На Ты-03-2014

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Хвала Хрысту! Прывiтанне, даражэнькія! Вясна… ад цеплыні сонейка прачынаецца вакол жыццё… Можа табе таксама трэба пачаць прасыпацца i прачнуцца для Хрыста? Углядзiся ў Святы Крыж i ты ўбачыш, што Ён памёр за твой i за мой грэх, адчуй патрэбу ў Яго Любовi, у Яго прабачэннi. Зрабi рахунак сумлення, падрыхтуй сваё сэрца да споведзi. Кожны з нас вельмі патрабуе міласэрнасці Хрыста. Пасціцеся! Маліцеся! Любіце! … Аб усім тым, што вас хвалюе, пішыце  na-ty@list.ru

Пасціцеся! Маліцеся! Любіце!

“Разамкні аковы няпраўды, развяжы путы ярма, і прыгнечаных адпусці на волю і разарві кожнае ярмо”.      (Іс 58, 6)

АКТУАЛЬНА

Час Вялікага Посту – гэта час, калі мы ўспамінаем  аб цярпеннях і муках Хрыста, успамiнаем пра цяжкі Ягоны шлях на Галгофу, пра здзекі і зацвярдзеласць людскіх сэрцаў. На гэтым шляху Езус меў любоў, якая перамагла. Праз сваю Любоў Ён адчыніў дзверы ў Шчасце, Ён не толькі Словам казаў пра любоў, але і паказаў, як гэта трэба рабіць, па-цвердзіў гэта на крыжы. Крыж – гэта месца,  дзе нарадзілася сапраўдная Любоў. На ім злучылася Любоў Чалавека і Любоў Бога.
Вялікі Пост – вялікі час ласкі, калі ўсе хрысціяне бяруцца за рукі пад небам перад Богам, стараючыся зразумець і прызнаць свае слабасці, немач, каб, як дасканалая армія Хрыста, апрануцца ў цярпенне і пакору, добрыя ўчынкі, адкінуць з сябе і ад сябе тое, што адлучае  нас ад Яго, ад дасканалай Любові.
Кожны з нас па-свойму разумее і перажывае Вялікі Пост. Але ж большасць вернікаў схіляецца да знешніх яго праяўленняў, галоўнае з якіх – абмежаванне ў ежы, адмова ад дыскатэк. Вядома, у кожнай адмове, калі яна прысвечана Богу, ёсць сэнс. І не малы… Але як па-сапраўднаму падрыхтаваць сябе да Вялікадня?
Быць з Хрыстом – значыць мець ясныя думкі, чыстае сэрца, свабоду ад “ярма” сваіх ілюзій. І тут мы павінны задумацца над сваім жыццём і адказаць сабе: “Ці маё жыццё звязана з Хрыстом? Ці жыву я Евангеллем?”.
Разважаючы ў сваім сэрцы, шчыра магу сказаць, што дарогу да ўнутранай свабоды, свабоды ў Хрысце мы можам  знайсці праз пост, малітву, міласціну. Гэта тое неабходнае, што дапамагае зберагчы чысціню думак, добрыя адносіны з блізкімі людзьмі, тое, што фармiруе нас адпачатку  знутры, а потым аднаўляецца адбіткам любові ў знешніх справах.
Пост – пустыня, якая знішчае шкодныя звычкі, слабасці, загартоўвае дух і цела.  У “пустыні” ты застаешся сам на сам  з Богам. Яго дыханне дакранаецца да тваёй душы, фарміруе, удасканальвае і набліжае да Сябе і іншага чалавека.
Малітва.  “несупынна  маліцеся  (1 Фес. 5, 17)”.  Птушкі падаюць на зямлю, калі не практыкуюцца ўтрымлівацца ў сваім палёце, так  і чалавек без малітвы – мае духоўную смерць. Неабходна клапаціцца пра стан свайго сэрца. І менавіта у гэты час ты павінен асабліва звяртаць яго да Бога.
Міласціна. “…  падзяліся з галодным хлебам тваім, і бяздомных бедных увядзі ў дом (Іс. 58, 7)”.  Міласціна – гэта любоў, якая дзейнічае, а любоў – гэта адзіная рэч, якая ніколі не знікае, калі ёю пачаць дзяліцца.  Нам неабходна пакінуць адбітак “дзейнай любові “ у жыцці людзей, як навучыў нас Хрыстос. Хто ж гэта зробіць за цябе і мяне? Падыйдзі да чалавека, якога абыходзіў, цi не заўважаў, які меў патрэбу ў тваёй любові. Не трэба саромецца рабіць дабро. Адкрый сваё сэрца, дазволь яму выконваць сваё пакліканне. Спяшайся да таго, хто чакае тваёй пад-трымкі.
Я заахвочваю цябе, які чытаеш гэтыя радкі, давай  мы будзем паступаць з усёй сур’ёзнасцю і гатоўнасцю, з любоўю, якая напаўняе нас, каб не атрымалася так, што Хрыстос задарма памёр на крыжы. Пасціцеся! Маліцеся! Любіце!

А як ты перажываеш перыяд Вялікага Посту?



ШЧЫРА

Павел ЯкушевскийПавел Якушэўскі (г. Мінск, парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно):
– У мяне амаль ніколі не атрымоўваецца выканаць пастановы, часам нават бывае наадварот: тое, што пастанавіў не рабіць, робіцца яшчэ больш, але Вялікі Пост нават у такім выпадку вельмі карысны для мяне, таму што я лепей разумею сваё становішча, тое, што я грэшны і вельмі патрабую збаўлення і міласэрнасці Езуса Хрыста. Вялікі Пост – гэта найлепшы час, каб зрабіць рахунак сумлення і падрыхтавацца да споведзі. А пасля гэтага свята Пасхі робіцца яшчэ  больш радасным…

Наталия Самаль (г. Минск, приход Пресвятой Девы Марии): Наталия Самаль
– Пост связан с душевной мобилизацией, как будто у тебя обостряется слух, только он направлен не на окружающий мир, а улавливает то, что происходит внутри. Еще больше убеждаешься, как тяжело сконцентрироваться, следить не только за своими словами, но и за мыслями. Приходит понимание, что наигранная улыбка часто скрывает за собой обиду, и раненое самолюбие продолжает напоминать о себе. Оказывается, за маской радушия и якобы теплых приятельских отношений спряталась заносчивость, которая, не умолкая, указывает на чужие изъяны и как будто подчеркивает наши достоинства… Необычное какое-то состояние…  Очищающее…
Франц Петлицкий (г.Барановичи, приход св. Зыгмунта): Франц Петлицкий
– Великий Пост – это время, когда верующие христиане вспоминают и переживают страдания и смерть Иисуса Христа… Этот период заставляет меня остановиться, задуматься и осмыслить, что делаю я, чтобы облегчить муки моего Спасителя. Ведь Иисус умер на кресте и за мои грехи тоже! Нужно, конечно, стараться больше молиться, отказать себе в излишествах, весёлых развлечениях. Но самое главное – открыть свое сердце для Господа, стараться делать добрые дела, чтобы это было на пользу моей душе и окружающим меня людям.
Алена Алізар (г. Гродна, парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля):Алёна Ализар
– Вялікі Пост дае магчымасць асаблівым чынам задумацца аб тым, што я магу ахвяраваць Езусу, чым  магу адудзячыць нашаму Збаўцы за Яго мукі. У паўсядзённай мітусні вельмі важна не страціць вартасць малітвы, вартасць прысутнасці Хрыста. Кожны год падчас Вялікага Посту я імкнуся як мага больш хвілінак падараваць Езусу, прысвяціць Яму свае дасягненні, учынкі, нейкія падзеі. І ведаеце, калі на першым месцы у маім жыцці Бог, то ўсе справы своечасова вырашаюцца і выраз  “не хапае часу…” гучыць усе меней і меней.

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий