«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне…»
Рэлігійнае выхаванне дзіцяці нельга абмежаваць выключна пасланнем яго “да касцёла”. А нават недастаткова яго прысутнасці на занятках па рэлігіі. Бацькі сваім прыкладам павінны прывесці дзіця да Хрыста і навучыць яго сяброўскім адносінам з Ім, пастаяннай гатоўнасці адказаць на заклік Божы. “Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім, бо такім належыць Валадарства Божае” (Мк 10,14). …