Злучаныя ў апостальстве, мучэнні і кульце
Святы Пётр быў вучнем, выбраным Езусам да выканання паслуг пяршынства ў Касцёле.У той жа час так моцна праявіўся місіянерскі запал Святога Паўла, што ў многіх месцах абвяшчаў Евангелле, засноўваў касцёлы і здабыў сабе імя “Апостал Народаў”. Праз сваю пакуту і мучэнне абодва звязаныя з Рымам. 29 чэрвеня Касцёл адзначае Ўрачыстасць Святых Пятра і Паўла. …