На Ты-03-2016

Хвала Хрысту!

 

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Прывітанне, сябры! Шукаючы адкрытыя сэрцы для адказу на пытанне «Ці верыш ты ў Крыж Хрыста?», пачула  словы свайго сябра, які  сказаў, што на гэтую тэму можна пісаць кандыдацкую дысертацыю. Падумала, ён мае рацыю. Гасподзь змясціў у нашыя сэрцы наймацнейшую прагу разважання. Трэба толькі захацець адкрыць гэты куфар, поўны скарбаў. І не  забывайся пісаць мне на адрас: na-ty@list.ru

 

Няхай ззяе святло

 

АКТУАЛЬНА

 

Часта пытаю сябе, чаму мы “прывязаны” да рэчаў. Напрыклад, узяць нашу краіну, амаль што 10 млн. людзей… І ўсе ўсё маюць: дамы, аўта,  складаную бытавую тэхніку – маёмасць некаторых аж “зашкальвае”… Але ж гэта 10 млн. душ… Кожная з іх у пошуках сэнса  жыцця. А  колькім з іх удасца яго знайсці? Знайсці сапраўдны сэнс жыцця.
Сённяшні свет рухаецца да свайго разбурэння. Д’ябал выкапаў вялікую яму для нас усіх, і людзі, на жаль, быццам бягуць адзін перад адным навыперадкі, хто першы скочыць у яе. Але ты, ты павінен мець справу з Крыжам.
Ці верыш ты ў збаўчую моц Крыжа Хрыста? Кажаш, што ты хрысціянін і ходзіш у касцёл. Але ты не адказаў на маё пытанне. Я запытала “ЦІ ВЕРЫШ ТЫ Ў ЗБАЎЧУЮ МОЦ  КРЫЖА ХРЫСТА?”. Паглядзі, Крыж акрываўлены, поўны болю, а Хрыстос з гэтага крыжа глядзіць на нас, любіць нас і прабачае, і патрабуе. Чаго? Перш за ўсё Ён патрабуе ад нас адвагі, каб  мы прынялі Яго Праўду. Праўду аб Яго  збаўчай Міласэрнасці.
Я зноў хачу задаць вам  пытанне, якое давялося мне пачуць,  гледзячы хрысціянскі фільм “Ці верыш ты?”. Фільм паўплываў на мяне настолькі  глыбока, што ўзварухнуў усю маю  істоту. Пазней я зразумела, што ўсё тое, што прыйшло ў маю галаву, у маё сэрца, што напоўніла маю душу, магло прыйсці толькі ад Святога Духа. Пытанне, якое я пачула тады ў фільме, было такім: “Ці верыш ты ў Крыж Хрыста?”. Я адкажу,  канешне… І ўсё ж такі пасля… Я зноў разважала. Гэта было тое пытанне, якое прымусіла мяне перагледзець сэнс Крыжа. Хм. Тады што азначае верыць? Сапраўдная вера патрабуе дзеянняў, таму, калі ты насамрэч верыш, што Хрыстус памёр і змёртвыхпаўстаў, каб мы маглі жыць, яна павінна прывесці цябе на калені. Але яна таксама павінна і падняць цябе на ногі. Хрыстос на Крыжы – гэта падарунак для нас.
У адной кнізе св. Тэрэзы Авільскай напісана, што мы павінны жыць, абдымаючы Крыж Хрыста. Ці ведаеш ты, што значыць жыць, абдымаючы Крыж Хрыста? І ўвогуле, ці патрэбна так рабіць, навошта?.. Д’ябал уцякае ад крыжа. І калі ты ўцякаеш ад крыжа, альбо не ідзеш да яго, тады атрымліваецца, д’ябал цябе заваёўвае, перамагае. Сябра, абдымаць Хрыста на Крыжы, значыць, шукаць збаўлення, якое Хрыстус дае нам на Сваім Крыжы. Менавіта на Крыжы, поўным любові, нашыя грахі змываюцца Крывёю.
Сябра, не бойся, вазьмі свой крыж, і няхай ён табе заўсёды нагадвае бясцэнны падарунак, які Езус Хрыстус падараваў мне і табе, кожнаму чалавеку.
Iдзi i нясi Хрыста сваiм жыццём, сваёй справай кожнаму чалавеку; калi не можаш справай – нясі словам, калi не можаш словам – малiтвай.
Крыж – гэта не проста сімвал, гэта Шлях, Праўда і Жыццё. І калі ты верыш і прымаеш гэту Праўду, тады няхай святло тваё ззяе!

 

А зараз пытанне: а ты верыш у Крыж Хрыста?


 

ШЧЫРА

 

 Зiна Панкевiч  (г. Мазыр, парафiя Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі):Зина Панкевич
– Я веру ў Крыж Хрыста! Езус быў прыбіты цвікамі да драўлянага крыжа. На Яго галаве вісеў цярновы вянок. Усё Яго цела было пакрыта ранамі ад збіцця. Такую смерць прыняў Езус ад людзей. Ад людзей, за грахі якіх Ён паміраў. Але і на Крыжы Езус працягваў любіць людзей, якія прычынілі Яму столькі болю, і Ён перасохлымі ад смагі вуснамі шаптаў: «Даруй ім, бо не ведаюць, што робяць». Ён любіць нас, нягледзячы на тое, што мы так часта забываем пра Яго. Ён памёр за нашыя грахі. Гэта і ёсць найвялікшая любоў!

Максим Фатиев  (г. Брест, приход Матери Божией Королевы):Максим Фатиев
– Я верю в Крест Христа! Я верю в Великого Царя, моего Господа, Который любит меня гораздо больше, чем может любить человеческое сердце. Я верю в Праведного Судью, который справедливее любого человеческого судьи. Я верю в Милосердного Отца, Который дает мне каждый день шанс для исправления, принимая и прощая мои грехи.  Я верю в воскресение тела и Жизнь вечную, которую подарил нам Иисус, умерши на Кресте.
Яна Шепелевич  (г. Мозырь, приход Успения Пресвятой Девы Марии):Яна Шепелевич
– Я верю в Живой Крест, ведь именно Он указал мне правильную дорогу. Он показал настоящую любовь,  умерши на Кресте. И научил меня по-настоящему любить, научил находить радость в самых простых вещах, научил прощать. С Ним я чувствую себя в безопасности, ведь я верю, что в любую трудную минуту моей жизни Он всегда будет рядом. Для меня крест – это не только кусочек дерева, который я ношу на шее. Крест – это Иисус, который отдал свою жизнь за мои грехи.
Елизавета Старас  (г. Слуцк, приход  св. Антония):Елизавета Старас
– У каждого человека есть крест. Но каждый ли захочет его взять и нести? Как нёс Иисус на Голгофу? Иисус повелел: «Возьми свой крест и иди за мной». Возьми свой крест, как взял Иисус. Потому что нет человека без креста.

 


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий