Пан нарадзіўся

Str-12Свята Божага Нараджэння разам з Вігіліяй, якая яму папярэд-нічае, а таксама Святам  св. Стэфана належаць да найвялікшых падзей Літургічнага календара Каталіцкага  Касцёла. У народных традыцыях з імі звязана шмат звычаяў і абрадаў.

 

Язычніцкія рэлікты і іх новы сэнс
Святы гэтыя належаць да самых старэйшых і найбольш укаранёных у каталіцкай традыцыі, аднак маюць  адносіны да веры язычніцкай.  У дахрысціянскія часы гэты перыяд года быў звязаны з  архаічнымі абрадамі  зімовага сонцастаяння, якое спрадвеку азначала  канец аднаго натуральнага  астрана-мічнага і вегетацыйнага  цыкла, а таксама пачатак новага года. Увачавідкі, Божае Нараджэнне, звязанае з тымі моцна ўкаранёнымі  звычаямі, мае, аднак,  вы-значыць цалкам іншы  сэнс “новага года”. У самым глыбокім  значэнні – гэта сімвал  “новага жыцця”, якое засталося нам ахвяраваным разам з Нараджэннем Збаўцы, сімвал  аднаўлення гісторыі, пачатку новай эпохі, якая знаходзіць канкрэтнае адлюстраванне ў факце, што ў нашай культуры  каляндарныя гады лічацца, пачынаючы ад нараджэння Хрыстуса і пачатку эры хрысціянскай.
 Ідэальным прыкладам  такога  зрастання  новай хрысціянскай веры з даўнішнімі язычніцкімі звычаямі  ёсць  сувязь Божага Нараджэння з “нараджэннем Сонца”. На пачатку хрысціянства акурат у гэтыя дні ў Рыме праходзіла свята  нараджэння Сонца, якое  паходзіла з персідскага  свята  у гонар  бога сонца Мітры. Хрысціяне запрашаліся і дапускаліся на тыя ўрачыстасці, а з цягам часу  пастанавілі  у той самы дзень праводзіць дзень “нараджэння Праўды” – каб стварыць  процілегласць для традыцыі  сонечных язычніцкіх абрадаў.  Сярод снежаньскіх свят  Свята Божага Нараджэння з’яўляецца  найстарэйшым. Яно было ўстаноўлена ў IV ст., аб чым сведчыць запіс ў рымскім хранографе, календары каталіцкіх свят з 354 г.  Святкаванне Вігілііі Божага Нараджэння было ўведзена ў  літургію некалькі пазней – у VI ст. – разам з  суправаджаючымі іх да сённяшняга дня  абрадамі посту, малітваў і чування. 

 

Вігілія не такая, як іншыяf-str-14
 Слова  “вігілія” (лац. vigiliare – “чуваць”,  vigilia – “начная стража”)  вяртае нас  да  старазапаветных традыцый, згодна з якімі напярэдадні суботы ці  іншых свят ішла вялікая падрыхтоўка, у першую чаргу  яды, каб само свята было вольным ад працы, а адначасова ішла  падрыхтоўка ўнутрана і духоўна да  перажывання важных урачыстасцей.У Каталіцкім Касцёле тэрмін “вігілія” абазначае дзень, які папярэднічае кожнаму важнаму святу, аднак у мове размоўнай пераважна так называецца дзень і ноч 24 снежня – перад Божым  Нараджэннем.
    Згодна з новым, рэфармаваным літургічным календаром  Каталіцкага Касцёла,  Вігілія Божага Нараджэння не з’яўляецца толькі часам падрыхтоўкі да свят,  а сама распачынае святочны перыяд. У рэчаіснасці гэтая  рэформа адлюстравала толькі тое, што спрадвеку жыло ў  народных традыцыях. Мена-віта 24 снежня  у народнай культуры распачынаўся  працяглы  святочны перыяд, які (называўся  святкамі, божымі святкамі, святымі вечарамі, калядкамі, дванаццатніцамі) доўжыўся 12 дзён, аж  да свята  Трох Каралёў, і заўсёды вызначаўся  найбольшай інтэнсіўнасцю абрадаў і “практык магічных”.

 

Цудоўная  натураf-str-15
Вігілія – дзень асаблівы, калі ўвесь сусвет, усе людзі,  жывёлы і расліны аб’ядноўваюцца  ў супольным сузіранні вялікага цуду  Нараджэння Збаўцы. Незлічоныя  легенды расказваюць аб цудоўнай актыўнасці прыроды. Розныя людскія версіі распавядаюць  пра  тое, што ў вігілійную ноч пад снегам зацвітаюць кветкі, у поўнач на хвіліну зацвітае кветка папараці (як і ўначы на свята св. Яна), дрэвы на момант пакрываюцца  зеленню,  зямля дрыжыць і раскрываецца, паказваючы на скрытыя ў ёй скарбы,  вада ў рэках перамяняецца ў віно або мёд ці нават  вадкаснае золата і срэбра. Нават каменні атрымоўваюць “сэрца” і падскокваюць ад радасці на прывітанне Збаўцы. У тую адзіную ноч  нават звяр’ё атрымоўвае спецыяльныя здольнасці. Перадусім жывёлы могуць прамаўляць людскім голасам, найчасцей апоўначы, не заўсёды варта іх слухаць, калі, згодна з традыцыяй,  могуць варажыць, асабліва ўмеюць  прадказваць смерць гаспадару.

 

 Жывёлы і духіf-str-15-2
Вігілія становіцца ў пэўным сэнсе спробаю напомніць  райскую сітуацыю, калі ўсё разам суіснавала, людзі мелі дасканалы кантакт з дзікімі жывёламі, не было падзелу на лепшых і горшых, бедных і багатых, сваіх і іншаземных, а нават на жывых і памерлых.  Таму на вячэру калісьці запрашалі  жывёлаў і дзяліліся з імі аблаткамі. У гэты дзень можна спадзявацца на гасцей здалёк, для якіх варта пакінуць адчыненыя дзверы, падрыхтаваць  талерку для пачастунку падчас вігілійнай вячэры,  таксама кавалачкі аплаткі на стале.  У некаторых рэгіёнах Польшчы спецыяльна для духаў саломаю высцілаўся парог. Існавала мноства забаронаў, якія мелі на мэце гарантыю гасціўшым душам – таксама як у дзень Задушны нявольна было выліваць памыі за дзверы, пляваць на падлогу, ані карыстацца гострымі прадметамі.Калі  забываліся пра ўсе гэтыя дробязі, за стол можна было сесці разам з духамі.

 

Калі засвеціць першая зоркаf-str-16
Вячэра – гэта адзін з найважнейшых, заўсёды жывых элементаў святкавання Вігіліі Божага Нараджэння. Вячэраць  патрэбна садзіцца з паяўленнем першай зоркі на небе. На стале звычайна змяшчаецца незлічонае мноства страў або дакладна 12 –  у знак Езусавых апосталаў. Згодна з правіламі посту,  не спажываюцца стравы мясныя,  а да найбольш традыцыйных належаць: рыба, капуста з грыбамі,  стравы з макам, боршч,  гарох з капустаю, клёцкі і пірагі,  а з напіткаў – піва і  фруктовыя кампоты. Патрэбна пакаштаваць кожную з вігілійных страў, бо, згодна з меркаваннем, колькі страў не пакаштуеш – столькі прыемнасцей на працягу года можа цябе абмінуць.
На шчасце, зніклі ўжо з нашых сталоў  меней смачныя стравы, такія, як аўсяны кісель ці суп з канапель. Канешне, гэтае выключнае абрадавае свята павінна мець і адпаведнае афармленне стала і памяшкання. Для гэтага часта выкарыстоўваецца сена як  напамінак аб тым, што Езус нарадзіўся ў яслях на сене.  Распальваецца таксама агонь на знак пачатку новага жыцця, як і робіцца запрашэнне для блізкіх памерлых.  

 

Вігілійныя стравы і іх сімвалічнае значэнне:
*  аплатка (лац.- oblatum) – “дар ахвяры”, “анёльскі хлеб”; з’явілася ў ХVIII ст. , раней выпякаліся  абрадавыя ляпёшкі, сімвалізуючыя чыстасць, еднасць і згоду, знакам якіх быў  хрысціянскі звычай ламання  хлеба, які  браў пачатак ад  ламання хлеба  Хрыстусам падчас Апошняй Вячэры;
*  рыбы напамінаюць нам  аб несмяротнасці веры; у сімволіцы народнай –  знак плоднасці і жыцця, якое нараджаецца;
*  гарох ахоўваў ад хваробаў, а таксама  гарантаваў ураджай і плоднасць, асабліва ў спалучэнні з капустай;
* стравы з маку, напрыклад, куцця; мак – сімвал  Марфея, глыбокага патрона смяротнага сну,  таму  макавыя стравы асацыіраваліся  ў мінулым з жалобаю, складалі іх у ахвяру  памерлым, спажывалі  падчас памінальнай  і задушнай вячэры; на ўсходзе  Польшчы тэрмінам “куцця”  называлася ўся вігілійная вячэра, якая насіла там характар задушны; мак бывае таксама сімвалам  плоднасці, больш таго, дзяўчына, якая  церла мак на вячэру,  мела вялікі шанс на  тое, каб выйсці замуж;
* мёд павінен быў гарантаваць прыхільнасць звышнатуральных  моцы і сілы натуры на ўвесь год і “падсаладзіць” жыццё, асабліва ў спалучэнні з выпечкаю са збожжа, якая забяспечвае росквіт;
*  каласы злакавых як аздоба мелі быць крыніцаю жыццяноснай моцы.

 

Дэкарацыйныя ёлачкіf-str--16-2
Пікантнаю вігілійнаю аздобаю з’яўляецца  багата дэкарыраваная  ёлачка, найбольш вядомы знак свят Божага Нараджэння, які асвятляе вячэрні час і напаўняе жыллё смалістым пахам. Традыцыя гэтая таксама  цягнецца ад язычніцкіх часоў. Праўдападобна паходзіць  з арыйскага  культу дрэва  жыцця – тая самая радаслоўная мае  яшчэ маёвыя “маічкі” і “вяночкі”, а таксама  “вехі”, якія змяшчаюцца пры  заканчэнні будоўлі дому. Ёлачка на працягу гістарычных эпох  перажывала доўгую эвалюцыю. У ХV ст. у Еўропе дамоў прыносілі толькі  зялёныя ветачкі, якія спляталі і вешалі пад столлю. З цягам часу  вешалі таксама  дрэўцы вяршкамі ўніз, так званыя “сады”. Пазней іх месца занялі майстарскі сплеценыя  “сусветы” з саломы і галінак, а таксама павукі з саломы і каляровай паперы.  Канчаткова ў ХIХ ст.  прыжыўся нямецкі звычай  упрыгожваць  стаячае зялёнае дрэўца – ёлкі або хвоі.

 

Дрэва жыцця поўнае дароў
Калядная ёлка  сімвалізуе на-дзею,  даўгавечнасць і абарону ад зла.  Згодна з навукаю Касцёла,  з’яўляецца адлюстраваннем  райскага дрэва жыцця або дрэва пазнання.  Ставіць яе належыць у дзень св. св. Адама і Евы, і не павінна быць недахопу на  ёй яблык, сімвалізуючых  фрукты з райскага дрэва. Вянчаць яе павінна Бэтлеемская  зорка, якая сімвалізуе зорку, што праводзіла Трох Каралёў да жлобку Езуса. Іншая ёлачная аздоба, якая сустракаецца часта, – ланцужок, які можа сімва-лізаваць змяю або няволю граху. Ёлачка можа радаваць вочы аж да свята Трох Каралёў.
Сёння гэтае дрэўца ва ўсіх асацыіруецца з росквітам і радасцю, таму не можа не хапіць пад ім падарункаў.
Абдорванне падарункамі ёсць звычаем умоўна новым,  сягаючым у ХIХ ст. Да нядаўняга часу  прэзэнты дзецям давалі  толькі 6 снежня, у Дзень  св. Мікалая. Аднак гэтая мілая традыцыя настолькі моцна ўкара-нілася ў людской свядомасці, што немагчыма  ўявіць  сабе  Вігілійны вечар без падарункаў.

 

Дробязная варажба
Пасля каштавання  вігілійных страў наступае  час спеваў калядных песень,  размовы, рэфлексіі, а таксама розных звычаёвых  цэрымоній, “магічных практык” і варажбы.  Урэшце, з мэтаю адгадвання  будучага людзі назіраюць за ўсякімі знакамі, якія ў гэты дзень з’яўляюцца, напрыклад, як якасць дыму, што выходзіць з коміна, або карканне варон.  Найчасцей, аднак, варажба датычыцца  надвор’я, напрыклад: Нараджэнне – па ва-дзе, Змёртвыхпаўстанне – па лёдзе; у якім бляску Бог наро-дзіцца – у такім студзень ходзіць. Але прадказваліся таксама здарэнні і ў гаспадарцы (калі на Вігілію зоркі свецяць, куры добра яйкі нясуць) і лёсы найбліжэйшых; была гэта таксама  аказія да варажбы шлюбнай.

 

“Які ты на Вігіліі, такі ўвесь год”
Усюды верылі, што перажыванне  Вігіліі  можа прадказаць перажыванне ўсяго будучага года. Казалі: “Які ты на Вігіліі, такі ўвесь год” або “Які  дзень, такі год“. Апрача выканання традыцыйных  абавязкаў,  належыць  увесь дзень захоўваць сябе годна,  не сварыцца і не пагружацца ў  смутак.  Варта ўстаць значна раней, каб захоўваць актыўнасць на працягу года, не спаць на працягу дня, каб не хварэць і каб не лягло збожжа.  Не належыць нічога пазычаць, каб не мець страт на працягу года; а хто памыўся ў кадушцы з манетамі, той  павінен  быць не толькі здаровы, але і прыгожы, і багаты.

 

25 снежня
Вігілія  заканчваецца Пастэркай – святой Імшой, якая цэлебруецца апоўначы з 24 на 25 снежня. Распачынае яна радаснае Свята Божага Нараджэння, дзень адпачынку, багатага   стала, а таксама малітваў, рэфлексіі і спакойнага роздуму над мінулым і наступіўшым годам.  Можна аглядаць традыцыйныя яселькі і шопкі, маючыя ўжо болей чым 800-гадовую гісторыю, – за першыя з іх падзякуем святому Фран-цішку Асізскаму.

 

Дванаццатніцаf-str-17
25 снежня таксама пачатак дванаццатніцы (кожны  з 12 дзён  гэтага перыяду  мае асобныя традыцыі, адпаведныя працам, якія выконваюцца ў кожны з 12 месяцаў года). Гэта час радаснага  святкавання,  каледавання,  адпачынку і прыгатавання да наступнага году.  Да перыяду 12-дзённых святых  дней  залічваецца і Дзень святога Стэфана, які прыпадае на 26 снежня (гэтае свята ўстаноўлена  ў гонар хрысціянскага першамучаніка), а таксама свята  св. св. Немаўлят, мучанікаў, якое адзначаецца  28  снежня у гонар дзяцей, якіх Ірад загадаў  замардаваць у Бэтлееме, калі даведаўся аб нараджэнні Езуса і захацеў яго знішчыць. Святая Сям’я была папярэджана праз Анёла Панскага і здолела ўцячы ў Егіпет.

 

Па матэрыялах: Ян Павел II
(калекцыя «Кніга Святых»,
выдавец: Edipresse Polska).


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий