На Ты-05-2017

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Хвала Хрысту!
Вiтаю, цябе, даражэнькi чалавек! А ты заўважыў?.. Колькі трэба мудрасці, каб ніколі не губляць дабрыні?!
Разважаннi падрыхтаваў Андрэй Вежнавец. А ты не забывайся пісаць мне на na-ty@list.ru

 

 

    Ці “я” завялікі, каб служыць?

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Калі думаеш аб такой цноце як спагадлівасць, прыгадваеш усім вядомую Евангельскую прыпавесць пра міласэрнага Самараніна, які,  злітаваўшыся, дапамог ледзь жывому чалавеку, пацярпеламу ад разбойнікаў (гл. Лк 10,30-37).Той Самаранін быў чалавекам, які меў цноту спагадлівасці, чалавекам, які, заўважыўшы патрабуючага дапамогі, не прайшоў міма, але ахвярна служыў, не зважаючы на ўласную выгаду! «Перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном. І,паса-дзіўшы яго на сваю жывёліну, прывёз у заезд і паклапаціўся аб ім»(Лк 10,34). Перад Самаранінам таксама ішлі святар і Левіт, якія, у сваю чаргу, проста паглядзеўшы, занядбалі патрабуючага. Праз гэта разумеем, што мала заўважыць, мала ўбачыць, трэба дапамагчы, змяніць сітуацыю!
Маем вакол шмат магчымасцей быць добрым Самаранінам, напрыклад, касцёльная супольнасць… Запытаем у сябе, як мы ўдзельнічаем у жыцці нашай парафіі? Ці прыходзім мы на дапамогу сябру, які патрабуе нас? Ці адкладаем свае жаданні, планы дзеля патрэбы бліжняга! Можа, мы адгаворваемся тым, што ў нас важныя справы, тым,  што нам і так не хапае часу на сябе, і занядбаем па прыкладу святара і Ле-віта з прыпавесці?
Навучымся служыць – проста так, бо так нам служыць Езус!
Шмат людзей і ў наш час патрабуюць нашай ахвярнай службы! Трэба толькі адмовіцца ад свайго “я”! Як ты адкажаш на гэтае запрашэнне служыць? Залежыць ад цябе.
Можам быць не спагадлівымі і да Бога. Можам адмовіцца ад Ягонай волі, бо ёсць нашая, –  рабіць тое, чаго жадаем мы, а не Бог. Але мы не будзем шчаслівымі, пакуль не пачнём спаўняць Ягоную волю! Мы – тыя, хто даволі часта адыходзіць ад Езуса, бо рэдка заўважае сваю мізэрнасць! Адыходзім ад Бога, бо пачынаем думаць, што справімся самі і занадта шмат бярэм у свае рукі, не разумеючы, што жыццё без Бога – гэта бессэнсоўнае існаванне. Але Бог заўсёды чакае нас, кожную хвіліну і нават сваё жыццё ахвяруе дзеля нас на крыжы! Ён спагадлівы да нашых патрэбаў, але што мы даём у адказ на гэтую спагадлівую любоў? Можа даем… Нічога? А можа мы з Богам толькі тады, калі нам гэта выгадна?
Усё жыццё Езуса на зямлі– гэта адзіная ахвяра. Чаму Хрыстус прыйшоў служыць грэшнікам, а “я” занадта вялікі, каб служыць камусьцi?
Не адмаўляйце Пану ў Ягоным запрашэнні да выканання Божых прыказанняў, толькі гэтыя прыказанні вядуць да шчаслівага жыцця тут,  на зямлі, і ў будучыні ў небе.
Будзем жа ахвярнымі, як і Хрыстус, бо Ён сам звяртаецца да нас словамі «Ідзі і ты рабі таксама» (Лк 10,37), што  значыць – ты, будзь гэтым міласэрным Самаранінам!

 

А зараз пытанне: ці лічыш сябе  спагадлівым?


 

ШЧЫРА

 

 Вадзiм Бачкоўскi (г. Мінск, парафiя св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ):Вадим Бочковский
– Ці спагадлівы я чалавек? Цяжкае пытанне… Перакананы, што самой спагадлівасці вучыць нас Пан Бог, даючы нам дзве запаведзі любові. Бо менавіта без любові і павагі да бліжняга немагчымая і спагадлівасць. Лічу, што быць спагадлівым у сучасным свеце вельмі цяжка – сёння чалавек мае шмат працы і турботаў, а некаторыя да таго ж «закрываюцца» на іншых людзей, родзічаў і сяброў, але «адкрываюцца» на іншыя «ідэалы» XXI ст. – на кампутар, Інтэрнэт, сацыяльныя сеткі. Я ўсё ж, хоць і крышачку, лічу сябе спагадлівым і вельмі імкнуся над гэтым працаваць. Заўжды стараюся прыйсці на дапамогу бліжняму, словам або справай, хоць і не заўжды гэта атрымоўваецца ў сілу розных акалічнасцей. Але галоўнае – працаваць над сабою, і ўсё абавязкова атрымаецца з Божай дапамогаю! Перакананы ў гэтым! І абавязкова «любіце адзін аднаго» (Ян 15,12)!

Антон Вайткевiч (г. Мінск, парафiя св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна М. Кольбэ):Антон Войтович
– Я считаю, что да, так как мне трудно отказать человеку в чем-либо. Я стараюсь всегда поддержать человека, если вижу, что он в этом нуждается. Если меня просят о чем-то, стараюсь найти выход из этой ситуации. Считаю, что люди всегда относятся к тебе так, как ты относишься к ним. В мире должно быть больше отзывчивых людей и, на мой взгляд, их становится все больше.
 Ульяна Гайсенак (г. Крупкi, парафiя св. Юзафа):Ульяна Гайсенак
– Я стараюсь относиться к людям так же, как и они ко мне, но,  когда чувствую, что я могу помочь человеку и моя помощь необходима  близкому или просто тому, кто рядом, я помогу. В нашей жизни все возвращается бумерангом. Так что если есть возможность делать добрые дела – делайте. Будьте примером!
 Улад Ташцiмiраў (в. Бараўляны, парафiя Мацi Божай Нястомнай Дапамогi):Влад Таштимиров
– Ведаеце, я лiчу сябе спагадлiвым чалавекам, таму што я хрысцiянiн i дапамагаць блiжнiм – гэта мой абавязак. Але справа не толькi ў тым, што я хрысцiянiн. Калi я бачу, што чалавеку патрэбна дапамога, то ад мяне сумленне не адступiцца, пакуль я не дапамагу. Калi дапаможаш, тады i самому на душы прыемна. І калі дапамагаю,  то не чакаю ад чалавека  ўзаемнасцi, бо гэта будзе ўжо не абавязак, а бiзнэс. Хачу параiць усім: быць добрымі, якiя б сiтуацыi i цяжкасцi ні здараліся ў жыцці.

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий