На Ты-03-2015

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Прывітанне, сябры! Біблія вучыць нас любіць  сваіх бацькоў. Але ці гэта адзіная прычына, каб любіць іх. На тэму любові да таты падзялілася сваімі разважаннямі мая сяброўка Галя Сабіла. Паслухайце, што яна кажа. А яшчэ… не забывайцеся пісаць мне на адрас: na-ty@list.ru

 

Татаў аўтарытэт

 

АКТУАЛЬНА

Нядаўна мне задалі пытанне: “За што ты любіш свайго тату?”.  Мне здавалася, што аб гэтым пытаюцца ў вучняў пачатковай школы, але прыйшлося спыніцца і падумаць.Яшчэ год назад я б пачала апісваць усе вядомыя мне добрыя якасці майго таты, які ён добры і як ён моцна любіць мяне.Цяпер  я скажу так.Я люблю майго тату за тое, што ён цярпліва чакаў таго часу, калі я пры-знаю яго аўтарытэт у маім жыцці, за тое, што ён не адракаўся ад мяне, нават калі я рабіла сур’ёзныя памылкі, і…нават калі я прадаўжала паўтараць тыя ж самыя памылкі! Аўтарытэт. Моцнае слова.Я магу ўпэўнена сказаць, што я заўсёды любіла тату, але, на жаль, я не магу сказаць, што ён заўсёды быў маім аўтарытэтам.Я не хачу зараз апісваць, як была адразу паслухмянай дачушкай, а потым сапсавалася, пайшла шляхам сваіх жаданняў, а потым, нарэшце, вярнулася дадому, як блудны сын, і г.д.Гэта гісторыя, якая паўтараецца з веку ў век.Скажу адно.Я пішу гэта не адна, побач са мной мірна спіць мая маленькая дачушка.Думаю, большасці дзяўчат знаёмыя гэтыя пачуцці, якія прымушаюць нас закрываць вочы на відавочнае,перакрэсліваць усе свае маральныя  прынцыпы і адвяргаць нават самых блізкіх людзей, як знаёмае і тое пачуццё безнадзейнасці, калі вас так проста выкідваюць з нечага (з іх) жыцця. f-str-32Паслухайце, я не пісьменнік,  але павінна сказаць вам  нешта  вельмі важнае. Не дазваляйце сабе ніводнай сустрэчы з маладым чалавекам, пакуль не адбудзецца сустрэча гэтага ж самага чалавека з вашым татам!Такім чынам можна пазбегнуць некаторых расчараванняў. А то як найчасцей бывае –  мы спачатку закахаемся, а потым ужо ідзём знаёміць з бацькамі, а потым плачам!Вы можаце не згаджацца са мной, але мне так надакучыла чытаць у сацыяльных сетках слязлівыя роспаведы пра разбітыя сэрцы!  Вы можаце не згадзіцца, але, прашу вас, запомніце тое, што я вам скажу.Аднойчы гэта можа спатрэбіцца,  чалавек мае ўласцівасць змяняць сваю думку з цягам часу.Чаму я – за сустрэчы з татам? 1) узрастае зацікаўленасць у вас, як у дзяўчыне.  Маладыя  людзі цэняць тое, чаго яны дабіваюцца з большымі намаганнямі. 2) тата можа ацаніць  НАМЕРЫ другога мужчыны, таму што  ён – таксама мужчына (так  і  жанчына  можа ацаніць намеры другой  жанчыны лепш, чым мужчына, толькі  таму,  што яна таксама жанчына). 3) гэта паменшыць  спакусу  абысціся  з вамі неяк амаральна і непаважліва.Калі малады  чалавек   ведае,  што вас ніхто  не абараняе, і вы прадастаўлены толькі  яму, чаму б яму  не  пакарыстацца вамі?А калі ён  ведае, што ваш тата любіць і абараняе вас, ён будзе больш  асцярожны і яму прыдзецца  адчуваць адказнасць.
Што  яшчэ  я  хацела  б сказаць    дзяўчатам?Пастаўце сабе на мэту зрабіць вашага тату вашым аўтарытэтам.Гэта не толькі пра ваш выбар маладога чалавека.Паверце, у нашых  бацькоў ёсць вопыт  і  часам  вельмі карысны, але яны не будуць навязваць нам  яго, калі мы адмахваемся ад  іх, кажучы, што мы жывём у іншы час.
Як казаў адзін чалавек  – ”Набывай вопыт як мага танней, бо некаторыя заплацілі  за  яго  вельмі  дорага”. Сапраўды, вельмі  слушная  парада.

А  зараз  пытанне:  якія адносіны ў  цябе  з  тваім  татам?  Ці  любіш  ты  свайго  тату? Што ў ім найбольш  цэніш?


ШЧЫРА

Светлана Лабкович (г. Слуцк, приход св. Антония):Светлана Лобкович
– Я ценю в своем отце умение слушать. Если у меня что-нибудь случится, то я уверена, что он именно тот, кто выслушает, поддержит и даст нужный совет! Ведь есть много трудных тем, о которых я не осмеливаюсь заговорить с мамой… Папа знает меня, знает мой характер, мои мечты, мои планы… Его слова заставляют задуматься иногда даже о небольших, но очень нужных вещах…
Я благодарна Богу за то, что у меня есть такой человек, который может меня выслушать, –  папа! Я очень люблю своего папу!

Ганна Тарас  (г. Мiнск, парафія святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазэно):Ганна Тарас
 – Вельмі цiкавае пытанне.
Але  хіба любяць за нешта?
Мой тата – самы звычайны сярод незвычайных бацькоў: вясёлы, разумны і вельмі абаяльны, у яго залатыя рукі i творчы падыход да ўсяго. У дзяцінстве я думала, што мой тата лясун і што ён умее размаўляць з жывёламі, бо пасля працы ён заўсёды  прыносіў нам смачнасці «ад лісічкі»  або «ад зайчыка» і распавядаў пацешныя гісторыі з жыцця лесу. А аднойчы тата прынёс маленькага вожыка, які страціў сваіх бацькоў, і той застаўся жыць у нас дома. Я люблю свайго тату i вельмі ганаруся iм. Дзякуй яму, што навучыў мяне бачыць прыгажосць і чараўніцтва навакольнага свету.
Мария Лебедь (г. Слуцк, приход св. Антония):Мария Лебедь-2
 – Я люблю своего папу за то, что он у меня просто есть! За то, что он  помогает, когда мне трудно. За то, что он всегда радуется моим успехам и переживает вместе со мной мои трудности. Он всегда меня выслушает и даст совет. Он всегда хранит мои секреты, которыми с ним делюсь! Я просто не представляю свою жизнь без отца. Я его очень люблю и ценю!
 Лера Литвинко (п. Лесной, приход Матери  Божьей  Помощи христиан):Лера Литвинко
– За что я люблю своего папу?  Наверное, в первую очередь за то, что он у меня есть. Мой отец очень редко говорит мне, что любит меня. Однако по его поступкам я всегда понимаю, что он любит меня больше всего на свете. Я тоже редко говорю ему о своих чувствах, правда, он иногда обижается, но,  только подумав о том, что его могло бы у меня и не быть, мне становится не по себе. Как и у Иисуса, у меня два отца: один, Который живет в небе, Который любит меня не смотря на все мои провинности, Которому плохо, когда плохо мне, а другой, который живет со мной на земле, который любит меня за то, что я у него есть.

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий