На Ты-01-2016

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Сябры, менавіта зараз, калі  ў Касцёле распачаўся Год Божай Міласэрнасці,  мне хочацца звярнуцца да вас з такімі словамі: ідзіце смялей наперад, на змену сваіх сэрцаў і будзьце міласэрнымі, каб і самім атрымаць Міласэрнасць Божую! Свае паведамленні  мне дасылайце на адрас: na-ty@list.ru

 

Чыніце  Міласэрнасць

 

АКТУАЛЬНА

 

Чалавецтва, на жаль, заразілася “вірусам абыякавасці”. Абыякавасцю да ўласнага жыцця, да лёсу лю-дзей, якія побач. Мы жывём нібы ў сне. А калі набліжаецца смерць, у апошні момант пачынаем  з жахам разумець, што ўсё нашае жыццё было доўгім і цьмяным сном, што пражыць яго патрэбна было зусім інакш.
Маці Тэрэза казала, што “найвя-лікшы грэх чалавека – гэта не нянавісць, а абыякавасць да сваіх братоў”. “Гэта ж проста смешна, – могуць сказаць многія, –  няўжо я кепскі чалавек і вялікі грэшнік, калі мне проста не хочацца дапамагаць чужому, не знаёмаму мне чалавеку?”. “А  можа, ён лайдак  ці п’яніца, а я  павінен са свайго заробку штосьці яму даваць!” –  такія словы абурэння таксама можна пачуць ад людзей, якія, так бы мовіць, з’яўляюцца людзьмі станоўчымі.
На жаль,  такі  сёння наш свет. У ім, здаецца, можна вылечыць усё… Напрыклад, нянавісць, раздражнёнасць можна вылечыць любоўю. А абыякавасць?.. Тут усё складаней. Ведаем, адныя эмоцыі можна “змяніць” на іншыя,  але ж абыякавасць – гэта адсутнасць эмоцый. Абыякавасць = пасіўнасць. Дзякуй Богу, ёсць лекі і ад гэтай страшнай хваробы. Абыякавасці патрэбна  супрацьпаставіць  Міласэрнасць.
І гэтая Міласэрнасць не заключаецца толькі ў тым, каб даць міласціну, як думаюць многія, патрабуючым. Калі хрысціянін, ці ўвогуле любы іншы чалавек уяўляе сабе Міласэрнасць  менавіта так, то гэта недарэчна, бо  з’яўляецца ні чым іншым, як падачкай, і ў такім разе, даражэнькія мае, я  павінна вас расчараваць –такое сумленне, як і нашае жыццё, знаходзіцца ў “фазе глыбокага сну”.
Сапраўдная Міласэрнасць палягае не на тым, каб даць міласціну (нават некалькі разоў на месяц). Міласэрнасць –  гэта кожны дзень дарыць “час любові” бліжняму, не быць абыякавым да праблемаў і клопатаў іншых людзей. Жудасна нават думаць пра тое, што, жывучы ў шмат-мільённым свеце, чалавек гіне ад адзіноты, ад недахопу Любові і Міласэрнасці! Сасмаглае, разбітае сэрца не ў стане вылечыцца без дапамогі тых, каго пасылае да нас Бог. Нават самая невялікая маральная падтрымка, кароценькі тэлефонны званок і  шчырае пытанне “як ты?” можа загаіць нашыя раны. І не грошы тут патрэбныя! Тут патрэбна непасрэдная прысутнасць іншага чалавека.
Таму абыякавасць – вельмі небяспечны “вірус”, і гэта павінен асаблівым чынам разумець кожны ахрышчаны чалавек.
Нельга забываць, што  мы, з’яўляючыся часткай містычнага Хрыстовага Цела, непасрэдна ўплываем на збаўленне кожнага бліжняга. Калі чалавек знаходзіцца бліжэй да Пана, імкнецца да святасці, сваім жыццём ён асвячае шлях іншым. Хтосьці, асвяціўшыся гэтым святлом, знаходзіць сваю ўласную дарогу, якую прызначыў яму Пан Бог, але якую ён не мог знайсці раней, пакуль  знаходзіўся ў цемры. Такім чынам мы дапамагаем бліжнім і спрыяем пашырэнню Божага Валадарства. Але трэба памятаць, што і нашыя грахі таксама пакідаюць адбітак на іншых чальцах Хрыстовага Цела. Атрымліваецца, што, параніўшыся  грахом, мы ранім не толькі сябе і Ўкрыжаванага за нас Езуса, але і кожнага бліжняга. Адзін наш маленькі грэх (простая абыякавасць) можа стаць апошнім штуршком для чалавека, які ўжо завіс над безданню…
З гэтага вынікае, што, прайшоўшы міма збалелай душы, не ўчыніўшы Міласэрнасць, мы можам запусціць цэлае кола негатыўных па-дзей, закрануўшы вельмі вялікую частку людзей містычнага Хрыстовага Цела. І збаўлення не дасягнуць тады многія, у тым ліку і мы.

 

А зараз пытанне: ці лічыш сябе міласэрным чалавекам?


ШЧЫРА

 

Стас Якушевский (г. Борисов, приход Сошествия Святого Духа):Стас Якушевский
– Можно ли назвать Милосердие моей отличительной чертой? Сложно сказать. Думаю,  любой человек милосерден по своей природе, ведь он создан по образу и подобию Милосердного Бога. Это чувство сложно описать словами (как, впрочем, и другие чувства). Его можно лишь ощутить в себе или на себе. Однако Милосердие – часть того, что отличает человека от животных, что делает человека человечным. И мой долг, как и любого христианина, позволять этому чувству раскрываться в делах, поступках и отношениях с другими людьми.

Людміла Паўлоўская  (г. Мінск, парафiя св.св. Пятра і Паўла і св. Яўгенiя дэ Мазэно):Людмила Павловская
– Адразу падумала, як можна адказаць на гэтае пытанне – станоўча цi адмоўна? Шчыра кажучы, не ведаю, цi мiласэрны я чалавек. Маё сумленне вагаецца, але што дакладна магу адказаць: я iмкнуся быць міласэрным чалавекам, i мне дапамагае мая вера ў тое, што гэтаму можна і патрэбна вучыцца. Часам, нават, насуперак сваiм звычкам і жыццёвым рэфлексам. Дзякую Богу за тых людзей i тыя падзеi ў жыццi, якiя дапамагаюць прыпынiцца i зрабiць правільны выбар.
Наталья  Лозикова  (г. Гомель, приход Рождества Матери Божьей):Наталия Лозикова
– Несомненно, наша вера идет одной дорогой с Милосердием. Мы не можем утверждать, что сильны в своей вере, если в нашей жизни нет этой милости. Стоит оглянуться вокруг: сколько вещей окружают нас, которыми мы могли бы поделиться с другими… Как много всего, чему мы можем уделить внимание, подарить свою любовь… Улыбнись своему обидчику, обними того, кто страдает, протяни руку “упавшему”. Но даже это, оказывается, не всегда нам под силу. Поэтому для начала можно начать с ежедневных маленьких добрых дел: поблагодарить родителей, поддержать друга, помочь старику зайти в автобус…
Александр Мисаревич (г. Минск, приход св.св. Симеона и Елены):Александр Мисаревич
– Я никогда не задумывался о том, считаю ли я себя милосердным. Для меня Милосердие всегда ассоциируется с добротой и помощью ближним. Время от времени я помогаю в благотворительной организации «Каритас», когда проводятся  акции, во время Адвента или Великого Поста. Проявить Милосердие – это дать частицу своего сердца другому. Конечно, не всегда это просто, но Бог ждет от нас именно такого Милосердия.

 


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий