Хвала Хрысту!
Прывiтанне, сябры! Iдзем да Неба дарогамi любовi, веры i дарогай цярпення. Трымай за руку Езуса i не бойся цяжкасцей. Мы бачым жыццё да першага павароту, але Езус бачыць усе павароты.
Разважаннi на гэтую тэму падрыхтаваў Андрэй Вежнавец. А ты не забудзь напісаць мне на na-ty@list.ru
На шляху дасканаласці
АКТУАЛЬНА
“Цнота цярплівасці – гэта цнота, якая больш за ўсе іншыя дапамагае нам наблізіцца да дасканаласці”. Гэтая думка належыць св. а. Піа, які ва ўласным жыцці шмат цярпеў і ў выніку стаў святым! Калі Святы Пасад забараняў яму працяглы час цэлебраваць св. Імшу i спавядаць, ён моцна перажываў, бо гэта ўсё, што ў яго было, але ж ён цярпліва, з пакораю і паслухмянасцю прыняў гэта.
Прыкладам цярплівасці з’яўляецца і св. Моніка, якая цярпліва чакала навяртання свайго сына – св. Аўгустына.
Шмат дае чалавеку цярплівасць. Асабiста для мяне, чалавек цярплівы ёсць мудрым. Цярплiвасць адкрывае браму на шляху да святасці.
На ўласным прыкладзе скажу, як часта можна было “не падліць алею ў агонь”, проста прамаўчаўшы, стрымаць сябе, але ж… Калі эмоцыі “зашкальваюць”, зрабіць гэта даволі цяжка. Маю прыклад стрыманасці, які найбольш мне запомніўся ў маім асабістым жыцці. Калісьці выпадкова разліў фарбу з банкі і, чакаючы пакарання, пачуў: ”Нічога, ты ж неспецыяльна гэта зрабіў”. Гэта было сказана так прыгожа, што я памятаю гэтую сітуацыю і сёння.
Дарогі веры, любові і цярпення вядуць нас да святасці! Цярплівасць дае магчымасць ісці наперад, бо барацьба з грахом па-трабуе гэтай цноты. Бывае, мы падаем з аднаго і таго ж граху, але святы не той, хто не падае. Святым з’яўляецца той, хто знаходзіць моцы цярпліва зноў і зноў падымацца.
Праз гэтыя падзенні можам убачыць, ці мы цярплівыя, і таксама заўважыць, наколькі доўгацярплівым з’яўляецца Бог у адносінах да сваіх умілаваных дзяцей.
Чаму Пан доўгацярплівы?
Бо Ён любiць нас. Бог настолькі міласэрны, што дае нам час на навяртанне, дае шанс і не перастае спадзявацца, што мы бу-дзем з Ім.
Кожны дзень мы грашым, і кожны раз на нашу просьбу аб прабачэнні Айцец Нябесны даруе нам наш грэх, прытуляе да Сябе.
Турбуючай сэрца справай, асаблiва для моладзі, з’яўляецца выбар жыццёвай дарогі, які звязаны зноў жа з цярплівым шуканнем. Але і выбраўшы шлях, хочацца хутчэй выканаць Волю Створцы, і тут у жыцці з’яўляюцца перашкоды, бо Пан, у сваю чаргу, кажа: ”Пачакай, будзь цярплiвы”.
Не будучы цярплівымі, можам згубіць гэтую прыгажосць чакання!
Бо і сам Хрыстус чакаў свайго часу і гэтым даваў прыклад па-слухмянасці Айцу Нябеснаму і вартасці чалавечага жыцця.
Праз кожны момант нашага жыцця Пан хоча ўдасканаліць нас, не будзем жа Яму перашка-джаць, бо Ён жадае для нас толькі лепшага.
“Будзьце цярплівыя,з даверам чакаючы «часу Пана»», – заклікаў а.Піа. Набярэмся і мы цярплівасці на гэтай дарозе да неба, з даверам і надзеяй чакаючы часу Пана.
А зараз пытанне: што азначае для цябе доўгацярплівасць?