На Ты-03-2023

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

   Голад – гэта  першы «крок» самадысцыпліны. Калі ты зможаш кантраляваць тое, што ты ясі і п’еш, ты зможаш кантраляваць усё астатняе. І не думаю, што ты лічыш іначай.

Пішы мне на  Dialog-na-ty@tut.bу

 

 

 

Выхаванне сэрца

 

 

АКТУАЛЬНА

 

«Добры  чалавек  выносіць  з добрага скарбу сэрца дабро» (Лк 6, 45).

 

Ты добры чалавек? А я – добры? Ці выходзіць з нас добрае? Магчыма, акрамя  дабра, часта выходзіць з нас не вельмі добрае? Значыць, у нашай  скарбніцы сэрца  яшчэ не ўсё ў парадку. Мы павінны займацца выхаваннем  свайго  сэрца. Калі бачым, што нашы словы, нашы эмоцыі, нашы справы не добрыя, – мала толькі стрымліваць сябе, трэба заняцца  выхаваннем.

Вялікі  Пост. Наша малітва, пост і міласціна, нашыя намаганні, наша праца над сабой, наш погляд, звернуты на  крыж Езуса, гэта і ёсць выхаванне нашага сэрца. Каб у глыбіні, у скарбніцы нашага сэрца, было  дабро.

Вялікі Пост. Як ты яго пачаў? Маеш намер у сэрцы на пост? Калі не, варта  сёння прыняць, распачаць. Падчас  Вялікага Посту мы чуем шмат парадаў, натхненняў аб тым, як перажываць пост, на што звярнуць  увагу. Пост – час барацьбы са спакусамі і, спадзяюся, час перамогі над спакусамі. Дапамогай у гэтым будзе для нас пустэльня, час малітвы і посту. З дапамогай малітвы і посту, з дапамогай  пустэльні,  цвёрдага  пастанаўлення  вы-правіцца, з дапамогай Езуса мы лепей справімся са спакусамі.

Спакуса – гэта штодзённая рэальнасць. У ідэале мы пастаянна, на працягу  года  павінны дбаць аб сваім  духоўным  жыцці, удасканальваючы сябе, працаваць над сваімі  слабасцямі,  умацоўваць  сябе Словам  Божым.  Памятаць, што добрыя  вучні  Хрыста  заўсёды  імкнуцца выконваць словы свайго Настаўніка.

Езус сорак дзён нічога не еў. Натуральна, што ён адчуваў голад. Можна  сказаць,  гэта слабое месца – «хочацца есці». Д’ябал заўсёды спакушае  там,  дзе адчувае слабое месца  чалавека.» Вось камяні, зрабі з  іх  хлеб». Гэта спакуса лёгкага жыцця. Не  можа быць у нашым жыцці голаду, нейкай нястачы. Калі нечага  нам  не хапае, тэрмінова трэба  гэта  вырашыць. Звычайна так рэагуем.

Пост сам па сабе – гэта недахоп чагосьці, які добраахвотна выбіраем. Але  колькі ж у нас думак, спакус, каб  кінуць  пост, каб здацца. Што адказвае  Езус? «Не  хлебaм  aдным будзе жыць чaлaвек» (Лк 4, 4). Як гэта  разумець?  Калі думаем пра тое, чаго нам не хапае, і толькі пра гэта, на гэтым закрываемся, і гэта нас яшчэ больш мучыць. Езус пашырае наш погляд на жыццё. Не канцэнтруй сваёй увагі на тым, чаго ў цябе няма. Паглядзі, што ёсць, навучыся  жыць  з нейкім недахопам. У гэтым жыцці ўсяго не зможам мець – паўната будзе на нябёсах.

Нам  нельга  згубіць веры, упэўненасці, і  ўслед за імі – надзеі. Уладу  над  усім  мае  Бог, і канчатковая перамога належыць Яму. Як цябе часцей за ўсё спакушае злы дух?  Як  сёння  гэта  робіць  злы дух? Варта  гэта  ўсвядоміць, назваць, заўважыць і пачаць барацьбу з гэтым. Дапаможа  нам у гэтым пустэльня, малітва  і пост. Дапаможа нам у гэтым Езус.

 

А зараз пытанне: дык якую пастанову  вызначыў  ты  сабе на  Вялікі  Пост?


 

ШЧЫРА

 

Ганна Гук   (г. Гродна, парафія Св. Францішка Ксаверыя):ганна гук

–У маім духоўным жыцці гэта будзе першы адказны Вялікі Пост. За час развіцця маіх адносін з Богам яскрава адчуваю, што сучасная мітусня забірае ў мяне шмат часу, які прагну прысвяціць адносінам з Ім, таму ў час Посту хачу адмовіцца ад сац. сеткі, якая менш за ўсё прыносіць карысці, але больш за ўсё забірае часу. Планую паставіць сабе мэты, якія тычацца момантаў развіцця духоўнага жыцця. Таксама я ўжо даўно хачу сапраўдна пражыць Яго Крыжовы Шлях, абдумаць гэтыя Таямніцы з большай аддачай, паглыбіцца ў перажыванне таямніцы Эўхарыстыі. Але ж Пост нам патрэбны не толькі, каб  зачыніцца  ўнутры,  але і аддацца іншым, таму ў гэты час імкнуся быць больш адкрытай і ўважлівай ва ўзаемаадносінах з роднымі, блізкімі і з Ім.

Алеся Стэцкая  (г. Мінск, парафія Св. Яна Евангеліста і Св. Максімільяна  Кольбэ):алеся стэцкая

–Нядаўна перажывалі Нядзелю Божага Слова, у якую таксама праводзіўся  Біблійны марафон. Пасля прачытанага ўрыўка са Святога  Пісання трэба было падзяліцца сваімі думкамі. Асабіста для мяне гэта было не вельмі проста, бо заўсёды саромелася дзяліцца разважаннямі. Але рызыкнула і напісала пост у інстаграм, а пасля атрымала шмат добрых рэакцый. Тады ўзнікла і натхненне дзяліцца далей. Цяпер думаю, што адной з пастановаў будзе дзяліцца кожную нядзелю Вялікага Посту сваімі думкамі ў сацсетках –  гэта будзе карысна і для мяне (бо болей часу прысвячаеш разважанням), але таксама, спадзяюся, і для іншых (бо часам думкі іншых людзей даюць падставу для сваіх асабістых пераменаў).

Рэгіна Канюк  (в. Пятрышкі, парафія Нараджэння  Найсвяцейшай Панны Марыі):рэгина канюк

– Постановление на Великий Пост пока еще не определила. Размышляя, я открыла для себя то, над чем хочу работать. Есть идея избавиться от привычки льстить и избегать неприятных разговоров, объяснений. Очень хочется быть, становиться тем человеком, который отвечает «да-да» или «нет-нет», не искать одобрения людей, а в первую очередь –  быть одобряемым Богом.

Анастасія Кардаш  (г. Мінск, парафія Св. Яна Евангеліста і Св. Максімільяна  Кольбэ):анастасия кардаш

– Одно из самых главных постановлений на этот Великий Пост – это спокойствие души, чтобы ещё больше узнавать жизнь Христа, без  развлечений, весёлых забав, веселой музыки. Всего того, что нам обычно мешает услышать настоящую истину! Традиционно участвую (и мне нравится) в Крестном пути, здесь я глубже открываю ценности своей жизни, также понимаю, что Пасха – это мое личное спасение, Сам Бог меня спас, заплатив за это жизнью!


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий