На Ты-03-2018

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

”…Цяпер няма ні юнакоў, ні маладых дзяўчат. Дваццаціпяцігадовыя дзядулі і бабулі стомлена блукаюць па свеце, абдумваючы карысць жыцця (…) і насмiхаючыся над пачуццямі”. Спадзяюся, Брэм Стокер сказаў гэта не пра нас. Пішы на адрас: na-ty@list.ru.

 

 

Стомленасць ад жыцця?

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

XXI стагоддзе – стагоддзе стомленага чалавека, які бeз сэнсу крочыць па свeце, спрабуючы запоўніць сябe штучнымi задавальнeннямі, радасцямі, бяздумнымi пахабнымi жартамі. Ён не ведае, хто ён і куды iдзe, хапае ўсё на ляту i далей не ведае, што з гэтым рабiць. Няўжо сапраўды так?
Усё мяняецца ў гэтым свеце. Пасля дня прыходзіць ноч, пасля вясны – лета, услед за летам – восень, восень  змяняецца  зімой, а зіма – вясной, і ні адзін дзень не паходзіць ў дакладнасці на папярэдні.
Бывае, прачнешся, і дзень нагадвае табе акiян. Бязмежны, нязведаны, хвалюючы… І табе нават здаецца, што ў звыклай «лодцы» тваіх паўсядзённых спраў і абавязкаў ты зможаш схавацца ад гэтай  бязмежнасці і  нязведанасці. Алe ўжо з першым парывам ветру твая надзея перажыць гэты дзень як мага больш радасна, спакойна, разбіваецца аб карму тваёй жа «лодкі», нібы марская пена аб прыбярэжныя камяні. Дзень за днём, і ты… стамляeшся ад гэтага. Яшчэ трошкi, і ты ўжо стомлены ад жыцця. Часам гэта не зусім роспач, адчай цi дэпрэсія, але нешта падобнае да  камeня  на сэрцы,  становіцца неяк невыносна цяжка. Нічога нe прагнеш, нічога нe хочаш, проста “плывеш  па плыні”, толькi часам і проста “плыць” стамляeшся.
Што рабіць?
Ёсць два варыянты.
Можна самастойна супраціўляцца акiянскай стыхіі, спрабуючы хоць як дабрацца да гавані, да супакою. У гэтым выпадку прый-дзецца плыць супраць плыні, што ёсць сілы, ухiляючыся ад хваляў жорсткасцi, раздражнення, гневу. Толькi якiм будзe вынiк? Зноў  стомлeнасць.
Другі варыянт просты i добры. Трэба толькі адважыцца за-прасіць Езуса ў сваю «лодку» – і раптам! –  яна ўжо каля берага. Адшукай Езуса на пачатку новага бязмежнага дня і запрасі Яго ў сваё жыццё. Гэта не значыць, што ў плыні дня не будзе праблем  і цяжкасцей, але вынiкам будзе ўнутраны супакой i ўдзячнасць. Менавіта так нараджаецца пачатак і канец кожнага дня хрысціяніна.
Дзень за днём, месяц за месяцам, год за годам – так і складаецца наша жыццё. Спяшаемся, бяжым,  самі  прыспешваем час. І ад гэтых хуткасцей моцна стамляемся. Ці варта жыць без мэты, сэнсу, адчуваць сябе бясконца  стомленым і зноў некага ці нешта даганяць? Хіба не лепей быць удзячным за кожны дзень жыцця і адчуваць супакой на сэрцы? Выбар за кожным з нас.  

 

Пытанне: што, па-твойму, стомленасць ад жыцця? Што гэта за пачуццё і калі яно ўзнікае?

 

ШЧЫРА

 

 Аляксей Заiчанка (г. Пінск, парафія св. Карла Барамея і св. Бэнэдыкта):Алексей Заиченко
– Ці бывае стомленасць ад жыцця? Не скажу за ўсiх, але за сябе. Менавiта ад жыцця – не! Бываюць моманты, калi хочацца назапасіць больш сiл, даўжэй паспаць, але не ведаю, як можна стамiцца ад жыцця. Калі пра гэта гавораць, я пачынаю думаць, што гавораць пра  дэпрэсiю. Калi ёсць пэўныя мэты, праца, заняткi, хобi, тады нават часу няма пра стомленасць думаць, бо ты падбадзёраны ахвотай да рэалiзацыі  сваіх мар. Вось так i ў мяне.

Наташа Букоўская (г.Баранавічы, парафія Маці Божай Фацімскай):Наташа Буковская
– Увогуле, людзі любяць наракаць на жыццё, асабліва маладыя, якім не прыйшлося здабываць штосьці сваімі сіламі, а маюць шмат чаго задарма, ад бацькоў, ад дзядоў і г.д. Стомленасць ад жыцця  – для мяне толькі мімалётная думка, якая звычайна сыходзіць на другі план, не часта яна мяне наведвала. Гэта было звязана з праблемамі на працы, якія на той момант здаваліся невырашальнымі, да іх дадаваліся праблемы ў сям’і і асабістым жыцці. Думкі гэтыя могуць з’явіцца, калі няма з кім падзяліцца імі, калі не адчуваеш падтрымкі і не адчуваеш, што цябе хтосьці слухае. Лічу, што стан стомленасці ад жыцця, хоць ён і мімалётны, хрысціянам перажыць лягчэй, чым людзям няверуючым… Проста не ўяўляю, як ім гэта цяжка…
Улад Зарэцкi (г. Мінск, парафія св. Яна Хрысціцеля):Влад Зарецкий
– Малады чалавек па сваёй сутнасці вельмі нецярплівы, мае высокія ідэалы, жадае дасягнуць максімальных вышыняў. Маладосць не вельмі любіць такія словы, як «пачакаць», «разважыць»… Імкнуцца да лепшага, гэта вельмі добрая якасць, але, калі на шляху ўзнікаюць цяжкасці, то раптам пытанне: «Чаму не атрымліваецца, чым я горшы за іншых, чаму не спаўняецца мая воля?» І надыходзіць расчараванне, стомленасць ад жыцця. Каб такога не адбылося, трэба выкарыстоўваць свой юнацкі запал, карыстаючыся парадамі больш старэйшых і вопытных людзей, а таксама заўважаць Божую волю і Божы провід у разнастайных жыццёвых сітуацыях.
 Вольга Кулiк (г. Жодзіна, парафія Маці Божай Фацімскай):Ольга Кулик
– Увогуле словы «маладосць» і «стомленасць» падаюцца мне нейкімі несумяшчальнымі. Але, на жаль, сапраўды здараецца так, што маладыя людзі занадта рана «згараюць». Яны «палаюць» ідэяй імгненнага шчасця, але імгненна яно не прыходзіць. Тады яны апускаюць рукі, бо не маюць адвагі і мужнасці, каб выйсці на пошукі сапраўднага Святла. І тут я бачу вялікую адказнасць сваю асабістую і іншых «палаючых» Хрыстом, каб мы не асуджалі, не адкідвалі такіх «стомленых маладых», але, як светачы, дапамагалі ім выйсці з цемры на шлях да сапраўднага шчасця.

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий