На Ты-02-2021

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Сучасны чалавек, здаецца, прызвычаіўся жыць без абмежаванняў. Але ці так гэта на самой справе і ці добра, калі гэта так? Перажыванні Папяльцовай серады ў  чарговы раз  дапамогуць нам вызначыць прыярытэты. А дапаможа  ў гэтым сёння кс.  Артур Ляшнеўскі, вікарый парафіі Св. Міхала Арханёла (г. Смаргонь). Не забывайся пісаць мне на Dialog-na-ty@tut.by

 

 

 

Ці пасыпаеш галаву попелам?

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

кс. Артур ЛяшневскийЗвычай пасыпання галоў попелам мае даўнія традыцыі ў Каталіцкім Касцёле. Ужо пачынаючы з пачатку V стагоддзя, у рэлігійных практыках вернікаў сустракаюцца чыны, звязаныя з пасыпаннем попелам галавы або ўсяго цела. Гэты звычай мае біблійныя карані, звязаны з пакутніцкай практыкай пакаяння габрэяў. 

У Касцёле ж на пачатку Вя-лікага Посту тыя, хто ўчыніў цяжкія грахі, прызнаваліся ў іх перад біскупам, і ён уключаў іх у так званы «стан пакаяння». Пасля прызнання грахоў іх выводзілі за дзверы касцёла, што сімвалізавала выгнанне Адама і Евы з раю.

Перад святыняй гэтыя “выгнаныя” пакутнікі былі апрануты ў пакаянныя шаты, якія насілі на працягу ўсяго Вялікага Посту, а попелам пасыпалі сабе галаву. Публічны характар пакаяння вынікаў з пераканання, што грэх ніколі не з’яўляецца асабістай справай чалавека, а ранай, нанесенай усёй супольнасці. 

Сёння попел на галовах вернікаў сімвалізуе чалавека, які памірае ў гэтым свеце, але ідзе ў напрамку Бога. 

Попел і пыл нагадваюць нам пра гэта, але ў той жа час і пра   вельмі важную цноту – пакору. У духу пакоры Абрагам гаварыў пра сябе, звяртаючыся да Бога са словамі: «Дазволь мне, Пане, адважыцца гаварыць з Табой, хаця я з’яўляюся пылам, і прахам» (Быц 18, 27). 

Жменя попелу, пасыпанага на нашы галовы, сімвалізуе як мінулы час, так і чалавечы лёс. Гэты знак паказвае нам, што мы ў руках Бога. 

Тэалогія Папяльцовай серады вучыць нас, што жэст прыняцця пылу азначае, што мы хочам быць у Божых руках і хочам кіравацца пакорай у сваім жыцці. Можна сказаць, што гэтая невялікая колькасць попелу – напамін пра тое, што мы павінны перацерці гонар і наш эгаізм у пыл і, нарэшце, паддацца Божай волі. 

Але перадусім жэст пасыпання попелам нашых галоў кажа нам пра навяртанне. Гэта нагадвае нам пра тое, што ўжо час вярнуцца да Бога і захацець наблізіцца да Яго.

 

А зараз пытанне: ці пасыпаеш ты галаву попелам? Навошта?


 

ШЧЫРА

 

Святлана Пацук (г. Гродна, парафія св. Францішка Ксаверыя):пацук святлана

– В детстве бывало так, что училась допоздна и не было возможности присутствовать в тот день на св. Мессе. Тогда родители приносили из костёла кулёк с пеплом и сами посыпали мне голову. Теперь Господь всё укладывает так, что получается лично участвовать в обряде посыпания головы пеплом. Когда священник подносит руку, чтобы посыпать мою голову, с большим трепетом всегда жду слова, которые Господь мне через него скажет и над которыми потом стараюсь размышлять весь период поста.

Марыся Завадская (г. Мінск, парафія Маці Божай Ружанцовай):завадская марыся

– Попел патрэбны мне для таго, каб нагадаць, што ў сваім жыцці я нічога не зраблю сама. Адчуць, што я слабы чалавек, які не можа без Айца змагацца супраць  граху. Попел руйнуе маю пыху і паказвае, што трэба быць пакорным. Гэта вельмі добрая традыцыя,  каб распачаць пост з думкамі аб тым, што мы знаходзімся на гэтай зямлі часова. І што Бог дае шанс выправіцца і трэба гэты шанс не ўпусціць.

Рыта Дарожка (г. Мінск, парафія Маці Божай Будслаўскай):дарожка рыта

– Посыпаю ли я голову пеплом? Да, посыпаю. Для меня это не только традиция, но и символ, напоминание, кто я, с чего “слеплена”. Вера в это учит смотреть на себя и других проще и со смирением. Показывает: кто – я, а кто –  Он, Тот, Кто вдохнул и дал жизнь…

Паліна Ручан (г. Мінск, парафія св. Яна Евангеліста і св. Мак-сімільяна Марыя Кольбэ): палина ручан

–Я пасыпаю галаву попелам. Лічу гэту хрысціянскую традыцыю важнай, бо ведаю яе Біблійныя вытокі. Для мяне Папяльцовая серада – пачатак адліку новага часу, часу Вялікага посту – часу, калі я стараюся больш разважаць над выпраўленнем свайго жыцця, над навяртаннем да Бога. Я рада магчымасці засяродзіцца над сваім жыццём, адносінамі з Богам і бліжнімі. А словы святара пры пасыпанні галавы – гэта для мяне як знак, благаслаўленне на пачатак посту.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий