Хвала Хрысту!
У пачатку нашай веры стаіць вялікая любоў Бога. Ён першы нас палюбіў, Ён першы выбраў нас, стварыў, вырасціў, паклікаў. Мы адказваем на Яго пакліканне, Яго любоў. А што думаеш ты? Пішы мне на Dialog-na-ty@tut.by
Тваё пакліканне
АКТУАЛЬНА
Ёсць розныя пакліканні, і ў кожнага чалавека сваё. У гэтым “агульным” пакліканні Бог мае для нас падрабязныя, больш канкрэтныя заданні, новыя пакліканні, быццам пакліканне ў пакліканні.
Без сумніву, у Яго ёсць пэўныя заданні для нас і на сённяшні дзень. Запытай сябе зранку, каб ведаць, што сёння павінен зрабіць, каб Яго Імя свяцілася, каб не прайсці ў мітусні, не заўважыўшы таго, да каго Бог сёння мяне пасылае. Няхай кожны з нас задумаецца “да чаго Бог кліча мяне менавіта зараз, сёння; у тым пакліканні, якое маю”.
Калі Езус кажа “ідзі за Мной” – значыць, што перш за ўсё мы павінны быць з Ім, кожны дзень, кожную хвіліну. Не толькі ў адпаведны час: у нядзелю на святой Імшы, ці раніцай на малітве, а прыняць Яго ў сваё сэрца назаўсёды і ісці з Ім у сваёй што-дзённасці: на працы, і ў адпачынку, і калі абдымаем каханага, і калі даём міласціну незнаёмым. У свеце, які прапаноўвае іншыя каштоўнасці чым Евангелле, нам трэба шмат мужнасці, каб быць вернымі голасу нашага Госпада і несці Яго Слова. У першую чаргу, каб штосьці даць, трэба гэта мець. Каб дзяліцца верай, трэба верыць, каб адорваць іншых любоўю, трэба прыняць яе ад Бога. Кожны з нас мае гэты дар – абвяшчаць Яго любоў. Як здзяйсняецца гэтае пакліканне ў маім жыцці? Святы Францішак Асізскі сказаў “прапаведуй Евангелле заўсёды і, калі трэба, словамі”. У гэтым выказванні так шмат мудрасці. Нам трэба расказваць пра Бога, але больш за гэта –трэба так жыць, каб у нас можна было ўбачыць адбітак Яго любові.
Бог паставіў нас туды, куды Сам хоча прыйсці. Маеш ты вя-лікую сям’ю, ці наадварот адзінокі? Займаеш высокую пасаду, ці выконваеш даручэнні? Можа ты робіш лепшае печыва, ці можа ствараеш неверагодна прыгожую музыку? Усё гэта важна. Усё мае сэнс. Ва ўсім гэтым варта знайсці штодзённае шчасце. Сваім па-кліканнем праслаўляй нашага Міласэрнага Айца.
Кожны з нас мае пакліканне.
Ты маеш пакліканне.
Мы пакліканыя для любові.
Дзякуй Табе за тое, што я маю. У чым я ёсць і кім я ёсць па Тваёй ласцы. Адзін Ты ведаеш, што стаіць за гэтымі словамі. За маім ціхім “дзякуй”.
А зараз пытанне: У чым ты бачыш сваё пакліканне?