На Ты-05-2018

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

 Сябра, адкажы сабе на адзінае пытанне: ці часта звяртаешся да сваёй  маці – за дапамогай, парадай, падтрымкай – кожны дзень?  А да Маці Божай – да Маці ўсіх дзяцей свету, якая можа вымаліць у свайго Сына і прабачэнне для нас, і благаслаўленне?.. Варта паразважаць.  Пішы на адрас: na-ty@list.ru.

 

 

Вучыся ад Марыі

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Мы нібы верым у Бога, але не давяраем Яму. Звяртаемся да Бога з просьбамі, але пры гэтым хочам, каб Ён дзейнічаў так, як запланавалі мы самі. Не бачым, што там, за вуглом, але ведаем, як нам будзе лепш. Свет “жыве” вельмі хутка, нам ніколі не хапае часу. Таму сёння я памалюся, а Ты, Бог, як можна хутчэй здзяйсняй мае жаданні. Мы працягваем “верыць”, хадзіць у касцёл, але не хочам спазнаць Яго, не давяраем сваё жыццё Богу цалкам.
Бог стаў чалавекам, таму што хацеў быць бліжэй да нас. А што робім мы, каб быць бліжэй да Яго?
Паглядзі на Марыю – Яна прыняла незразумелую, неспасцігальную волю Бога. Для Яе давер Богу мацней, чым логіка і страх.
Успомні, калі ласка, цяжкую, бязвыхадную сітуацыю ў сваім жыцці, калі ты не ведаў, што рабіць. Ці была тады малітва ў тваім сэрцы? Ці прыйшоў ты ў касцёл? Ці пытаў ты ў Бога – што рабіць? Ці быў тады давер да Бога? Ці верыў, што ў Бога ёсць план для цябе? Ці верыў, што Бог цябе не пакінуў, што Ён побач з табой? Гэта і ёсць жывая вера. Такія моманты паказваюць наш давер. Вучыся ад Марыі, заўсёды кажы Богу “хай будзе мне паводле слова Твайго” (Лк 1, 38).
Марыя – прыклад для кожнага з нас. Яна першая прыняла Езуса. Яна была з Ім ад самага пачатку і да самага канца. Яна была заўсёды побач.
Марыя ва ўсім паслухмяная Богу. Яна дазволіла Богу змяніць яе жыццёвыя планы, каб Ён ад-крыў ёй Свой план. І толькі адказаўшы на Яго заклік, Яна стано-віцца такой, якой Бог Яе вызначыў спрадвеку. Сваёю паслухмянасцю Яна выконвае тое, для чаго прыйшла ў свет. Яна дае пры-клад таго, як прыняць Бога і насіць Яго ў сэрцы. На прыкладзе Марыі  мы бачым, што можам быць самымі сабою – толькі прыняўшы план Бога і заняўшы тое месца ў свеце, якое Бог нам вызначыў. Як лічыш, якія планы былі ў Бога для цябе, калі ты апошні раз, з-за свайго эгаізму, сказаў Яму “не”?
Што прадпрымаеш ты? Можа,  з-за свайго страху, сумніваў, неспакою, акурат і  робіш крокі, каб любым коштам пазбегнуць таго плану, якi падрыхтаваў табe Бог?
Даверся Хрысту ва ўсім! Ён робiць цуды роўна настолькі, наколькі ты даручаеш сябе Яму. А не стварае іх настолькі, наколькі ты спадзяешся на самога сябе.
Аднойчы, як Марыя, сказаўшы Богу “так”, працягвай выбiраць Яго зноў i зноў, каб быць з Iм да канца.

 

А зараз паразважайце: Марыя –наша духоўная Маці. А якія якасці ты возьмеш сабе ад  мамы роднай?Што падабаецца табе ў ёй?


 

ШЧЫРА

 

 Марыя Голад (г. Жабiнка, парафія св. Юзафа):Марыя Голад
– Моя мама любит меня такой, какая я есть. Так что первое качество – это безусловная любовь и принятие людей такими, какими они есть… Без слов, на своем примере показывает, что есть любовь. Что может быть важнее, чем научить детей любви? Мама всегда давала  мне право принимать важные решения самостоятельно и это огромная мудрость с ее стороны, которую с годами я ценю все больше. Оптимизм, простота души, внутренняя сила и душевная мягкость, доверие, ну и, конечно, мама – мастер на все руки. Спасибо Богу, что именно эту женщину Бог сделал моей мамой.

Павeл Слізeвіч (г. Ліда, парафія Ўзвышэння Святога Крыжа):Павeл Слизeвич
– Ад маёй маці я б узяў, як гэта ні банальна, моц кахання. Таго самага, якое дае не толькі пернік, але і бізун. Якое злуецца на цябе за нешта не з-за свае  нянавісці, але дзеля таго, што моцна хвалюецца за цябе. Моц клопату, калі ён робіць усё дзеля чалавека, не зважаючы на самога сябе. І моц абароны, калі яна сабою заслоніць ад усей нянавісці свету, каб толькі захаваць тое, што ёй блізка. Не заўсёды прымаем гэта… Паразважайце, ці не паспешліва часам  вырашаем, што яны нічога не разумеюць і спрабуюць толькі абмежаваць нас і вырашыць лёс, мінаючы нашыя інтарэсы. Не зачыняйцеся – толькі размова дапаможа знайсці агульную мову.
Ульяна Гайсёнак (г. Крупкi, парафія св. Юзафа):Ульяна Гайсeнак
– Сложно сказать что-то конкретное. Ведь для каждого человека мама – это самый лучший человек и все качества в ней положительные. Моя мама – это добрый, открытый, искренний и очень душевный человек. Она дарит каждый день любовь и радость. Я стараюсь брать самое лучшее у своих родителей – они у меня очень похожи.
 Дзіяна Вiдзяйла (г. Пінск, парафiя Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыi):Диана Видяйло
– Кожны чалавек мае пэўныя якасці. Гледзячы на сваю мацi, з самага дзяцiнства  вучуся валодаць тымі ж якасцямі, што і яна. Любоў і міласэрнасць; разуменне і спагада да тых, хто побач;   гатоўнасць заўсёды прыйсці на дапамогу; жаданне абараніць бліжняга i дапамагчы яму; уменне выслухаць і зразумець – вось гэтыя маміныя якасці…

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий