На Ты-01-2020

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі - Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі — Ружа Міхайлоўская

Давай паспрабуем  абудзіць  у  сабе тугу па Богу. Божа, дзе Ты?.. Чаму я Цябе не бачу, не чую, не адчуваю? Можа трэба ў цішыні ў малітве ўслухацца?.. 

Разважанні падрыхтаваў кс. Андрэй Багдановіч (г. Брэст, парафія Узвышэння Святога Крыжа). Не забывайся  пісаць мне  на  Dialog-na-ty@tut.by

 

 

 

 

 

 

 

 

Размова з Богам

 

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

кс.АндрейКалі гаворым “размова з Богам”, то нядрэнна было б пры гэтым мець на ўвазе дыялог. Хрысціяне вельмі часта ўжываюць акрэсленні “малітва” і “размова з Богам” як тыя, што маюць аднолькавае значэнне, і гэта праўда. Але толькі тады, калі мы сапраўды  “размаўляем”, а  не вя-дзём бясконцы маналог.  

Як і ў выпадку з іншым чалавекам, размова з Богам будуе адносіны паміж мною і Ім. У гэтых адносінах Бог заўсёды адкрыты на нас і заўсёды мае Слова для кожнага з нас. Тут справа за намі – ці гатовыя мы прысвяціць час і сілы для таго, каб унесці свой уклад у гэтыя адносіны, адкрываючыся на размову. Неабавязкова гэта павінна быць малітва сталымі формуламі, якія сустракаем  у малітоўніку. Галоўныя малітвы хрысціяніна з’яўляюцца пэўным “шкілетам”, асновай, на якую мы пакліканы “нарасціць” усё астатняе – спантанную малітву сваімі словамі, ціхую малітву ў адарацыі ці разважанні.  

Ёсць розныя віды малітоўнай размовы з Богам. Гэта і малітва просьбы, і малітва падзякі. Малітва ў цярпенні і аб выбаўленні ад ворагаў. Пагля-дзець толькі на кнігу псальмаў і можна ўбачыць  шмат  прыкладаў. І размова мае  некалькі вынікаў. Па-першае, мы будуем адносіны, звяртаемся да Бога. Па-другое – заўсёды вучымся  даць  месца  Богу, прыслухацца  да  Яго  адказу  ў Яго натхненні праз Слова ці сітуацыю. І па-трэцяе – называючы рэчы сваімі імёнамі, канкрэтызуючы свае думкі на малітве, мы, аддаючы іх Богу, праз Яго ласку можам іх жа ўбачыць у іншым  святле.  

Частая небяспека – хованка ў сваіх планах. Бяда, калі пры звяртанні да Бога мы  адразу  ж  самі сабе прыдумваем  адказ, калі па-сутнасці, размаўляем самі з сабою. Размова з Богам прадугледжвае, што праз будаванне  адносінаў  з Ім  мы бліжэй  Яго пазнаём. Звяртаючыся да Святога Пісання, углядаючыся ў Яго дзеянні, словы, паставу, можам убачыць, які Ён і толькі тады зразумець Божую Волю. Як кажуць: “а што б Езус зрабіў у гэтай сітуацыі”. Можам назваць гэта “поглядам на свет, чалавека, сітуацыю вачамі Бога”.  

Калі не будзем ведаць Яго са-праўднага, то  заўсёды будзем жыць у сваіх “паветраных  замках”, у  сваіх уяўленнях і самападмане. І таму размова  з Богам заўсёды палягае на  ўменні  слухаць, глядзець, адчуваць. Мы  баімся  цішыні і часта толькі і шукаем, каб нечым яе запоўніць. Нават  у такой цудоўнай рэчы як  малітва.  Каб не  быць самадастатковым, варта  выйсці  насустрач  іншаму, насустрач  Богу, Які  мае што мне сказаць – мае “Словы  вечнага  жыцця”    (пар. Ян 6, 68). 

 

 

Пытанне:  што  кажа табе Пан  Бог  сёння?


 

 

ШЧЫРА

 

 Дзіяна КамінскаяДзияна Каминская

(в. Будслаў, парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі):

– Што мне Пан Бог кажа сёння? Сёння Яго голас не так лёгка пачуць. Жыццёвая мiтусня закладае твае вушы i тваё сэрца. I здаецца, што нiчога не зменьваецца i ўсё добра, але трэба толькi спыніцца. Часам ты разумееш, што нават у цішыні адразу нiчога не пачуеш. Патрэбна пауза, якая дапаможа надаць голасу Пана вялiкую гучнасць. Самае галоўнае – жадаць пачуць Яго: «Я цябе люблю».

Сцяпан  Цэргель, дыяканСтепан

 (Пінская вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша  Аквінскага):

– Господь видит, как удивляюсь я все изменяющемуся миру, его нестабильности и противоречиям  (меняются законы в государстве, курсы валют, начальники, нормы морали, отношения между людьми, цены и т.д., и т.п.), и говорит мне: “Все, что ты сейчас перечислил, – лишь внешние факторы, которые не могут  изменить Истину, потому что даже в этом  стремительно меняющемся мире  Христос остается  одним и тем же – “вчера, сегодня и вовеки”. А ты избрал путь Христа – иди за Ним!

 

Вольга Бранавец-ЯнковічВольга Бранавец

(в. Ваўкалата, парафія св. Яна Хрысціцеля):

– Яго голас растаў у навакольным свеце, у прыгажосці зімовай прыроды, кволай і пяшчотнай, у людзях, якім першыя маразы пашчыпваюць насы і ружовяць шчокі. Праз словы, фарбы і гукі Пан кажа, што Ён блізка, Ён побач, як добры Пастыр, і не пакіне мяне адну сярод процьмы спраў і абавязкаў. Ён змушае ўсё часцей задумвацца пра таямніцу ўцелаўлення Божай любові ў чалавека і вядзе  штодня дзівосным шляхам, поўным хараства стварэння і неспасцігальнай глыбіні Яго Слова.

Юра КлачкевічЮра Клачкевич

(г. Івянец, парафія св. Міхала Арханёла):

–  Сегодня, в мире скоростей, шума, засилия рекламы,  к сожалению,  я   Его не слышу. Или забыл, что означает  слышать… Но это совсем не значит, что  Он  не присутствует  в  моей  жизни, нет! Я верю, что Он ведёт меня за руку, даже когда я этого не чувствую, когда не задумываюсь  об  этом. И каждое воскресенье я напоминаю себе о том, что без Него – никак!

 

 


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий