Руслан з Наталляю і восем хлопчыкаў
Прыемная, без адзінай маршчынкі на твары жанчына, шчыра ўсміхаецца: “Я ўжо даўно прывыкла да моцна дапытлівых людскіх позіркаў. Убачаць мяне з гуртам дзяцей, і першае пытанне: усе – вашыя? Другое: не усыноўленыя? Трэцяе: колькі вам гадоў?”. Сапраўды, рэдкая сучасная жанчына ў свае трыццаць гадоў (а выглядае Наташа не болей як на 25) мае восем асабіста …