На Ты-06-2015

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Прывітанне, сябры! Як нам усім вядома, першае месца сярод запалаў душы займае каханне… Каханне – гэта рухавік нашага сэрца. Няхай каханне будзе для цябе такiм жа натуральным, як і дыханне, і чыстым, як глыток свежага паветра!
Пра навіны і падзеі ў сваім жыцці пішы мне na-ty@list.ru

 

Як глыток свежага паветра

«Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць» (Мц 5, 8).

 

АКТУАЛЬНА

 

Доўгі час разважала аб тым, што магу сказаць аб чысціні адносінаў… Тэма актуальная, асабліва для моладзі, для мяне… Думала, можа распавесці вам пра свой погляд на тыя ці іншыя рэчы, якія датычацца гэтай тэмы, але ўспомніла пра кнігу Францішка Сальскага і пра падмацаванне, якое атрымліваю, чытаючы гэтую кнігу , – “Руководство к благочестивой жизни”, – таму вырашыла падзяліцца з вамі менавіта тым, што дакранулася да майго сэрца:
“Целомудрие – это лилия добродетели, оно делает людей почти равными ангелам.
Чистота делает всякую вещь прекрасной, а чистота человека – целомудрие. Целомудрие называют честностью, а выполнение его – честью; оно называется целостностью, а противоположное ему – испорченностью. Это самая прекрасная, чистая из добродетелей. Чистое сердце, подобно жемчугу, не может принять ни одной капли влаги, кроме той, которая сходит с неба. Так и христианин не может допустить не только никаких отношений, но и помыслов о чувственных отношениях вне брака, и в браке он ограничивается только необходимым для тех целей, которые делают брак священным установлением, не ища плотских наслаждений и не прилагая к ним сердца. Эта добродетель необходима каждому. Те, кто хранит целомудрие, должны быть мужественными и не только избегать бесполезных, излишних, хотя бы и дозволенных удовольствий, но должны избегать даже воображения.
Девственные нуждаются в целомудрии абсолютном, которое изгонит из их сердец всякое любопытство и заставит их презирать всякие нечистые удовольствия, которые не стоят того, чтобы их желать человеку, они больше подходят ослам или свиньям. Враг часто показывает неизвестные наслаждения в таком привлекательном виде, что многие, как бабочки, с любопытством летят на огонь, который кажется прекрасным, и часто гибнут. Но есть среди людей и такие безумцы, которые, зная, что это не прекрасно, но бесчестно, все же безумно стремятся к этим грубым и безумным удовольствиям.
Людям, состоящим в браке, так же необходимо целомудрие, но не как полный отказ, а как воздержание и умеренность. Правда, святое разрешение брака имеет особую силу, чтобы угашать огонь вожделения, но немощь тех, кто им пользуется, часто приводит к злоупотреблению. Так, отчасти, брак и дан как средство против распущенности, но он становится опасным, если им неправильно пользоваться.
…Отворачивайся от всех путей, на которых можно встретить легкомыслие и распущенность. Они начинаются с малого, действуют незаметно и приводят к большим несчастиям. Легче избежать их, чем от них избавиться. Человеческие тела подобны стаканам, которые нельзя нести все вместе, так как они разобьются друг о друга. Свежий и нежный цветок целомудрия портится и вянет даже от шутливого или легкомысленного обращения, а нечистое прикосновение может его уничтожить. Целомудрие исходит от сердца, но его материей является тело человека, поэтому, как все внешние чувства, так и сердечные желания могут его нарушить; нечистота взгляда, слуха, речи, прикосновения может его нарушить, когда сердце начинает забавляться ими и находить удовольствие в таких делах, о которых Павел говорит: «Они не должны даже именоваться у вас» (Еф 5,3). Пчелы избегают всего, что имеет дурной запах. Так и христианская душа должна заботиться о чистоте рук, ушей и всего тела”.

А зараз пытанне: што думаеш пра чысціню адносінаў ты?



ШЧЫРА

 

 Аўгіня Раткевіч (г.п. Астравец, парафія св. Космы i Дам’яна):Евгения Раткевич
– Чысціня адносінаў – рэч наколькi патрэбная, настолькi i складаная. Мая думка такая: без Божай ласкi збудаваць добрыя i чыстыя адносiны немагчыма, а з Богам Жывым, з Каторым хочаш усе перажываць, магчыма ЎСЁ, а асаблiва – чыстыя адносiны памiж закаханымi, а таксама i далей у сям’i. I нават калi на гэтай дарозе да чысцiнi будуць здарацца падзенні, то з Яго ласкай зможам паднімацца i не толькi iсцi далей, але і ўмацоўвацца ў веры i любовi.

Вольга  Куваева (г. Мінск, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі):Куваева Ольга
– Мне падаецца, што чысціня –  адна з самых значных каштоўнасцей, якая даецца адзін раз. І не плясціся за сваімі эмоцыямі, а кіравацца розумам  – гэта праца і цярпенне. Я мастак, і заняткі па гісторыі мастацтваў мяне не мінулі. У кожнай краіне, у кожны перыяд часу  чысціня цанілася і культывіравалася як эталон прыгажосці. Жаночай чысціні прысвечана шмат палотнаў. Калісьці я даведалася, што ў Старадаўняй Грэцыі асноваю гармоніі і прыгажосці было тры тыпы калон (калона – тое, на чым трымалася ўся пабудова). Адзін з іх – карынфскі – вобраз дзявоцкасці. І гэты від калоны – самы прыгожы… Гэта мяне вельмі кранула… Напэўна, ў кожнага свая мера чысціні, і мне падаецца, што кожны сам павінен імкнуцца будаваць свае адносіны ў чысціні і гармоніі.
Марыя Мінютка (г. Мінск, парафія св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ): Минютка Мария
– Трэба быць свядомымі, што каханне – гэта дар і заданне ад Бога. Бог павінен быць у цэнтры ўсіх адносінаў. Галоўная мэта майго кахання – не чалавек, не тое, што прыносіць мне задавальненне, толькі Валадарства Божае, дасягнуць якое я імкнуся праз адносіны з іншым чалавекам. Без Бога няма чысціні, бо Ён – Святасць, Чысціня і Дабро.
Сяргей Панамароў (г. Мінск, парафiя св.св. Сымона i Алены): Понамарёв Сергей
– Чысцiня адносiнаў памiж закаханымi – вельмi важная частка iх узаемаадносiн. Перш за ўсе таму, што, захоўваючы яе, мы выконваем Божае прыказанне «Не чужалож», i ў гэтым таксама праяўляецца наша любоў да Госпада. Апроч таго, на маю думку, адносiны памiж закаханымi заўсёды ёсць таямнiцай. Таму, калi дапускаць дашлюбныя сэксуальныя адносiны – гэтая таямнiчасць парушаецца. Гэта ставiць пад пагрозу моцнасць i трываласць адносiнаў будучых мужа i жонкi як caюзнiкаў на ўсе зямное жыцце. Нават калi яны заключаць шлюб у аддзеле ЗАГС, iх стасункi будуць пазбаўленыя чагосьцi caкральнага.

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий