На Ты-02-2020

Хвала Хрысту! 

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Не памятаю адкуль гэтыя словы, але яны з дзяцінства запісаны ў маім дзённіку: “Калі-небудзь ты зразумееш, што знешні бляск – нішто ў параўнанні з унутранай прыгажосцю. Таму што ўсе, што звонку, – гэта да першага дажджу. Тое, што ўнутры, – гарыць заўсёды любоўю”.

Сённяшнія разважанні падрыхтавала Наста Сухоцкая. 

Пішы  мне на  Dialog-na-ty@tut.by

 

 

 

 

Навошта свету хворыя людзі?

 

 

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Насця СухоцкаяХацелася б напомніць эпізод са Святога Пісання: «Праходзячы, Езус убачыў чалавека, сляпога ад нараджэння.  І  вучні спыталі  ў Яго,  кажучы:    » Раббі, хто зграшыў, ён ці быцькі ягоныя, што ён нарадзіўся сляпым?». Езус адказаў: «Ні ён не зграшыў, ні бацькі ягоныя, але сталася гэта дзеля таго, каб выявіліся праз яго справы Божыя» (Ян, 9,1-3).

Калі людзі ведаюць і вераць гэтым словам, напэўна, пытанне «навошта?» можа нават не ўзнікаць. Аднак, па-чалавечы, не так проста ўспрымаць хваробу, як благаслаўленне, як тое, што нясе з сабою добрае, хоць і ў перспектыве. Як бачна, людзі хворыя, з асаб-лівымі патрэбамі, былі і ў часы Хрыста, і на працягу гісторыі, і ёсць яны сёння. Хтосьці – ад нараджэння, хтосьці – з цягам жыцця. І часцей за ўсё іншымі (нават блізкімі) успрымаюцца як крыж, пакаранне, жыццёвы баласт ці цяжар, нейкая недарэчнасць, «памылка прыроды», якая перакрэслівае ўсё жыццё, робячы з яго пакутніцкае існаванне… Большасць грамадства прытрымліваецца такога меркавання.

Хворы чалавек не ўпісваецца ў ідэальную карцінку ні сям’і, ні грамадства, ні краіны, псуе ўсемагчымыя статыстыкі і г.д. Аднак ва ўсім ёсць нешта больш глыбокае і сапраўднае, чым проста прыгожы фасад… Усё залежыць ад асабістай паставы кожнага чалавека, ад яго сумлення, ад жадання і гатоўнасці стаць у праўдзе перад сабой, пачуць сваё сэрца, а не голас большасці, каб прыняць рашэнні і атрымаць адказы… Адрэагаваць на ляжачага на зямлі чалавека – ці прайсці міма, прыняць дзіця з асаблівасцямі – ці забіць яго яшчэ ва ўлонні або пакінуць у радзільным доме, да апошняга апекавацца згубіўшым розум ці ляжачым бацькам – ці адвесці яго ў дом прэстарэлых…

Бачачы, знаходзячыся перыядычна побач, ці стала жывучы з хворым, разважлівы  чалавек не зможа ігнараваць голас свайго сумлення, якое не дазволіць яму заставацца абыякавым. Хворы на шляху – гэта спроба (адна з многіх) Створцы дастукацца да сэрцаў людзей, дапамагчы ім задумацца не толькі над знешнім. Без сумніву, такі шлях – шлях да збаўлення, да змены сэрца, да нас – лепшых. Усім вядомы выпадкі, калі чалавеку прыходзіцца нанова ламаць тое, што няправільна зраслося…Тое ж і з чалавечай душой…  

Канешне, такі збаўленчы план можа быць зусім не зразумелым адразу, ці нават доўгі час. Мне ўзгадваецца выпадак, калі малады чалавек тры гады даглядаў сваю хворую маці. Увесь час ён рабіў гэта, як малапрыемны абавязак, часта са злосцю і раздражненнем. А калі маці не стала, прызнаў, што гэтыя тры гады зрабілі яго зусім іншым ад таго, якім ён быў раней. Праз хваробу маці Езус падняў з глыбіні яго сэрца каштоўныя цноты.

Безумоўна, для тых, хто пакуль не ведае, ці не прымае Бога, яшчэ больш складана ўбачыць благаслаўленне ў хваробе (зрэшты, без Бога шмат рэчаў у  гэтым  свеце не маюць сэнсу абсалютна)… Але і не выключна, што для такіх людзей  менавіта жыццё з хворым і стане шляхам да Бога…

Для  кагосьці  хворы – гэта цярпенне, пакуты, адчай, боль і безнадзейнасць. Для  іншых –  ахвярнасць, цярплівасць, пакора, дапамога і надзея. Калі той, хто апякуецца  хворым, бачыць у  ім Хрыста, калі  той, хто  хварэе, бачыць у сваім цярпенні цярпенне Езуса на крыжы, – тады хвароба і становіцца блага-слаўленнем. І часта – не толькі для гэтых дваіх.

 

 

Пытанне:  а  як  лічыш  ты: хвароба – гэта пакута ці благаслаўленне?


 

 

ШЧЫРА

 

 

Святлана Радцэвіч (в. Бараўляны, парафія Маці Божай Успамогі Хрысціянаў): Святалана Радцэвiч

– Цяжка адказаць, чаму той ці іншы чалавек хварэе і моцна пакутуе. Мне даводзіцца сустракаць вельмі сумныя гісторыі і сапраўдныя цярпенні цяжка хворых дарослых і дзяцей. Змучаныя барацьбой, людзі часта бываюць у адчаі… Гэта адразу можна прачытаць у іх вачах. Яны патрабуюць дапамогі, але не абавязкова матэрыяльнай. Нават нашмат важней падтрымаць чалавека, зрабіць так, каб на яго твары з’явілася ўсмешка, падзяліцца сваёй любоўю і радасцю. Лічу, што гэта Божае заданне для мяне, таму ахвярую час на тое, каб падтрымаць хворага ў яго барацьбе. 

Канстанцін Клачкоў (г. Мінск, парафія св. Андрэя, апостала, і св. Леапольда Багдана Мандзіча): Косця Клачкоў

– Раней для мяне было цяжка падысці да хворага, пачаць з ім размову. Не ведаю, ўнутры ўсё сціскалася. А калі давялося разам пабыць, паразмаўляць і дапамагчы, то адчуў, што гэта такі ж, як і іншыя, чалавек, але якому значна цяжэй рабіць некаторыя рэчы, аб якіх здаровыя людзі нават і не задумваюцца. І неяк прапаў гэты “бар’ер”. Цяпер разумею, што, калі ў грамадстве існуюць  такія “бар’еры”, хвораму часам  можа быць вельмі самотна. 

 

 

Алесь Даўгіловіч (г. Баранавічы, парафія Ўзвышэння Святога Крыжа): Алесь Д

– 1. Некоторые случаи болезней являются прямым следствием нездорового образа жизни (своей или предыдущих поколений). В этом случае  болезнь – лишь напоминание об этой связи. 2. Когда болезнь не “заслужена” (не решусь сказать, какой процент таких заболеваний существует)… тогда затрудняюсь ответить. Болезнь можно считать благословением  для  себя  и других, горькой таблеткой для исцеления. Такое объяснение придает смысл страданиям (что тоже очень важно), но не даёт ответ, почему именно этот человек стал “инструментом” для  осуществления  Божьих планов. 

Павел Слізэвіч  (г. Ліда, парафія Ўзвышэння Святога Крыжа): Павел Слiзевiч

– Мне здаецца, што гэта – напамін. Напамін аб тым, што ўсе мы – дзеці Божыя i нi на што не здольныя без Яго апекі. Так, як мы апякуемся хворымі, – так Ён апякуецца нашымі хворымі душамі i целамі. Гэта можа быць i наступствам за грэх –  не пакараннем, але ягоным рэхам. Магчымасцю, для хворага, пераглядзець свае адносіны з Богам, людзьмі, навучыцца пакоры. А для тых, хто апякуецца, магчымасцю ахвяраваць сябе iншаму,  палюбіць яго.

 


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий