Хвала Хрысту!
Рэальнасць… Вось што ў нас ёсць. Напоўні сэнсам кожны свой крок.
І памятай, не гледзячы ні на што – Бог цябе моцна любіць!
Пішы мне на na-ty@list.ru
І запануе супакой…
АКТУАЛЬНА
Чаго не хапае гэтаму свету, каб, нарэшце, настаў у iм супакой i мiр? Хочаш акунуцца з галавой у фiласофiю? Я таксама – не.
Але паўстала пытанне, i нават, можа, ты i сам не раз пытаў сябе, што трэба зрабiць, змянiць, каб… скончылiся войны, каб не было голаду, каб людзi не забiвалi адзiн аднаго, прычым, афiцыйна – праз аборт, эўтаназiю. Дык чаго ж не хапае, каб знiк боль? Хм, гэтая нябачная вайна iснуе даволi даўно.
Скажы, можа, хтосьцi з нас хоча бачыць свет такiм? Не! Тады што можам зрабiць мы, каб штосьцi змянiлася? Калi мы возьмем у рукi зброю, то прайграем, бо зло спараджае зло. Д’ябал хоча, каб мы пачалi ненавiдзець. Калi хочаш «расправiцца» са злом, трэба памятаць: зло не баiцца зла, яно ад яго расце. Але! Ёсць зброя, якой сам д’ябал баiцца, – зло не выносiць Любовi, зло не выносiць малiтвы. Вось наша зброя.
…Яшчэ хацелася б сказаць, што людзi вельмi моцна згаладаліся па Любові, але, на жаль, самi не здольныя гэта заўважыць. Мы навучылiся імітаваць дабрыню, мiласэрнасць, укладаючы ў гэтыя словы самы глыбокi i фiласафiчны змест… Зусiм забываючыся пра моц сапраўднай дзейснай справы, забываючыся пра Таго, ад Каго паходзiць моц гэтых слоў.
Чаго не хапае, каб настаў мiр ва ўсiм свеце? Любовi, мудрасцi, дабрынi, мiласэрнасцi, прабачэння, даверу адзiн аднаму, адказнасцi за свае ўчынкi?.. Несумненна! Але, здаецца мне, што гэты свет патрабуе БОГА. Бо ўсе, што напiсана вышэй, паходзiць ад ЯГО… I любоў, i мудрасць…
…Толькi цi нясём мы ў свет Любоў Бога? Цi стараемся быць Хрыстовым святлом у свеце, быць соллю, каб даць смак? (Мц 5, 13-14). Нават, калi нас, хрысцiян, мала, мы можам змяніць смак гэтага свету. Праблема не ў тым, што нас мала, праблема ў тым, што мы часта самі з’яўляемся соллю без смаку.
Ведаеш, сябар, вера – не твая ўласная маёмасць, яе нельга набыць, а пасля – пакласцi цiхенька ў кiшэню, i жыць далей. Калі ты пазнаў бязмежную Яго любоў, калі ты наблізіўся да Яго ранаў, калi ты прыняў Яго, то ты павінен уплываць на жыццё гэтага свету як соль і асвятляць змрок свету як святло. Гэты свет прагне цябе. Рабi, як казала Мацi Тэрэза, маленькiя ўчынкi, але з вялiкай любоўю.
Не чакай «адпаведнага» часу, каб штосьцi змянiць. Не трэба чакаць, пакуль станеш дэпутатам, каб змянiць свет, не чакай, пакуль прыйдзецца перавесцi бабулю праз дарогу. Не трэба тэорыi. Твая рэальнасць зараз, калi чытаеш гэтыя радкi.
Пачынай ужо зараз. Нясi знямогламу свету Хрыста! I тады свет зменiцца, запануе супакой…
А зараз пытанне для ўсіх: што трэба рабіць, каб быў у свеце супакой і мір?