На Ты-03-2020

Хвала Хрысту! 

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Заклік Яна Хрысціцеля «пакайцеся» –  гэта заклік да нас, цяпер і тут, гэта наша заданне на гэты Вялікі Пост. Мы прызвычаіліся чуць такія словы, але наколькі за гэтымі словамі паспявае нашае сэрца?

Разважанне падрыхтавала Тамара Мінютка (г. Мінск, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі). Калі ласка, не забывайся пісаць мне на  Dialog-na-ty@tut.by

 

 

 

Бог не хаваецца ад нас

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Тамара МинюткаВось і адгучалі апошнія калядкі, а значыць – самы час задумацца пра пастановы на Вялікі Пост. У кожнага з нас адметныя жыццёвыя абставіны, зыходзячы з якіх мы мусім вырашыць, у чым варта сябе абмежаваць, альбо што трэба змяніць, каб паглыбіць адносіны з Богам. Што ж трэба зрабіць асабіста мне, каб гэты Вялікі Пост быў плённым?

Я маладая мама, і кожны мой новы дзень падобны да папярэдняга. І напоўненыя гэтыя дні быццам бы дробязнымі бытавымі клопатамі, якія, тым не менш, высмоктваюць з мяне амаль усе сілы. На малітву, грунтоўную размову з Богам час знаходзіцца рэдка. Ды й, седзячы дома ў дэкрэтным «адпачынку», я менш патрабую канкрэтнай Божай дапамогі ў параўнанні з, напрыклад, насычаным падзеямі студэнцкім жыццём. Адпаведна, я радзей звяртаюся да Яго са сваімі просьбамі. Аднак прага Божай прысутнасці ў маім жыцці меншай не стала. Вялікі Пост – шанс змяніць гэтую няпростую духоўную сітуацыю. Я бачу выйсце ў выкананні аднаго з прынцыпаў манаскага жыцця: у спалучэнні ма-літвы і штодзённай працы. Мыць посуд, разважаючы над прачытаным Божым Словам, гатаваць вячэру, робячы рахунак сумлення, гуляць з сынам у парку, молячыся на Ружанцы… Трэба толькі перамагчы духоўную ляноту, і я ўпэўнена, Бог шчодра адорыць Сваёй ласкай таго, хто будзе паслядоўна выконваць такія пастановы. Значыць, і мяне.

Зараз мае галоўныя духоўныя настаўнікі – дзеці. Яны вучаць асноўным хрысціянскім цнотам: пакоры, цярплівасці, разважлівасці, мужнасці. А галоўнае, яны вучаць са-праўднай бескарыслівай Любові. Любові, якая перамагае боль, раздражнёнасць, стому, эгаізм. Так, яны забіраюць маю свабоду і амаль увесь час. Але ўзамен  даюць каштоўны духоўны досвед, дзякуючы якому пачынаеш глыбей разумець Бога, для якога ўсе мы – малыя дзеці. Праходзячы школу мацярынства, я вучуся ахвярнасці; вучуся любіць, не патрабуючы нічога ўзамен. Я станаўлюся лепшай хрысціянкай. У маім сэрцы расце ўдзячнасць Богу і маёй уласнай маме за тое, што яны выхоўвалі мяне і дазволілі стаць тым, кім я ёсць.

У Вялікім Посце пастараюся гля-дзець на маё мацярынства ў святле Евангелля. У кожнай праведзенай з малечамі хвіліне, прыемнай і не вельмі, у кожным выпрабаванні я буду шукаць знакі Хрыста і чэрпаць суцяшэнне ў Ягоным крыжовым шляху і Ўваскрасенні. Як Ён памёр за мяне, так і я буду штодзённа «паміраць» за сваіх дзяцей.

Жадаю вам, каб Дух Святы даў мудрасці зрабіць правільныя пастановы на Вялікі Пост, а таксама даў сілы іх выканаць. Часам здаецца, што Бог недзе згубіўся сярод што-дзённай мітусні, але Ён ніколі не хаваецца далёка. Варта толькі пачаць шукаць Яго…

Плённага ўсім Посту!

 

А зараз  пытанне: чым з’яўляецца Вялікі Пост для цябе? Чаго ад яго чакаеш?

 

 

ШЧЫРА

 

 

Паліна Івашкевіч (г.Мінск, парафія св. Яна Евангеліста і Максімільяна Марыя Кольбэ):Полина Ивашкевич

– Вялікі Пост для мяне з’яўляецца часам перамены сябе. Перамены сваіх заганаў, учынкаў, думак, адносін і ўсяго, што ёсць недасканалым ува мне. У часе Посту хочацца брацца за самыя цяжкія справы; ведаю, што Пан благаславіць у любых цяжкасцях. Таксама я заўсёды планую, у якой інтэнцыі буду перамяняць сваё жыццё нанова, каб мая праца не засталася толькі выкананнем «вызначаных спраў», але набывала духоўны сэнс. Кажучы пра плады, заўсёды хочацца ачышчэння. Каб маё жыццё стала ва ўсёй паўнаце жыццём, згодным з Божай воляй.

Раман Малойла (г. Бяроза, парафія Найсвяцейшай Тройцы):Раман Малойла

– Мне уже дарована вечность. Бог дал мне жизнь, и она не закончится никогда. Теперь я просто сажусь перед Ним и говорю: о’кей, Господь, и что же мы будем делать? Во время Великого Поста вопрос остаётся тот же, только лишь конкретнее: как мне использовать это прекрасное, Им благословенное время, еще лучше и плодотворнее?

Ксенія Ключнік (г. Віцебск, парафія св. Барбары):Ксения Ключник

– Каждый Великий Пост для меня особенный. Конечно, я ставлю себе задачи в этот период, но обычно все идёт не по моему плану. Господь решает, что для меня будет лучше. В час Великого Поста Господь всегда меня учит доверию, быть милосердной, даёт больше поводов для молитвы. А от себя в этот период хочу – не сойти с пути, по которому иду. А пока иду и служу Господу – это будет приносить плоды.

Валерыя Бойка  (г. Брэст, парафія Маці Божай Каралевы):Валерыя Бойка

– Каждый пост для меня – это возможность больше узнать Господа, чтобы стремиться быть похожей  на Него. Я являюсь членом ассоциации Викентийской Молодёжи Марийной и для меня очень важными являются переживания Марии в этот момент, и поэтому одним из требований к себе во время Великого Поста я возьму обязательное участие в Крестном пути каждую пятницу. Я надеюсь, что это поможет мне быть ближе к Богу и укрепить связь с Ним.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий