Маладзечанская выцінанка
…Памятаем, канешне, памятаем беларускую выцінанку! Каб вырабіць яе, патрэбны былі якая-небудзь папера, часам кардон і нажніцы. Можа, хіба яшчэ аловак, каб зрабіць на паперы малюнак. А астатняе – справа лоўкіх рук. Сурвэткі, фіранкі, карункі для ўпрыгожвання абразоў, вокнаў, паліц і палічак, калядныя зоркі, цацкі на ёлку з кардону, абажуры для лямпы, – аздоба такога кшталту …