Слёзы радасці
“Праходзьце, даражэнькія мае, праходзьце!” – за-прашала да сябе ў кватэру жанчына, хочацца сказаць, тэатральнай знешнасці, і адчуванне было такое, што мы з ёю ўжо сустракаліся. Праз хвіліну-другую стала зразумелым, што гэтае адчуванне – здаўна, з той пары, калі Галіна Радына-Марцінкевіч пачала дасылаць свае вершы ў рэдакцыю часопіса “Дыялог” – яны такія ж шчырыя, багатыя сэнсам, …