На Ты-01-2021

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

 Памятаю момант з фільма, калі згубілася дзіця, і шмат людзей яго шукалі… Па-ліцыя, сабакі, валанцёры, верталёты і г.д. Я задумалася: колькі ж яны тады патрацілі рэсурсаў і сродкаў, каб знайсці тое  дзіця? А колькі такіх Божых «дзяцей» сёння маюць патрэбу ў тым, каб мы іх шукалі для Неба?! 

   Разважанне падрыхтавала Надзя Бука (г. Мінск, парафія св. Роха). А ты пішы мне на  Dialog-na-ty@tut.by

 

 

 

Ці адказныя мы за веру бліжняга?

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

надзя букаКожны дарослы чалавек, лічу, адказны за веру другога чалавека. Усё пачынаецца з сям’і, калі малеча яшчэ сам не ўмее зрабіць знак крыжа, не ўмее маліцца, але чуе словы малітвы з вуснаў сваіх бацькоў. Гэта і ёсць першы касцёл. Першы пры-клад для дзяцей і моцны «падмурак» – бацькі. На жаль, сёння не ўсе мамы і таты ўсведамляюць, якая вялікая адказнасць ляжыць на іх у рэлігійным выхаванні сваіх малых. Усё часцей мы чуем: падрасце дзіця – і само вырашыць, хадзіць яму ў касцёл ці не. А што, калі яно страціць час?.. 

Толькі мы самі з’ яўляемся сучаснымі апосталамі нашай веры. У гэты складаны час мы павінны як ніколі евангелізіраваць і даваць прыклад іншым. Не абавязкова хадзіць па вуліцах гарадоў  і прамаўляць. Мы можам евангелізіраваць сваімі добрымі ўчынкамі, дзейнасцю. Напры-клад, я выкладаю ў школе мастацтваў пры касцёле і гэта ўжо еванге-лізацыя. Крок за крокам ідзём да Валадарства Нябеснага, і наша вера, наш прыклад надаюць нашым крокам палёгку. 

Але адказнасць за веру  іншага чалавека – гэта нешта нашмат большае, чым проста прыклад. Калі побач з табою жыве чалавек, які спачатку быў вельмі пабожны, а потым паціху пачынае адхіляцца ў бок граху, калі ён на тваіх вачах падае, то твая справа – дапамагчы яму падняцца. Але што мы бачым? Нярэдка той, хто жыве побач, пачынае каціцца ўніз і за сабою цягне іншых, і ў выніку бачым цэлыя сем’ і, якія не вераць у Бога, якія страцілі сорам і плывуць у плыні. Для іх гэтак жыць прасцей… Напэўна, зусім іншая справа, калі ў цябе ёсць прыклад веры.  

У мяне было некалькі гісторый, калі дзеці ці дарослыя прыходзілі з няверуючымі ў касцёл,  у студыю, каб маляваць, і потым раз за разам, чытаючы малітвы і бачачы, як іншыя вераць, пачалі заставацца пасля заняткаў на святую Імшу. Шмат хто з такіх навучэнцаў ужо прыняў Першую Камунію і застаўся ў касцёльнай супольнасці.

Езус Хрыстус з’яўляецца, як ніхто іншы,  для ўсіх нас прыкладам веры без межаў. Ці адчуваў ён сваю адказнасць за іншых людзей? За сваіх вучняў? Канечне! Яго вера выратавала ўсіх нас, і таму мы проста не маем права зараз жыць інакш як не па Яго запаветах. І, канечне, мне, як і іншым людзям, здараецца губляцца ў сучасным віры падзей, але мне вельмі дапамагае малітва да Айца. Ён заўсёды выслухае мае патрэбы і дапаможа. Часам мы чакаем ад Яго нейкага цуда, знакаў, але тое, што Ён выслухоўвае  нас усіх, – гэта ўжо вялікае шчасце. Яго любоў неабсяжна, і калі кожны з нас гэта ўсвядоміць – жыць стане значна прасцей. 

 

А зараз пытанне: ці адказныя мы за веру бліжняга? 


 

ШЧЫРА

 

Уладзіслаў Ташціміраў (в. Бараўляны, парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў):улад ташцимиров

– Так, безумоўна. Я адказны за веру свайго бліжняга настолькі, наколькі я адказны і за сваю ўласную. Мэта хрысціяніна – не толькі імкнуцца збавіць самога сябе, але дапамагчы  і іншым. У гэтым і праяўляецца любоў, найгалоўнейшае пакліканне кожнага хрысціяніна. Асаблівай апекай мы павінны ахінуць нашых свецкіх братоў і сясцёр, якія на сваім зямным шляху яшчэ не сустрэліся з адзіным і сапраўды любячым Богам.

Яна Ляховіч (г. Магілёў, парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава):яна ляхович

– Каждый ответственен за свою веру, но также и за веру ближних. Для этого надо духовно   развиваться самому, чтобы дать хороший пример другому. Если у человека есть живые отношения с Богом, он не сможет хранить веру только для себя. Он захочет, чтобы каждый смог познать Бога и построить с Ним такие же отношения. Мы должны сделать все возможное, чтобы люди, которых  встречаем (в особенности наши ближние), могли познать Бога. Мы можем молиться за каждого человека. О даре веры для него.

Валера Вінча (г. Мінск, парафія св. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно):валера винча

– Ведаем, што Бог даў нам вольную волю, і на тое яна і воля, што мы самі вырашаем, што і як нам рабіць. Прыняць рашэнне за іншага чалавека не можам, значыць –  і адказваць за яго веру не можам. Выключэннямі могуць быць, зразумела, нашы дзеці, бо мы іх выхоўваем, прымаем за іх тыя ці іншыя рашэнні, пакуль яны не ў стане рабіць гэтага самі. Канечне, дзеці вырастаюць і могуць самі выбраць свой шлях, але падмурак закладаецца бацькамі; адсюль і частковая адказнасць. Таксама жонка (муж) – бо «стануць двое адным целам», а за сваё цела мы не можам быць не адказныя.

Павел Слізэвіч ( г. Ліда, парафія Узвышэння Святога Крыжа):павел слизэвич

– Мне падаецца, што павінен быць адказны. Але тут важна разумець адзін момант: калі я маю вялікія праблемы са сваёй верай, то як я магу раіць, павучаць іншых? Вось калі сапраўды стану блізка Бога, калі застануцца толькі «дзяжурныя» цяжкасці, але (у  асноўным) я буду мець моцную веру, толькі тады можна штосьці рабіць з верай іншых.

Прычым рабіць з пашанай і адказнасцю. І ўсе ж, мне здаецца, у большасці выпадкаў, вера – асабістая справа самога чалавека, рабіць гэта ён павінен у цеснай сувязі са святаром, а я як чалавек  магу толькі задаць напрамак, дапамагчы бліжняму… не ўпасці зусім.

 


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий