На Ты-04-2018

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

 

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

 Калі ты зможаш паказаць любоў да Бога сваім жыццём, Яго ўбачыць увесь свет. Толькі ўвага! Шукаць трэба сэрцам. Галоўнага вачамі не ўбачыш. Дазволь Богу быць у тваім жыцці. Пішы на адрас: na-ty@list.ru.

 

 

Дазволь быць і Богу…

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Ты ведаеш Бога?.. Я пішу не пра тое, ці ведаеш ты, як Ён выглядае, але пра тое, ці “пазнаеш” ты Яго. Ці ведаеш ты Яго як Сябра, як свайго Айца? Ці ведаеш Яго як Магутнага Стварыцеля? Сапраўды,  гэта вельмі важнае пытанне. Бо з яго  выходзяць усе астатнія пытанні, адказаўшы на якія ты будзеш ведаць,  ці з’яўляешся вучнем Хрыста.
Чаму ж важна “ведаць” Бога? Давай паразважаем разам. Разумееш, любоў не існуе без пазнання. Пазнаючы адну ці другую рэч, таго ці іншага чалавека, мы адкрываем на яго сваё сэрца, або наадварот. І часам, у залежнасці ад нашай “любові”, будуем іерархію нашых каштоўнасцей. Вядома, што ў хрысціяніна Бог стаіць на першым месцы. У тэорыі. А як на практыцы?
І тут зноў узнікае пытанне. “Хто такі Бог? “…”Нам не хапае часу на малітву, бо ў нас шмат працы”. “Даўно хацелі паглядзець гэты фільм, таму Святое Пісанне пачытаем іншым разам”. І бам! Месца Бога ўжо занята. Скажы сабе кожны дзень чытаць Святое Пісанне трыццаць хвілін, каб пазнаваць свайго Бога. Але, мусіць, пачнеш чытаць і будзеш глядзець на гадзіннік, каб ведаць, колькі засталося яшчэ. Ці ўвогуле падумаеш, што ён зламаўся, бо час нібы стаіць на месцы. А цяпер уяві, што табе трэба трыццаць хвілін “пасядзець” у сацыяльных сетках… Якая для цябе розніца? Часта так здараецца, што мы пражываем дзень за днём, не заўважаючы часу, не заўважаючы Таго, хто даў нам жыццё. Мітусня забірае ўвесь час, і за ўсім гэтым мы не заўважаем, што наш “Бог” зменьваецца штодня.
Бог у маім жыцці –  гэта Той, каму я аддаю больш за ўсё свайго часу. “І колькі гадзін я павінен маліцца ці сядзець у касцёле, каб Бог стаў на першае месца ў маім жыцці? – скажаш ты. – Хіба што і на працу не прыйдзецца хадзіць”. Разумееш, нічога не адбудзецца, калі ты сам не захочаш, каб Бог быў на  першым  месцы ў тваім жыцці. Сказаўшы аднойчы Богу “так” – гэта не аднаразовая згода, не аднаразовае  запрашэнне. Цяпер ты павінен кожную хвіліну не забывацца і запрашаць Яго. Сям’я, сябры, праца… Бог не хоча быць канкурэнтам, але Ён раўнівы. Ён хоча быць першым.  Але што потым, калі прыйдзе чарга пункту нумар два? Бог зноў дзесьці згубіўся у тваёй іерархіі. Скажаш, хаос? Не. Проста ва ўсіх сваіх штодзённых справах, на працы, на сустрэчах з сябрамі, тады, калі знаходзішся дома з сям’ёй, усюды, дзе ты ёсць, – дазволь быць і Богу.

 

А зараз адкажы на пытанне: якая ў цябе іерархія каштоўнасцей, якое  месца  ў  тваім жыцці  займае  Бог?


 

ШЧЫРА

 

 Юра Гардзieнка (г. Пружаны, парафiя Ўнeбаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі):Гардзиeнка Юра
– Когда Он во главе всего, тебе не о чем беспокоиться. Все сферы жизни выстроятся в гармонии, и будет мир внутри тебя самого. В перспективе вечности всё мирское приобретает конечный и быстротечный характер. Все пройдет, а Отец наш и Его любовь к нам – никогда. Бог хочет близкого контакта, а готов ли я потратить время на сближение с Ним – проверка на верность Ему. Богу важно наше намерение, стремление сердца.

Вiкторыя Чарныш (г. Мiнск, парафія Найсвяцeйшай Тройцы):Викторыя Чарныш
–  Бог –  твой Стварыцель і Стварыцель усяго свету! Ён аддаў Сына свайго, каб мы мелі жыццё вечнае, Ён нас вельмі любіць і клапоціцца пра нас. Няма нічога найдаражэйшага за Бога! І без Яго мы не зможам жыць у праўдзе, у любові, у вернасці! Не будзем ведаць такой любові, якую нам дае Бог!.. Бо мы грэшныя людзі і вучымся любовi мeнавіта ў Яго.
Руслан Кандрашук (г. Брэст, парафія св. Юзафа):Руслан Кондрашук
– Считая себя христианином, скажу, что отношения с Богом нужны каждому человеку. Тот, кто пытался приблизиться к Богу, уже не может жить без Него. В тот момент, когда человек отходит от Бога, он чувствует, что ему чего-то не хватает. Не сразу человек понимает, в чём именно его нужда. Он ищет и, найдя то, что потерял, а именно отношения с Богом, начинает осознавать, что без Бога трудно. Но для того, чтобы осознать Божью благодать, нужно в ней прожить. Нужно ставить Бога не как часть культуры, а как то, без чего трудно жить.
 Аляксандра Крываносава (г. Мiнск, парафія св.Сымона i св. Алены):Александра Кривоносова
– Як казаў св. Аўгустын, калі Бог на першым месцы, усе астатняе – на сваім. Варта памятаць, што вельмi важным у жыцці хрысція-ніна з’яўляецца менавіта штодзённая сустрэча з Божым Словам. Слова сталася Целам i пасялiлася мiж намi. Слова Бога мае моц. Калі штодня сустракаемся са Святым Словам, нашае жыццё становіцца больш упарадкаваным, заўсёды правільна  расстаўляюцца прыярытэты ў нашым жыцці, з’яўляюцца адказы на пытанні, якія турбавалі раней.

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий