На Ты-03-2024

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Слова Божае ніколі не хоча прайсці міма чалавечага сэрца. Яно абавязкова прымусіць цябе застанавіцца, задумацца, засяродзіцца. Пра свае адчуванні пішы мне на  Dialog-na-ty@tut.bу

 

 

 

Узрастаць у служэнні

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Што дадзена мне Богам? Якія дары? Магу пералічыць? Думаю, што кожны з нас знойдзе дары ад Бога. А што мне даверана? Якія служэнні, якое пакліканне? Нашае жыццё праходзіць сярод іншых людзей. Паводзіны і лад жыцця адных не прайходзяць бясследна для іншых. Хрысціянскае жыццё – гэта жыццё, якое, так ці інакш, праходзіць у супольнасці. Вялікая справа, але і адказнасць вялікая. І гэтая адказнасць – каб мы жылі і служылі іншым, а не толькі сабе.

Яшчэ да шлюбу, з умілаваным мужам, мы мелі вялікае жаданне дзяліцца Словам Божым адзін з адным. Штодзённа  чыталі Святое Пісанне, разважалі і дзяліліся вершам, які асабліва адгукнуўся ў сэрцы на гэты дзень. А пасля задумаліся над тым, каб дзяліцца моцным Словам Божым не толькі між сабою, а і з іншымі людзьмі, кароткім вершам, каб, прачытаўшы, людзі таксама маглі праз увесь дзень пранесці і захаваць гэтае Слова ў сэрцы.

Нашыя добрыя жаданні і намеры часта здаюцца нам самым настолькі важнымі і актуальнымі, што мы нават забываемся спытаць у Бога, ці адпавядаюць яны Яго задуме. Таму варта перад сваім служэннем сказаць: «Пане Божа, калі хочаш, я гатовы гэта  зрабіць». І з вялікай радасцю мы стварылі старонку ў інстаграм @slova_bozhae, дзе  стараемся  штодзённа несці Слова Божае, а таксама ютуб, дзе можна паслухаць  кнігі са  Святога Пісання, якія мы запісваем.

Менавіта Бог спачатку звяртае  сваё Слова, якое чакае нашага адказу. Іншая справа, што адказ залежыць ужо ад нас, нашага  жадання  пачуць Слова Бога, нашых намаганняў, прыкладзеных да таго, каб гэтае Слова пазнаваць сярод усяго інфармацыйнага шуму. Наш адказ залежыць і ад жадання знаходзіць час, каб разважаць над Словам, дазваляючы яму ўкараніцца ў сэрцы і прарасці ва ўчынках.

Нашае  сэрца – гэта глеба. Варта і сваёй сілай паляпшаць гэтую глебу, драбніць камяні. А Слова працягне перамяняць нас, зноў і зноў, кожны дзень. Урадлівасць нашага сэрца  вызначаецца ўвагай і гатоўнасцю, з якімі я менавіта сёння прымаю Слова Божае.

Кожны з нас мае сваё маленькае месца служэння. Хочаш змяніць свет? Не трэба. Не падай духам. Змяні той маленькі кавалачак свету, які вакол цябе. Нават калі ці двое, ці трое, дзесяць, ці трыдцаць чалавек будуць шчаслівыя ад твайго служэння, хіба гэта не вялікая радасць? Прымай гэта з прастатой і спакоем. Калі ты частка чагосьці большага, тады не трэба «ўсё» ўмець і ведаць. Існуюць рэчы, якія іншыя зробяць для мяне і для іншых, як і ёсць  справы,  якімі я служу іншым. І на гэтым трэба засяродзіцца. У выніку кожны з нас расце ў сваім служэнні, а значыць – у любові. Ці адчуваеце ўжо, як будуць з’яўляцца плады?

 

Пытанне: што ты адкрываеш для сябе ў служэнні?


 

ШЧЫРА

 

Сяргей Раюнец  (г. Мінск, парафія Святога Андрэя апостала і Святога Леапольда Багдана Мандзіча):сяргей раюнец

   – Удзельнічаю ў хрысціянскім каталіцкім праекце imsha.by ужо некалькі гадоў. Сам праект і мой удзел там накіраваныя на тое, каб людзі даведваліся аб месцы і часе Эўхарыстыі. І гэта дае мне пачуццё датычнасці да нечага большага. Я разумею, што такая праца мае для мяне сэнс, бо яна дапамагае іншым знайсці шлях да Збаўлення, прыняўшы ўдзел у чароўнай таямніцы Эўхарыстыі. Увогуле, дзякуючы гэтаму служэнню я разумею, што разам з камандай мы дапамагаем Хрыстоваму Целу ў яго штодзённай дзейнасці і духоўным развіцці. І так умацоўваецца мая вера, а таксама паглыбляецца адчуванне большай адказнасці за супольнасць.

Аляксандра Шпілеўская   (г. Мінск, парафія Найсвяцейшай Тройцы):аляксандра шпилевская

–Дзякую Богу за магчымасць служыць у рэдакцыі Catholic.by з такімі таленавітымі і інтэлігентнымі людзьмі, як мае кіраўнікі – кс. Аляксандр Улас і кс. Мікалай Гракаў. Вопыт, веды, мудрасць, цярпенне і падтрымка – неацэнныя ўрокі, якія яны мне выкладаюць. Падчас працы над матэрыяламі я даведваюся шмат пра Касцёл. У адну мазаіку збіраюцца гісторыя і асновы хрысціянства, важныя асобы, ордэны, рухі і супольнасці. Дзякуючы штодзённым пошукам інфармацыі я ведаю, чым жыве беларускі Касцёл. Часта прачытанае натхняе мяне на духоўнае развіццё.

Света Лабковіч   (г. Баранавічы, парафія Божай Міласэрнасці і Маці Божай Вастрабрамскай):света лабкович

– Служэнне для мяне стала крыніцай умацавання веры. У пэўны момант свайго жыцця я адчула неабходнасць развівацца, захацелася стаць бліжэй да Бога, пазнаваць Яго і служыць Яму сваімі справамі і навыкамі, якімі Ён мяне надзяляе.У служэнні я пазнаю і асэнсоўваю сябе па-новаму, адчуваю Яго прысутнасць і Яго руку ва ўсім, што раблю. У дадзены момант я суарганізатар курса лідарскага служэння Piligrim і музычнага фестывалю «Дастукацца да нябёсаў» у г. Баранавічы, таксама навучаю хрысціянскаму SMM. У планах яшчэ некалькі праектаў, і я спадзяюся, што ўсё абавязкова атрымаецца на Хвалу Пану.

Паўліна Гардзіенка   (г. Пружаны, парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі):паулина гардзиенка

   – Без служения моя жизнь была бы совсем грустной, пустой. В служении Богу я чувствую себя в полноте, чувствую себя наполненной и счастливой, это моя благодарность Богу за жизнь и за все добро, что Он мне дает! “Грай Пану Фэст” –  это моя благодарность Богу за все дары, какими Он меня  одарил. До декрета я училась и работала режиссером, мне  нравится организовывать мероприятия. И этот фэст – именно то, что я люблю делать, знаю, как делать, и в том вижу возможность послужить Богу! Приятно, что молодые христианские музыканты могут выступить на нем, поделиться своими талантами.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий