На Ты-05-2015

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Прывітанне, сябры! Зусім хутка скажу свайму ўніверсітэту:”Дзякуй табе і бывай!” Але раптам  задумалася: кім жа я хачу на самой справе стаць? Задаючы гэтае пытанне, ўспамінаю вядомую цытату з фільма «Форэст Гамп»:
- Форэст, ты ўжо выбраў, кім станеш, калі вырасцеш?
- Кім буду я?
- Так.
- А хіба я не буду самім сабой?”
Шукай Божай волі, трымайся Яго, і Ён правядзе цябе крок за крокам! Ідзі за сваім пакліканнем, і будзь сабою заўсёды і ўсюды! Хіба не так? Напішы мне na-ty@list.ru

 

Месца тваёй працы

 

АКТУАЛЬНА

Амаль што кожны дзіцёнак марыць хутчэй вырасці і пайсці на працу. Часткова гэта ад жадання хутчэй пачаць зарабляць свае грошы, а часткова – ад жадання не рабіць кожны дзень урокі. Так ці інакш кожны ў маленстве бачыць сябе доктарам, лётчыкам, настаўнікам і г.д. Гэта значыць, што яшчэ ў дзяцінстве пачынаюць зараджацца ідэалы прафесій. Але гэта хутка праходзіць з набліжэннем выбару вышэйшых навучальных установаў пасля школы, высачэзнымі прахаднымі баламі ўступных экзаменаў на прэстыжныя спецыяльнасці, нізкімі заробкамі лю-дзей, што маюць любімыя з дзяцінства прафесіі і г. д. На фоне ўсяго гэтага часцей за ўсё пры выбары сваёй “будучыні” чалавек кіруецца практычнымі аспектамі, абставінамі часу, эканамічнымі матывамі і г.д., а не пакліканнем.
Шчаслівыя тыя, хто выконвае любімую працу, асабліва, калі за яе яшчэ і плацяць грошы.  Але што рабіць тым, хто працуе, дзе ўдалося ўладкавацца, для каго праца – цяжкая ноша? Адказ просты – убачыць у гэтым Божы Провід. Бо менавіта так яно і ёсць! Мы, хрысціяне, не толькі спажыўцы Божай ласкі, але ў першую чаргу – тыя, хто аддае, дзеліцца. Закапваць таленты – занятак не для хрысціяніна, не для апостала Божай міласэрнасці, мы павінны пускаць у абарот даручаныя таленты, каб мець з іх добры плён святасці. “Будзь воля Твая”, – молімся мы кожны дзень у малітве “Ойча наш” і адначасова наракаем на Божую волю, калі скардзімся на працу. Дзе логіка?!
Калі ты верыш, што тваім жыццём кіруе Божы Провід, калі ты давяраешся гэтаму Провіду і хочаш жыць па Божай волі, то павінен ведаць, што месца і форма тваёй працы і ёсць Божая воля для цябе на сёння, што ты патрэбны сёння Богу на гэтым месцы, і ў гэты час, і на гэтай пасадзе. А вось дзеля чаго патрэбны і з якой місіяй – гэта справа тваіх з Богам асабістых адносінаў. Ад-крый Яму сваё сэрца,  і Ён учыніць яго светачам для іншых, якія можа моцна і ўжо вельмі даўно гэтага па-трабуюць.
Напрыканцы  хачу прывесці ў сведчанне словы са Святога Пісання наконт служэння і працы. “Нявольнікі, слухайцеся гаспадароў вашых паводле цела з бояззю і трымценнем, у прастаце сэрца вашага, як Хрыста. Служыце не толькі для вока, каб спадабацца людзям, але як нявольнікі Хрыстовыя, выконваючы волю Божую ад душы, служачы рупліва, як Пану, а не як людзям. Ведайце, што кожны, нявольнік ён ці свабодны, калі зробіць нешта добрае, атрымлівае тое ж ад Пана. І вы, гаспадары, рабіце з імі тое самае: перастаньце пагражаць, ведаючы, што і над вамі, і над імі ёсць у нябёсах Пан, які не зважае на асобу” (Эф 6,5-9).
Такім чынам, памылкова лічыць, што дзіцячыя мары беззваротна згубленыя. Калі вы марылі стаць доктарам – вы можаце гаіць сваім добрым словам і прыкладам душэўныя раны людзей, калі марылі стаць настаўнікам – можаце вучыць Хрыстовай дабрыні і міласэрнасці, калі марылі стаць спеваком – можаце спяваць на хвалу Пану, дорачы надзею і радасць іншым людзям, ну а калі марылі стаць лётчыкам – ёсць шанец апынуцца ў небе.

 

Пытанне: як ты ўяўляеш сваю працу ў будучым?


 

ШЧЫРА

 

Зміцер Хведарук (г. Мінск, член абшчыны Яна Прадвесніка):Змитер Хведарук
– Як бы гэта дзіўна ні гучала, у свае 27 я мару стаць настаўнікам мовы і літаратуры. Няхай сёння гэта не надта прэстыжна, няхай не прыносіць вялікай пашаны і грошай, я веру, што кожны чалавек мае пакліканне і таленты для яго рэалізацыі ад Госпада. Перад выбарам прафесіі варта задацца пытаннем, чым я магу паслужыць, а не толькі, што я ад гэтага буду мець.
Праца ў школе дае магчымасць укладаць у будучае пакаленне, спрыяць бацькам, дапамагаць дзецям пазнаваць мову і навучыцца карыстацца гэтым магутным інструментам. Літаратура вяртае сучаснаму чалавеку страчаныя сувязі пакаленняў, дае ўсвядоміць, што менавіта дзякуючы веры і Бібліі, мы калісьці сталі народам і да гэтага часу ім застаёмся.

Виктор Мисан (г. Новоельня, приход Наисвятейшего Сердца Иисуса):Виктор Мисан
– Господь сотворил нас по своему образу и подобию и дал нам волю вольную. Построим ли мы будущее свое по Божьим законам и со спокойной совестью – зависит от нас. Работа занимает большую часть моей жизни. Делая работу качественно и с энтузиазмом, пытаюсь привнести луч света в свою организацию.
Также уверен, что работать надо и на семейном поприще; только развивая отношения с Господом, построишь крепкие отношения в семье.
Для меня важно не быть закрытым на других людей. Поэтому стараюсь, в меру своих сил, помочь другому, если вижу у него проблему. Иисус говорил, что сделали ближнему своему, то сделали Мне.
Арцём Сідаровіч (г. Мінск, парафія св. Роха і св. Тройцы)Артём Сидорович
– У будучыні я бачу сябе настаўнікам у школе. Я выбраў менавіта гэты шлях, бо люблю дзяцей, хачу перадаць ім веды, якія перадалі мне, хачу раскрыць і дапамагчы правільна накіраваць іх талент, патэнцыял.
Пасля заканчэння ўніверсітэту я буду  настаўнікам гісторыі. Гісторыі менавіта таму,што мне падабаецца гэты прадмет. Лічу,што яго павінны ведаць ўсе, хаця б агульна, бо гэтую гісторыю складалі нашыя продкі, і  гэта нашы традыцыі, звычаі, культура. І гэта вельмі цікава!
Спадзяюся,што змагу  стаць добрым настаўнікам,які зможа перадаць не толькі свае веды вучням, але і выхаваць сапраўдных людзей.
Кацярына Бародзіч  (г. Мінск, парафія св. Сымона і св. Алены):Екатерина Бородич
– Ёсць такое рускамоўнае выказванне “сапожник без сапог”. На мой погляд, гэта ідэальны варыянт працаўніка. Езус загадаў сваім вучням не браць з сабою нічога, а ў адной з прыпавесцяў пра гаспадара і слугаў заклікаў памнажаць таленты. Мне б так хацелася стаць такім працаў-ніком! Тым, які не шукае карысці асабіста для сябе і прыемнасці ад працы, але робіць сваю працу ў пакоры, руплівасці і сумленна, бо тут яго паставіў Бог. У маё сэрца часта ўрываюцца думкі-мары, але баюся нават уявіць сябе такім працаўніком, бо гэта звязана са справаю знаходжання свайго паклікання ў жыцці.

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий