Хвала Хрысту!
Прывiтанне, даражэнькія! У маі Марыя ахінае нас пяшчотнай цеплынёй, і нам неабходна трымацца Яе і Езуса, каб не згубіцца у надыходзячым бясконцым сонечным леце. У любую “спякоту” – не губляйце Крыніцу Жывой Вады! І… не забудзьцеся паведаміць, як плануеце правесці лета. Пішыце на na-ty@list.ru
Аддаць пашану Марыі
“Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова”. (Лк 1, 38)
АКТУАЛЬНА
Чалавеку ўласціва, калі ён каго-небудзь любіць, у думках сваіх заўсёды да яго вяртацца… Тыя, хто любіць Марыю – Маці Бога, ніколі не перастаюць думаць пра Яе, заўсёды імкнуцца да пазнання глыбіні Яе любові да Бога, да людзей. Марыя – не толькі прыклад дасканалага жыцця, але і дапамога ў імкненні да яго.
Марыя – прыклад даверу, мацярынства, чысціні…
Давер – неабходная частка любові, давер не можа існаваць без яе. Мы ўсе ведаем пра бясконцую любоў Бога да кожнага з нас. Але часам баімся даверыцца Яму, аддаць сваё жыццё у Яго далоні назаўсёды, як гэта зрабіла Марыя. Давер – гэта “узаемная любоў”, якая захоўвае ў сэрцы ўзаемную вернасць. Марыя, поўная ласкі, у душы якой заўсёды гарэла святло веры, надзеі і любові, даверылася, і таму Бог бязмежна ўзвысіў Яе…
Але, нават калі мы зусім шчырыя ў сваім жаданні ісці за Богам, Ён ніколі не схіліць нас да гэтага без нашай згоды. Па ўзору Марыі, мы павінны адкрыта згаджацца быць Яму паслухмянымі і прытрымлівацца Ягонай Волі… Паглядзі на Марыю… і скажы з пакораю Богу “няхай мне станецца паводле твайго слова”.
Мацярынства – вялікі дар, які атрымала ад Бога жанчына. Мацярынства Марыі святое, але ж і перад Ёю быў выбар. Ёй трэба было прыняць рашэнне. Услухайцеся ў Яе адказ, бо ён для ўсіх нас з’яўляецца ўваходам у свет духоўнага дзеяння. “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1,38). Святое мацярынства, але не толькі ў тым, што яна стала Маці Адзінароднага Сына Бога, а таксама ў тым, што Бог зрабіў Яе сэрца ад-крытым на кожнага з нас, накіраваў Яе матчыную пяшчоту да ўсіх лю-дзей, якія сталі Яе дзецьмі.
Імкнучыся, услед за Марыяй, стаць пабожным, трэба апрануць душу і цела ў чысціню. Але як цяжка бывае кожнаму з нас захаваць сваё сэрца ад свету, які можа не толькі абпаліць зямнымі задавальненнямі, але і замарозіць нас для самых сябе. Замарозіць для самых сябе – гэта значыць, калі пад уплывам сучаснага свету мы самі перастаём апранаць вопратку чысціні, калі адкідваем ад сябе ўпрыгожванне адзення – пакору, сціпласць, сумленне. Гэта калі мы перастаем паважаць сваё цела, становімся абыякавымі да яго, калі ўспрымаем яго толькі для ”пачуццёвасці” і забываем, што наш знешні выгляд, нашае цела могуць і павінны праслаўляць Бога.
Закрый вочы… і глядзі… Марыя… Чысціня і сціпласць – упрыгожванне Яе адзення, вера і любоў – упрыгожванне Яе спраў, шчырасць – упрыгожванне Яе мовы, ласка – упрыгожванне Яе вачэй, а Езус – любоў Яе сэрца.
Лета… Насычаны сонечны час …Час падарожжаў, калі кожны ад-праўляецца ў свой шлях, каб ўзрасці духоўна, напіцца Жывой Вады. Кожны год, ідучы ў пілігрымку ў Будслаў, перажываю невытлумачальна радаснае пачуццё яднання з Езусам, Марыяй і моладдзю.
Мы – пілігрымы па жыцці, і вельмі добра, што ёсць шляхі, якія пераплятаюцца менавіта для таго, каб разам аддаць пашану Марыі, каб разам праслаўляць Хрыста ўсім сваім жыццём.
А ці ты сустракаешся ўлетку з Марыяй? Ці аддаеш пашану Найсвяцейшай Маці?
ШЧЫРА |
Ірына Кузняцова (г.Бабруйск, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі):
– Лета – пара яскравых уражанняў і знаходжанне добрых сяброў. Але не варта забываць, што летам мы можам стаць яшчэ на адзін крок бліжэй да Пана Бога. Бо менавіта гэты час дае нам розныя магчымасці да гэтай рэалізацыі. Разнастайныя пілігрымкі, мноства рэкалекцый, лагеры для дзяцей і моладзі. Таму нашы вакацыі могуць не проста “прайсці”, а менавіта стаць тым часам, калі мы набліжаемся да Бога, Які нас вельмі любіць і заўсёды чакае.
Стас Рашкоўскі (г. Асіповічы, парафія Божай Міласэрнасці):
– Спадзяюся, што маё лета будзе з Святой Марыяй. Падчас кожнай пешай пілігрымкі ў Будслаў стаўлю перад сабою пастановы, а таксама перапрашаю Яе за ўсе разы, калі аступаўся, грашыў, робячы балюча Яе Сыну. Прашу Святую Марыю за сваіх блізкіх, родных і сяброў, каб іх вера ўзмацнялася, каб ўсе мы ўбачылі ўсю глыбіню Божай дабрыні і Міласэрнасці. Я хачу сустракаць Марыю і Езуса на ўсіх сваіх шляхах, каб атрымліваць духоўную моц. Моц, якая так неабходна ў нашай сучаснасці. Няхай лета будзе не толькі вакол, але і ўнутры нас.
Таццяна Пятровіч (в. Будслаў, парафія Маці Божай Будслаўскай):
– Для мяне Марыя заўсёды была і ёсць прыкладам пакоры, веры і любові. Мінавіта Яна ў самыя цяжкія хвіліны жыцця падтрымлівала сваёю рукою і вяла Божымі сцежкамі. Мы з усёй сям’ёй хадзілі ў пілігрымку з Мінска. І Маці Божая нас так прывабіла, прыцягнула да Сябе, што мы пераехалі ў Будслаў, каб быць бліжэй да Яе. Але дарога да Марыі засталася ў нашым сэрцы, і кожны год едзем у Мінск, каб і зноў прыйсці да яе, каб больш узрасці ў веры і цнотах, атрымаць задавальненне ад цеснай сувязі з Богам.
Юлия Хахел (д. Новый Погост, приход Святой Тройцы):
– Бабушка с самого детства говорила мне: «Юля, маліся Маці Божай, і Яна дапаможа табе ва ўсім». Эти слова сопровождают меня всю жизнь. Мария научила молиться, радоваться, помогла мне найти друзей, и именно Она и Ее Сын сделали меня счастливой. Многие могут спросить: «Как»? Всё просто… Она – Мать Костела, а Костел даёт нам всё: веру, надежду, любовь, молодежные реколлекции, пилигримки по святым местам…
Моё лето – всегда с Марией и Богом. Никогда не сомневалась в том, что я как-то не так провела его. От грядущего лета вновь жду встречи с Матерью Божьей Будславской и Матерью Божьей Браславской. Надеюсь, всё получится.