На Ты-03-2019

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вось, я зноy з вамі!
Першае  вясновае свята – урачыстасць Звеставання Пана – падштурхнула нас да размовы пра  бацькоўства. Чым з’яўляецца яно сёння? Гэта благаслаўлeннe ці кара? Разважанні на гэтую тэму даслала Анастасія  Сухоцкая.
А ты пішы мне на na-ty@list.ru.

 

 

Благаслаўленне і дар

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Наста СухоцкаяДля мяне бацькоўства – гэта безумоўнае благаслаўленне. Сам факт супрацоўніцтва з Богам у справе стварэння чалавека – гэта ўжо вялiкi гонар, благаслаўленне i дар. Бацькоўства ж, як i сужэнства, – гэта няспынная праца, 24 на 7, як зараз часта кажуць. I няспынная ахвяра, бо сябе для сябе застаецца вельмі няшмат, або не застаецца зусім… Але гэтая ахвяра не прыгнятае, бо праз яе адбываецца вызваленне душы ад эгаізму, гардынi i непатрэбных амбіцый. Паступовае, няпростае, але такое каштоўнае для кожнай душы.
З цягам часу прыходзіць разуменне, што зусім не такім уяўлялася бацькоўства на пачатку, зусім не так часта ўсё выглядае, як на прыгожых здымках.. Аднак прыходзіць i ўсведамленне, што  гэта – адзінае, што па-сапраўднаму вартае ўсіх высiлкаў i ахвяр. Бо чыстасць i сапраўднасць, з якімi прыхо-дзяць дзеці i даюць нам не параўнальныя нi з чым цноты… Здаецца, што сваім з’яўленнем яны напаўняюць дом Богам…
У сваёй недасканаласцi бясконца просім Святога Духа аб мудрасцi ў бацькоўстве, каб не зрабіць невыпраўляльных памылак, каб быць для дзяцей перш за ўсё прыкладам жыцця ў Богу i любові. Каб не забываць, што нашыя дзеці – перадусім дзеці Бога Айца, а мы толькi давераныя асобы. Што, аднак, не змяншае адказнасці за iх. Перш за ўсё за iх душы, а потым – за iх асобаснасць. Просiм мудрасцi не прывязвацца празмерна i ўмець адпускаць іх, як бы цяжка па-чалавечы гэта ні было. Імкнемся сузіраць прыклад бацькоўства Марыi i Юзафа… I бязмежна дзякуем Богу за кожнае дзіця, што прыйшло да нас, бо ў Яго нішто i ніхто проста так….

 

Пытанне: а чым лічыш бацькоўства для сябе ты?


 

ШЧЫРА

 

 Арцём Ткачук (г. Мiнск, парафiя Ахвяравання Пана):Арцем Ткачук
– Канeшнe, гэта – дар. Бацькоўства дапамагае мне зразумець Бога і яго любоў, міласэрнасць, дабрыню, клопат пра нас. Пасля таго, як  стаў бацькам, усе стала мне  больш зразумелым, канкрэтным, відавочным. У гэтым плане духоўным асобам, канешне ж, не зайздрошчу, таму што, стаўшы бацькам, робішся бліжэйшым да Айца, нібы дае табе пастаяць на Яго прыступцы і паглядзець навокал.

Галiна Сцeпанчук (г. Мінск, парафiя св. Сымона i св. Алены):Галина Степанчук
– Калi пачынаюцца цяжкасцi, дзіцячыя хваробы, непаслушэнства, нам падаецца гэта нейкай карай. Калi ўсё добра, нам падаецца гэта благаслаўленнем. Але бацькоўства – гэта паклiканне. Бог стварыў i даручыў нам дасканалую душу свайго дзiцяцi, каб мы апекавалiся ёю на зямлі, а для нас бацькоўства – гэта дарога на неба праз гэтае паклiканне.
Анастасія Сeліцкая (г. Мінск, парафiя Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi):Наста Селицкая
– Мы ўдзячныя Богу за тое, што Ён адараваў нас тройчы. Дзецi– гэта, безумоўна, мiласць Божая. На кожнага з трох нашых дзяцей ёсць свой план у Бога. Але пакуль што агульная іх мiciя ў гэтым свеце – несцi радасць i шчырасць пачуццяў. Яны – вялiкая канцэнтрацыя пазiтыву i радасці. Наша мiciя як бацькоў – не сапсаваць гэтыя чыстыя душы, дапамагчы iм узрасцi ў ласцы i любовi, навучыць весцi праўдзiвае хрысцiянскае жыццё. Наша мiсiя – даць прыклад гэтага жыцця. Таму мы, бацькi, павiнны жыць, паводле веры, заўсёды ўдасканальвацца і развiвацца. Жыць без гэтай магчымасцi – вось гэта, напэўна, кара.
Марына Варгас Гарніка (г. Мінск, парафія Божага Цeла):Марына Варчас Гарника
– Быть родителем – это новый этап в жизни. Лично для меня после рождения ребенка жизнь словно делится на “до” и “после”. Жизнь «до» была в разы легче, но, пожалуй, не такой реальной. Тебя словно периодически щипают больно: «эй, не спи, просыпайся, впереди столько дел и, если будешь стараться, будет тебе счастье!». Конечно, быть родителем –  это благословение, не простое, очень не простое, но все же благословение.

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий