Хвала Хрысту!
Прывітанне, сябры! Якая цікавая тэма – ці сочым мы за сваёю гаворкай… І ці ўвогуле трэба за ёю сачыць?!
Мне здаецца, кожны хрысціянін павінен чытаць Біблію, каб ведаць жаданне Госпада адносна нашай гаворкі. А як лічыш ты? Напішы мне на адрас: na-ty@list.ru
Добрыя словы – ад добрага сэрца
АКТУАЛЬНА
“Добры чалавек выносіць з добрага скарбу сэрца дабро, а дрэнны чалавек з благога сэрца свайго выносіць зло, бо пра тое, чым напоўнена сэрца, гавораць вусны ягоныя” (Лк 6, 45)
Кожны дзень розныя людзі бачаць нас. Яны бачаць нашы паво-дзіны і слухаюць тое, што мы гаворым. Ці важныя нашы словы? Езус пра гэта кажа: “Кажу ж вам, што за кожнае марнае слова, якое скажуць людзі, дадуць яны адказ у дзень суда. Бо паводле слоў сваіх будзеш апраўданы, і паводле слоў сваіх бу-дзеш асуджаны” (Мц 12,36-37).
Як жа мы павінны выкарыстоўваць нашу гаворку? Як павінен размаўляць хрысціянін? “Вусны гавораць тое, чым перапоўнена сэрца” (Мц 12, 34). Сапраўды, дрэва пазнаецца па пладах сваіх, словы паказваюць, што пануе ў сэрцы. Добрыя словы ідуць ад добрага сэрца. Карані нашых думак, слоў, дзеянняў – у сэрцы. Калі штосьці дрэннае выходзіць з нашых вуснаў – яно выходзіць з сэрца. Увесь гэты бруд пануе там, і менавіта там пачынаецца ўсялякае зло. Але і гэта яшчэ не ўсё. Калі хтосьці кажа нешта дрэннае, трэба ведаць, што ў сэрцы гэтага чалавека ў шмат разоў больш гэтага дрэннага. Таму што вонкі выліваецца толькі лішак.
Падобна, і той, хто кажа добрае, ў сэрцы носіць значна больш дабра.
Святое Пісанне вучыць нас, што кожнаму хрысціяніну трэба быць «… узорам для вернікаў у слове, у жыцці, у любові, у духу, у веры, у чысціні» (1 Цім 4,12). Ці з’яўляецца наша гаворка ўзорам для пераймання? Як станоўча мы можам выкарыстоўваць сваю гаворку?
Напэўна, для праслаўлення свайго Бога – “Слаўце Бога нябёсаў, бо навекі міласць Ягоная” (Пс 135, 26); для выразу падзякі Богу і людзям – “За ўсё дзякуйце: бо такая наконт вас воля Божая ў Хрысце Езусе” (1 Тэс 5,18); для настаўлення адно аднаго – ”Настаўляйце адно аднаго кожны дзень, пакуль трывае гэтае “сёння”, каб не зацвярдзеў хто з вас праз падман граху» (Габр 3,13); для таго, каб заўсёды гаварыць праўду – “… праўду вымавіць язык мой…” (Прыпавесці 8,7 ) і для навучання іншых Евангеллю Езуса Хрыста – “… ідзіце і навучайце ўсе народы” (Мц 28,19).
Хачу падзяліцца вершам на рускай мове, блізкім да нашай тэмы.
Наш язык
Наш язык – это плоти частица,
Тела нашего маленький член.
В нём великая сила таится,
Опасайтесь попасть к нему в плен!
Языком можно многое сделать –
Им бывает изранен наш друг,
Языком оскверняется тело,
Воспаляется жизненный круг.
Где путь истины, многие знают,
Но лукавство, увы, в их устах.
Языком и людей проклинают,
И желают прославить Христа.
Нам, наследникам Божьего Царства,
Наблюдать нужно за языком,
Чтоб не сеять вражду и коварство,
Путь свершая в небесный наш дом.
О Господь, к Тебе наша молитва –
Управляй языком нашим Сам,
Чтоб он не был, как острая бритва,
Чтоб он был, как целебный бальзам.
Пусть нам будет, искупленным чадам,
Языком и устами не лень
Всем Твою проповедовать правду
И хвалу Тебе петь всякий день!
Л. Межохина.
А зараз – пытанне: ці сочыш ты за сваёю мовай, за тым, што гаворыш?