На Ты-02-2019

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

“Дыялог” адзначыў сваё 25-годдзе, шмат чытачоў і прыхільнікаў выказалі падзяку за яго існаванне, а разам – пажаданні на далейшую сустрэчу з Богам на яго старонках. З гэтай  нагоды мы вырашылі паразважаць  аб ролі хрысціянскіх СМІ. Яны, лічым, патрэбныя  не толькi хрысцiянам – патрэбныя свету. Гэта як маяк у моры: існуе не для таго, каб вылучацца, а каб дапамагчы iншым дабрацца да мэты.
Разважаннi на гэтую тэму падрыхтаваў Ілья Лапато.Чакаю на твае лісты, адрас:  na-ty@list.ru.

 

 

 

Як хлебныя крошкі

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Илья ЛопатоПамятаеце казку братоў Грым пра брата і сястру, якія з дапамогай хлебных крошак спадзяваліся знайсці дарогу дадому з густога лесу? З хлебным мякішам можна параўнаць сродкі масавай камунікацыі, куды, акрамя традыцыйных СМІ, уваходзяць інтэрнэт-рэсурсы і сацыяльныя сеткі.
Як і хлеб, СМІ (з пункту гледжання чытача і карыстальніка) могуць быць рознага «гатунку» і «смаку» –  справа густу. Пры гэтым імі можна як спатоліць прагу, супакоіць голад, так і наадварот – пераесці ці нават атруціцца. Якую ежу ўзяць, каб пайшла на карысць?..
Мае рацыю Папа Францішак, калі кажа, што СМІ і сацыяльныя сеткі – добры інструмент у новай еванге-лізацыі. Учора мы падпісваліся на газеты, сёння – чытаем Біблію на смартфоне, а пра навіны дазнаёмся з паблікаў у сацыяльных сетках. Куды б мы ні пайшлі, нас атачаюць тэхналогіі і камунікацыі, а кожны рэлігійны паблік ці навіна на хрысціянскім партале – гэта  крошка Божага Слова на нашай дарозе. Як дзеці ў казцы братоў Грым, мы ідзём і сыплем на сваёй дарозе хлебныя крошкі. Іх у сваю чаргу могуць убачыць іншыя (нашы родныя, сябры, знаёмыя, суседзі) і пайсці той жа дарогай. Евангелізацыя? Так.
Але бывае па-іншаму. У казцы дзеці не змаглі вярнуцца па крошачках  дадому, бо мякіш з дарогі склявалі  лясныя  птушкі. А  як часта  мы спадзяёмся, што наш аднаразовы  лайк  біблійнай  цытаце ў  інстаграме будзе дастатковым для нашага духоўнага развіцця? Маўляў, гэтую старонку я ўпадабаў і можна спаць спакойна. Тым часам мы трапляем у самы гушчар лесу, занядбоўваючы малітву і споведзь. Час ад часу яшчэ ставім лайк пабожнаму здымку, але ў лесе цёмна і дарогі назад не бачна – гаруем, седзячы дзе-небудзь пад мокрай ялінай. Што ж рабіць? СМІ сапраўды могуць быць тымі выратавальнымі крошачкамі, дзякуючы якім мы можам вярнуцца ў бацькоўскі дом. Але яны – толькі сродак, дапаможны інструмент. Арыенцірам у нашым духоўным развіцці павінна стаць Божае Слова і рэлігійныя практыкі. Нельга заўсёды спадзявацца толькі на «сродак», занядбоўваючы «арыенцір» у нашай дарозе. У любы момант «сродак» можа падвесці (скончыцца інтэрнэт і якая карысць ад смартфона?), а вось шчыры дыялог з Богам, наш давер Яму і шчырасць – гэта не скрадзеш.
Калі ўнутры ў нас будзе жывая вера, то нават калі зойдзем у гушчар, а крошак не бачна, святло ўнутры нас асвеціць любую цемень.

 

А зараз пытанне: як лічыце, ці дапамагаюць СМІ ў пошуках Бога?



 

ШЧЫРА

 

 Уладзiслаў Пуцік (г. Гродна, парафія св. Францішка Ксавeрыя): Владислав Пуцик
– Не дапамагаюць, таму што я хаджу ў касцёл і знаходжу ўсю неабходную інфармацыю пра Бога там. Таксама размаўляю са сваімі сябрамі, гэтак жа са старэйшымі людзьмі, якія шмат усяго ведаюць. Часам звяртаюся за дапамогай да ксяндзоў, якія даюць навучаннe і дапамагаюць пазнаваць  Бога. Таму, шчыра кажучы, за шмат гадоў чытання СМІ асабіста я не знайшоў там чагосьцi патрэбнага, каб спазнаваць Бога!

Крысцiна Фeдарэнка (г. Мiнск, парафiя Ўзвышэння Святога Крыжа):крысцiна фeдарэнка
– На мой погляд, СМI ў нашай краiне не дапамагаюць у пошуках Бога i не спрыяюць пашырэнню ведаў пра Бога. Так, у нас ёсць такія сродкi, як Радыё Марыя, Catholik.by i каталiцкiя перыядычныя выданнi, але, на жаль, iх не так шмат – па-першае, i, па-другое, карыстаюцца імі пераважна тыя, хто ўжо мае зацiкаўленасць у пашырэннi ведаў пра Бога, бо з’яўляюцца людзьмі  веруючымі. А каб ахапiць больш шырокае кола людзей, трэба часцей выходзiць на прастору нацыянальнага тэлебачання, дзе чалавек, якi яшчэ не мае асабiстага кантакту з Богам, здолее пачуць аб Iм i атрымаць магчымасць змянiць сваё жыццё i светапогляд.
Вольга Снiтко (г. Гродна, парафiя Адшукання Святога Крыжа):Ольга Снитко
– Конечно, СМИ – это не первый источник поиска Бога, но и не последний. Как бы странно ни звучало, но я глубже познаю Бога с помощью YouTube. Там множество каналов Отцов, монахов разных конгрегаций, которые ежедневно выкладывают в сеть заметки с конференций, комментарии к Слову Божьему, реколлекции на разные темы или катехезы, где очень подробно рассказывают о Правдах нашей веры, о сущности Святых Таинств и т.д. Я думаю, что в 21 веке, веке развития высоких технологий, искать Бога можно не только по старинке (это не отменяет присутствия на Святой Мессе, адораций и реальных реколлекций и катехез), но и в СМИ.
Кацярына Адамчык (г. Мiнск, парафія св. Роха):кацярына адамчык
– Я считаю, что главная направленность католических СМИ –  это освещать то, что происходит в католическом мире, т.е. в локальном Костёле и всемирном, чтобы читатели были в курсе событий. Но СМИ не помогают мне в поисках Бога и не должны помогать, потому что, я считаю, Его не нужно искать – Он всегда  рядом с человеком.

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий