На Ты-01-2023

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Еднасць. Вядома ж, мы не можам зрабіць усіх хрысціян адзінымі. Але мы можам злучыцца ў малітве разам. Мы можам старацца пазбягаць усяго таго, што паглыбляе падзел у непасрэднай блізкасці вакол нас. І ты так лічыш?

Пішы мне на Dialog-na-ty@tut.bу

 

 

Скарбы, што ходзяць па зямлі

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Добра  мець побач людзей, якія пра нас памятаюць, якія жадаюць для нас дабра. Колькі ў цябе сяброў, з якімі звязвае цябе ў тым ліку і вера ў Езуса Хрыста? Сяброў трэба старацца «приобретать». Аб гэтым нагадвае нам Езус. Тут  карысна адзначыць: гэта гаворыць Госпад, які называе нас сваімі сябрамі. І Ён нас «приобрел».

Скарб – гэта не толькі жаданая знаходка. Скарбы ходзяць па зямлі, і нічога дзіўнага, што дзеля іх варта адмовіцца ад «ста рублёў», бо сапраўдны сябар на вагу золата, сапраўдны сябар – гэта скарб (пар. Сір 6, 14). Менавіта ў сяброўстве вучымся паважаць свабоду адзін аднаго. Ніхто не навязвае іншаму меркаванне, настаўленне. У сяброўстве мы прапануем сябру тое, што ў нас ёсць, і пакідаем яго ў свабодзе прымаць гэта ці не. Часам нават не прапануем што-небудзь, таму што сябар не зможа ў свабодзе адмовіцца ад нашай прапановы. У сяброўстве мы шукаем і просім у Хрыста ласку, каб мы маглі быць здольнымі бачыць іншага чалавека, як Ён яго бачыць. Сяброўства – гэта калі я магу глядзець на іншага з такім поглядам.

…Даўно-даўно распавядала вам гісторыю пра сяброўства ад Бруна Ферэра. Пра двух сяброў –  Фрэнка, якому было дваццаць, і Тэда, які меў дзевятнаццаць гадоў. Яны заўсёды былі разам, сябравалі яшчэ са школы. Калі прыйшоў час пайсці служыць ў войска, яны абяцалі бацькам, што будуць клапаціцца адзін пра аднаго. Хутка іх батальён даслалі на вайну. Вайна была жорсткая, ішла ў гарачых пясках пустыні. Нейкі час яны знаходзіліся пад абаронай, а пасля іх батальён пайшоў у наступленне. Яны ішлі ўсю ноч пад вогненным шквалам. А калі раніцай батальён дабраўся да бяспечнага месца – Тэда не было ні сярод жывых, ні сярод мёртвых. Сябар, Фрэнк, знайшоў яго імя ў спісе без вестак прапаўшых. Ён пайшоў прасіць дазволу ў камандзіра, каб адправіцца за сваім сябрам.

Камандзір перасцярог аб небяспецы, але Фрэнк усё ж пайшоў шукаць Тэда. Праз некалькі гадзін знайшоў сябра смяротна параненым і ўзваліў яго на плечы… Фрэнка таксама параніла, але ён дапоўз, не адпускаючы Тэда. «Ці варта было ледзь не памерці, каб выратаваць памерлага?» – пыталіся ўсе навокал. «Так, – адказаў Фрэнк, – перад тым як памерці, Тэд сказаў: «Фрэнк, я ведаў, што ты прый-дзеш». Як думаеш, ці пачуеш ты калі-небудзь: «Я ведаў, што ты прыйдзеш?». Сяброўства нара-джае  многія плады. Карэннем усякага добрага плёну ў нашым свеце з’яўляецца здольнасць мець такія добрыя вочы Езуса, якімі я потым змагу глядзець на чалавека, які побач са мной. Там і пачынаецца  пераўтварэнне  ўсяго свету.

 

Пытанне: ці  лічыш сваіх сяброў сапраўдным для цябе скарбам?


 

ШЧЫРА

 

Алеся Іванова   (г. Мінск, парафія Св. Андрэя Апостала і Леапольда Багдана Мандзіча):алеся иванова

– Мець сапраўднага сябра – гэта дзіўны дар Бога. Я хачу сказаць, што сяброўства – гэта адна з самых асноўных каштоўнасцяў у маім жыцці. Сама штодня вучуся быць сапраўднай сяброўкай, бо сяброўства, як крыштальны кубачак: яго трэба берагчы ад неасцярожных крыўдных слоў, ад выбліскаў раздражнення і гневу. Гэта цуд – ведаць, што ты на свеце не адзін і ёсць той, хто заўсёды падставіць сваё плячо і стане побач. Таксама стараюся памятаць, што не варта чакаць вернасці і адданасці ад сябра, калі сам не можаш пахваліцца такімі рысамі.

Анастасія Апенка   (г. Мінск, царква Благадаць):Анастасия Апенка

– Со своей лучшей подругой я познакомилась в воскресной школе ещё в пятилетнем возрасте, а теперь она будет моей свидетельницей на свадьбе. Иметь верного, доброго и честного друга – это большая ценность, пусть даже он будет один. Недаром говорят, что друзья познаются в беде. В моей жизни были тяжёлые испытания и трудности, и как всегда приятно, когда есть друг, который может поддержать молитвенно, добрым словом, а порой и делом! Бывали случаи, когда друг оказывался и не друг вовсе, но Библия учит нас тому, каким нужно быть человеком, чтобы быть хорошим другом. Я благодарна Богу за всех моих друзей и хотела бы им быть таким же верным и желанным другом!

Цігран Латышаў  (г. Брэст, Грэка-Каталіцкая парафія святых Пятра і Андрэя): цигран латышев

   – Шмат людзей прыходзіла ў маё жыццё, шмат людзей і сыхо-дзіла. Але сапраўдныя сябры са мною да гэтага часу, нягледзячы ні на што. Сапраўднае сяброўства – гэта дар ад Бога, і я імкнуся даражыць ім. Хоць часам і не атрымліваецца, але сапраўдныя сябры ўсё прабачаюць,  і мы ідзем далей. Сапраўднае багацце сяброўства ў маім разуменні – гэта тое, што мы прымаем адзін аднаго такімі, якія мы ёсць, прыносячы ў жыццё ўпэўненасць і сапраўдную радасць.

Алёна Жульпо  (г. Ашмяны, парафія св. Міхаіла Арханёла):алена жульпа

– Лічу, што сапраўднае сяброўства – адзін з найвялікшых скарбаў у жыцці чалавека.  Так, для мяне сябры – гэта багацце, таму што гэта людзі блізкіх поглядаў, з тымі ж каштоўнасцямі, якія разумеюць і радуюцца твайму  шчасцю. Разам з тым –  гэта і пэўная адказнасць, якая выхоўвае. Сяброўства – гэта шлях, на якім могуць быць розныя здарэнні: і прыемныя, і не вельмі, але гэта заўсёды патэнцыял, які дазваляе яшчэ лепш разумець і пазнаваць адзін аднаго. І далей разам штосьці ствараць, будаваць атмасферу цяпла і любові, разам  пражываць дні ў радасці.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий