На Ты-04-2019

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Кожны вечар, калi заходзіць сонца, хачу  быць сэрцам шчаслiвай ад таго, што ў гэты дзень я зрабiла ўсё, што запланаваў для мянe Ён, каб нi аб чым не шкадаваць, каб кожны дзень стаўся паводлe Яго Слова. Разважанні на тэму каштоўнасці часу даслала  Анастасія Сухоцкая. А якія жаданні ў цябе? Пішы мне на na-ty@list.ru.

 

 

 

Каштоўнасць часу

 

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Насця СухоцкаяХуткасць і рытм сучаснага свету з кожным годам толькі павялічваюцца. Не спыняюцца адкрыцці, дасягненні, вынаходніцтвы, якія першапачаткова маюць за мэту палепшыць, спрасціць, зрабiць яшчэ больш камфортным і… зноў паскорыць нашае жыццё. Але з цягам часу разважлівы чалавек бачыць і разумее, што ўсе гэтыя перавагі маюць свой кошт. Зусім не танны, а нават вельмі дарагі. Занадта дарагі. Кошт часу, які можна прысвяціць Богу, любімым і блізкім людзям, тым, хто побач, – часу для душы, для таго, што са-праўднае.
Чаму ж з усімі выгодамі і спрашчэннямі часу на сапраўднае застаецца ўсё меней?.. Аднак, я ўпэўнена, ніхто і нішто не можа змусіць свядомага, думаючага, псіхічна здаровага чалавека рабіць штосьці супраць яго волі. Няма выключэнняў і няма апраўданняў. Апраўданні ўвогуле – гэта заўсёды рух у супрацьлеглы ад праўды бок, жыццё ў якой – адзіны вартасны шлях. У праўдзе перад сабой, перад Створцам, перад светам. У праўдзе перад Праўдай. Нават у самых дробных дробязях. Толькі шлях праўды – гэта шлях да сапраўднай Свабоды душы.
Нягледзячы на разуменне ўсяго гэтага, штодзённае жыццё – гэта змаганне. Ад хвіліны  прачынання да сну. Калі рванеш бегчы, ахапіць, як мага больш, паспець, і штораз сябе спыняеш, імкнучыся заўважаць моманты, пачуцці, слухаць словы…
Кладучыся, нарэшце, спаць пасля чарговага дня «на выжыванне», пракручваю свой дзень і вельмі шкадую і пакутую… За прапушчаны позірк дзіцяці, калі мае вочы былі ў тэлефоне, за чарговае «пачакай» на яго словы да мяне, за крыўдныя, халодныя словы ў адрас мужа, за тое, што не спынілася падвезці жанчыну, што стаяла ля дарогі, бо нібыта спяшалася, і будзе нехта яшчэ, хто зможа, за тое, што не дапамагла, дзе магла, за час і ўвагу, якія не ўдзя-ліла, а магла б, за ўсмешку, якая магла б столькі камусьці даць, а мне было не да яе… Працягваць можна бясконца… Канешне, заўтра будзе зноў шмат магчымасцяў, але гэта ўсё так і застанецца ў жыцці, нібы няскончаным…
Няма нейкай канкрэтнай адзінай жыццявырашальнай падзеі, якую хацелася б вярнуць і змяніць. Напэўна, таму, што жыццё – гэта штодзённы шэраг падзей, з якіх яно і складаецца… Нібыта звычайных, на першы погляд, дробных, што паўтараюцца шмат разоў, але ад гэтага не менш важных і значных. Магчыма, і паўтараюцца яны для таго, каб мы мелі магчымасць іх па-сапраўднаму заўважыць, ацаніць іх каштоўнасці, пражыць штораз лепш.

 

Пытанне: ці ёсць падзеі і моманты, якія б ты хацеў вярнуць, каб перажыць яшчэ раз?


 

ШЧЫРА

 

 

Ганна Салодкая  (г. Мiнск, парафія св. Андрэя, Апостала і св. Леапольда Багдана Мандзіча):Ганна Салодкая
– Памятаю, калі  памёр мой дзядуля, шкадавала, што раней, пры Яго жыцці, саромелася яго пацалаваць. Напэўна, я б хацела вярнуць моманты непаразуменняў, моманты майго адыходу ад Бога. Можа таксама хацелася  б  вярнуць сустрэчы з людзьмі, якія далі мне Бога праз іх жывую веру. А ўвогуле я дзякую Богу за тое, што Ён  вядзе  мяне менавіта такім шляхам. Толькі з цягам часу становіцца зразумела, што так мудра і прыгожа вучыць праз нейкія падзеі, сустрэчы можа толькі любячы Бог.

Зміцeр Шалхакаў (г. Мінск, парафія св. св. Сымона і Алeны):Змiцeр Шалхакау
– Я  хотел бы пережить заново следующие моменты. 1 Первое Причастие. Вообще  его совсем-совсем не помню. 2. Первую катехезу с сестрой Леа, которая работала в Караганде. Я хотел бы это снова пережить. Именно эти  моменты  являются  для меня  наиболее важными.
Ганна Фёдарава (г. Жодзiна, парафія Маці Божай Фацімскай):Ганна Федарава
– Пан  падараваў  мне  вельмi  цiкавае  i  разнастайнае  жыццё, так што вельмi складана выбраць, у якi з цудоўных момантаў хацелася  б  вярнуцца. Вяртацца ў сумныя моманты, цi ў моманты, калi я «касячыла», каб усё выправiць, – не хачу, таму што ўсё тое, што  адбылося, у  вынiку  прывяло  мяне да цяперашняй хвiлiны. Гэты  дзень  яшчэ  не  скончыўся,  i  можа  сёння  яшчэ  здарыцца нешта  надзвычайнае  i  заўтра  я  захачу вярнуцца  да яго, але ў гэтую  хвiлiну, зараз, стоячы  на  ступеньках  у мятро, я  вельмi хацела б зноў апынуцца ў вечары мiнулага дня, таму што ўчора ўвечары я адчувала сябе сапраўды  шчаслiвай.
Таццяна Коршун  (г. Мiнск, парафiя св.св. Апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно):Таццяна Коршун
– Хацела  б вярнуць  момант  першай  Святой  Камунii. Гэта было незабыўнае  спатканне  з  Богам.  Цiхае,  поўнае  любовi. Мне  проста хацелася  жыць. У мяне нарадзілася  надзея,  што  жыццё  можа  быць iншым. Знайшла  сэнс  у  штодзённым спатканнi з Панам у Эўхарыстыi. Хацелася  б  вярнуць  i  захаваць  перажыванне  кожнай  Святой   Эўхарыстыi.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий