На Ты-02-2016

Хвала Хрысту!

 

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Мінулы раз мы з вамі пачалі размову пра міласэрнасць. Думаю, не лішнім будзе, калі працягнем яе далей, бо менавіта на гэтую якасць людскога сэрца спадзяёмся і самі, калі нам цяжка. Чакаю ад вас паведамленняў на адрас: na-ty@list.ru

 

Прыярытэты…

 

АКТУАЛЬНА

 

Ну, ты сам разумееш… Спачатку Бог, потым штосьці яшчэ, а за ім – яшчэ нешта… Але ж бяда з прыярытэтамі ў тым, што непазбежна ўзнікае іерархія, піраміда. Хм, калі паставіць Бога на самым версе піраміды, што гэта будзе азначаць  на самой справе? Колькі часу ты павінен будзеш удзяліць Богу, перш чым перайсці да астатніх паўсядзённых спраў? Можа,  Бог не хоча атрымать усяго толькі частку цябе і частку твайго жыцця? Нават калі б ты мог, а ты не можаш, аддаць Яму большую частку, то і гэта будзе не тое, чаго хоча Бог. Бог хоча цябе ўсяго, цалкам і без астатку, у кожным імгненні твайго жыцця. Можа, Бог не хоча быць першым у спісе тваіх каштоўнасцей? Можа,  Ён хоча быць у цэнтры ўсяго?! У цэнтры твайго жыцця… Ён – Святло і хоча быць Святлом на працягу ўсяго твайго жыцця… Твае сябры, сям’я, думкі, учынкі – каб усё было злучана ў Ім, каб Яго Святло адлюстроўвалася на кожным кроку ў тваім жыцці.
“Вы – святло свету”(Мц 5, 14). Паслядоўнікі Езуса станавіліся носьбітамі Святла і, захоўваючы ў сваім сэрцы Яго любоў, рабіліся святлом свету. Без Бога чалавек падобны да незапаленай свечкі, якая не мае ў сабе сілы і святла для барацьбы з цемрай граху. Але ж, як толькі ты пойдзеш па Яго Святых слядах, дазволіш дзейнічаць Богу ва ўсім тваім жыцці, вырашыш аддаць сябе цалкам Яму, ты пранікнешся святлом праведнасці, станеш нібы маяк, які будзе свяціць усім, хто заблукаў, згубіўся ў цемры.
Вялікі Пост… Незвычайны час, напоўнены бясконцай Міласэрнасцю. Час асаблівай пустэльні ў нашым жыцці… Час, калі мы асаблівым чынам імкнемся “рабіць добрыя ўчынкі”. Смешна гучыць, але ж, хіба гэта не так? Шмат слоў сказана пра ўчынкі міласэрнасці для душы і цела бліжняга. Мы ўсё сваё жыццё разважаем пра веру і пра любоў, як і што трэба рабіць… Толькі час ад часу забываем, што словы – гэта толькі пачатак справы. А можа зараз, у Вялікі Пост, вось менавіта ў гэты момант, трэба абудзіць і праявіць веру і любоў? Перастаць казаць словы і пачаць дзейнічаць з сэрцам, поўным Святла.
А можа быць, твае добрыя ўчынкі выйдуць за межы  Вялікага Посту і ператворацца ў дабра-дзейнасці, якія будуць працягвацца і пасля?..
«Так няхай свеціць святло вашае перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў Нябёсах» (Мф. 5, 16). Убачыўшы добрыя справы паслядоўнікаў Езуса, людзі пачынаюць цікавіцца Яго вучэннем. Убачыўшы добрыя справы, можа хтосьці пачне служыць сапраўднаму Богу; спазнаўшы сапраўднае вучэнне, можа хтосьці зразумее, што сусветам кіруе адзіны Бог, Які годны праслаўлення.
Езу, памнож у нас ласку, каб мы годна выконвалі ўчынкі міласэрнасці, каб тыя, што на нас глядзяць, праслаўлялі Айца міласэрнасці, які ёсць у небе.

 

А зараз пытанне: як думаеш, ці толькі ў Вялікі Пост ёсць месца міласэрнасці? Ці павінны мы выхоўваць сябе так, каб іншым было з намі ўтульна?


 


ШЧЫРА

 

 Ілья Лапато (Мінск, парафія св. апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэ):Илья Лапато
– Лічу, што чалавек павінен самаўдасканальвацца праз усё сваё жыццё. Вучыцца быць лепшым, міласэрным, спагадлівым. Удасканальвацца ў сваёй прафесіі. Даспяваць у сваім пакліканні і даспяваць як хрысціянін. Уменне “выхоўваць сябе, каб іншым было з намі ўтульна” – гэта хутчэй вучыцца любіць свайго бліжняга. Бачыць у бліжнім Хрыста, незалежна ад таго, наколькі паспяхова складваюцца вашы ўзаемаадносіны. На жаль, жыць з гэтым прынцыпам бывае складана. А рыса сапраўднага хрысціяніна – міласэрнасць. Незалежна ад таго, як ты чуешся, – уменне прабачаць, спачуваць і дапамагаць будзе сведчыць пра найлепшыя душэўныя якасці.

Сабина Кляновская (г. Гомель, приход Рождества Пресвятой Богородицы):Сабина Кляновская
– Если человек нам близок, то проявить к нему милосердие кажется более реальным. Но когда незнакомец просит помощи, мы зачастую проходим мимо, даже если у нас самих нет проблем. Все зависит от человека. Милосердие – это то, что не дает нашему сердцу зачерстветь. Человек должен стараться быть лучше. Некоторым тяжело расстаться с тем, что им лично принадлежит, но безвозмездная помощь другим – это лучший способ стать чище и светлее.
Павел Падрэз (г. Салігорск, парафія св. Францішка):Павел Падрез
– У маёй сітуацыі (працую доктарам) пра міласэрнасць можна казаць з двух бакоў: я на працы і я ў сацыяльным звычайным жыцці. У першым выпадку міласэрнасць з’яўляецца у нейкім сэнсе прафесійнай рысай (можа, не зусім карэктна,  але па сутнасці), і лагічна казаць, што я павінен быць міласэрным нягледзячы на свае праблемы. Што датычыцца менавіта другога боку, то тут міласэрнасць з’яўляецца справай выбару (хаця для хрысціян яна павінна быць заўсёды абавязковай). Канешне, улічваючы сваю чалавечую слабасць, я не ўпэўнены, што ў выпадках, калі ў мяне асабістыя праблемы, я заўседы міласэрны. Але стараюся прыгадваць сваю хрысціянскую сутнасць і быць міласэрным нягледзячы ні на якія  абставіны.
Руслан Ташціміраў (п. Бараўляны, парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Ўспамогі Хрысціянаў):Руслан Таштимиров
– Гэтае пытанне гучыць для мяне як: “Ці здольныя мы піць лекі, калі хварэем?”. Бо ўчынкі міласэрнасці і праяўленне любові – гэта адзіныя дзейсныя лекі ў сітуацыях жыццёвага крызісу. Канешне, лекі бываюць горкімі – часам цяжка пераключыцца на патрэбу бліжняга, калі самому на душы нялёгка. Але, учыніўшы так, мы заўважаем, што наша сэрца цудоўным чынам ажывае. І гэта не дзіўна, бо наш Пан сказаў: “Вазьміце ярмо Маё на сябе… і знойдзеце спакой для сваіх душаў. Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі” (Мц 11,29-30)

 


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий