Хвала Хрысту!
Якое гэта шчасце – мець сяброў, пасланых нам Богам! Будзь удзячны Богу за кожнага з iх. Напішы мне пра сваё сяброўства на na-ty@list.ru.
Пасланыя да любові
АКТУАЛЬНА
Прачытала такую гісторыю…
Старэйшага клікалі Фрэнк, яму было дваццаць гадоў. Таго, хто маладзейшы, клікалі Тэд, яму было дзевятнаццаць. Яны заўсёды былі разам, сябравалі яшчэ са школы і вырашылі разам пайсці служыць у войска. Адыходзячы, далі сабе і сваім бацькам абяцанне, што будуць клапаціцца адзін пра другога. Ім пашанцавала – трапілі ў адзін батальён. Але хутка батальён паслалі на вайну. Гэта была жорсткая вайна, якая ішла ў пясках гарачай пустэльнi. Нейкі час Фрэнк і Тэд знаходзіліся ў лагеры пад абаронай авіяцыі, але прыйшоў загад наступаць на ворага. Салдаты ішлі ўсю ноч пад вогненным шквалам непрыяцеля. Раніцай батальён дабраўся да вёскі. Тэда не было. Фрэнк шукаў яго паўсюль: сярод жывых і мёртвых. Знайшоў яго імя ў спісе без вестак прапаўшых і адправіўся да камандзіра.
– Прашу дазволу адправіцца за сваім сябрам, – сказаў ён.
– Гэта вельмі небяспечна, – адказаў камандзір. – Я ўжо страціў твайго сябра, страчу і цябе; там страляюць. Фрэнк тэрмінова адбыў. Праз некалькi гадзін ён знайшоў Тэда смяротна параненым, узваліў яго на плечы… Фрэнка паранiла шрапнэллю, але ён усё роўна дапоўз да сваіх.
– Ці варта было паміраць, каб выратаваць мёртвага? – крыкнуў яму камандзір.”Так, – прашаптаў Фрэнк, – таму што, перш чым памерці, Тэд мне сказаў: “Фрэнк, я ведаў, што ты прый-дзеш».
Мы абраныя Любоўю для любові. Мы пасланыя ў свет любіць адзін другога. Часам паводзім сябе так, быццам мы пасланыя для таго, каб ваяваць, змагацца, спрачацца і сварыцца адзін з адным. Але хрысціянін павінен ўсім сваім жыццём паказваць, што хрысціянства – гэта любоў да бліжніх. Тут Езус прамаўляе яшчэ адно Сваё вялікае адкрыццё. Калі мы спытаем Яго: «Якую любоў Ты лічыш самай моцнай?», Ён адкажа: «Няма большай любові, як калі хто пакладзе жыццё сваё за сяброў сваіх» (Ян 15, 13). Ён аддаў жыццё за сяброў сваіх, за цябе і за мяне… Шмат хто з нас кажа, каб мы любілі адзін аднаго, між тым, нашае ўласнае жыццё паказвае адваротнае. А Езус даў вучням запаведзь, якую Сам выканаў, падаўшы прыклад.
Як лiчыш, цi пачуеш ты калі-небудзь:“…я ведаў, што ты прыйдзеш”?..
Зараз пытанне: якую якасць ты шануеш у сваім сябру?