На Ты-06-2016

Хвала Хрысту!

Уяўляю сабе, як ляціш, быццам на крылах, да сваіх бацькоў – крыху састарэлых, крыху стомленых, каб удзяліць ім свой вольны час, дапамагчы ў працы, калі жывуць яны ў вёсцы, ці нават у горадзе… Лета падштурхоўвае нас да праяўлення гэтай увагі, гэтай простай любові. Згодныя? Напішыце мне на адрас:  na-ty@list.ru

 

Любіць любоўю плённай

 

АКТУАЛЬНА

 

Памятаю, як калісьці айцец на святой Імшы для дзяцей задаў пытанне: “Як вы любіце сваіх бацькоў?”. Вядома, адказы былі розныя: “ дапамагаем”, “дзякуем”, “слухаемся”. Простыя шчырыя дзеці маюць рацыю. Усё складанае з іх вуснаў гучыць проста. Мы ж з вамі ведаем больш адказаў, чым тыя дзеці. Таму вернемся да нашага пытання: “Як ты любіш сваіх бацькоў?”. Канешне, пра любоў казаць цяжка. І разам з тым любоў – адзінае, напэўна, што за-слугоўвае слоў. Здаецца, няма ніводнай рэчы, пра якую было б вядома так шмат і адначасова – так няшмат…
Самае малое, што мы можам зрабіць для нашых бацькоў, – гэта любіць іх. Але плённай, дзейснай любоў’ю. Бацькам трэба казаць пра тое, што мы іх любім. І казаць трэба таму, менавіта, што іх сэрца гэтага патрабуе. Ці, можа быць, табе сорамна гэта рабіць?… Спяшайся, пакуль нашыя бацькі з намі на зямлі… Яны ўжо зыходзяць. І толькі падумай, колькі слоў можа застацца не сказанымі. Потым мы будзем шкадаваць аб тым, чаго не зрабілі. Пакуль нашыя бацькі яшчэ з намі, то ўдзялі ім увагу, будзь ветлівым з імі, перапрашай, калі зрабіў балюча, дзякуй ім, маліся за іх, можа быць, за іх навяртанне да Хрыста… Вядома, расклад дня ў нас распісаны па хвілінах: вучоба, праца, адпачынак, сябры, можа хтосьці мае сваіх дзяцей і г.д. Але! Нягледзячы на ўсё гэта мы ўсё роўна застаемся сынамі і дочкамі, колькі б гадоў нам ні было і як бы занятыя мы ні былі. “… Юзафу сказалі: вось, бацька твой хворы. І ён узяў з сабой двух сыноў сваіх, Манасію і Яфрэма (і пайшоў  да Якуба). Якубу паведамілі і сказалі: вось, сын твой Юзаф ідзе да цябе. Ізраэль сабраў сілу сваю і сеў на пасцелі” (Быццё 48, 1-2). Чытаючы гэты фрагмент са Святога Пісання, пытаеш сябе: хто больш быў заняты сваімі што-дзённымі справамі – мы ці Юзаф, які кіраваў цэлай краінай? Юзаф адклаў усе свае справы і ўдзяліў айцу столькі часу, колькі было патрэбна.
Але не ўсё так проста. “Шануй бацьку твайго і маці тваю” (Дрг 5, 16). Заўважым важную дэталь. Бог не сказаў “шануй добрага бацьку і добрую маці”, але “хоць бы ён і збяднеў розумам, май ласку і не пагарджай ім пры паўнаце сілы тваёй, бо міласэрнасць да бацькі не будзе забыта; нягледзячы на грахі твае, дабрабыт твой памножыцца” (Сірах 3, 13-14). Кропка. Мы бацькоў не выбіралі. Бог іх выбраў для нас. Таму шанаваць бацькоў – гэта паслухмянасць Айцу Нябеснаму. Альбо ты верыш у Яго і выконваеш волю Яго, альбо не. Выбар за табой. А калі шануеш Бога, трэба выконваць тое, што Ён загадаў нам. Наша любоў да Бога ацэньваецца нашай любоў’ю да бліжніх. Другая запаведзь любові – мера першай.
Можа, час ад часу табе здаецца, што бацькі не разумеюць цябе? І не толькі тады, калі ў цябе быў “пераходны ўзрост”. Не разумеюць, бо, як кажуць,“зараз зусім іншы свет”, усё не так, як было тысяча альбо нават пяцьдзесят гадоў таму. Ці значыць гэта, што усё безнадзейна, што сцяна паміж табой і бацькамі будзе павялічвацца? Бо немагчыма ў момант перамяніцца… Паглядзі на гэта з іншага боку. Паспрабуй любіць бацькоў той любоў’ю, пра якую напісана “… не раздражняецца, не мысліць злога, усё церпіць, усё пераносіць” (1 Кар 13, 4). Цяжка? Несумненна. Звяртайся да Святога Духа і прасі мудрасці, цярпення, міласці.
Любоў – гэта розум сэрца. Таму “шануй бацьку твайго і маці тваю, як загадаў табе Гасподзь, Бог твой, каб падоўжыліся дні твае, і каб добра было табе на той зямлі, якую Бог твой, дае табе” (Дрг 5, 16).

А зараз пытанне: як ты шануеш бацькоў сваіх, чым дапамагаеш ім?


 

ШЧЫРА

 

Вераніка Грушэўская (г.п.Шэрэшэва, парафія св. Тройцы):Вероника Грушевская
– Я живу в другом городе и редко вижусь со своими родителями, соответственно, и помогаю им нечасто. Приезжая домой,  стараюсь быть им полезной, выполняю какую-то работу по дому, но едва ли это можно назвать полноценной помощью. С другой стороны,  понимаю, что моим родителям сейчас не столько важна сама помощь, сколько мое присутствие, поддержка и участие в их жизни. А внимание, как известно, можно проявлять  в самых разных формах.

Павел Кучынскі (г. Маладзечна, парафія св. Юзафа):Павел Кучинский
– С самого раннего детства меня учили: помогать своим родным – дело само собой разумеющееся. Я помогал матери с уборкой, а когда родилась младшая сестра –- помогал ухаживать за  маленькой сестрой. Когда  немного подрос, мать стала отправлять меня в магазин, на почту и тому подобные места. Сейчас же я учусь в другом городе, редко бываю дома, но когда приезжаю – помогаю маме следить за моими младшими братом и сестрой, которым сейчас 2 и 1 год от роду.
 Аліна Касцюк (г. Гомель, парафія Нараджэння Маці Божай):Алина Кастюк
– Я люблю своих родителей и стараюсь, по возможности, им помогать. Когда мама просит меня заняться кухней, что-либо приготовить, я никогда не отказываюсь, вместе с сестрой убираем квартиру. Летом всей семьёй ездим на дачу. Прополка, уход за  посадками, сбор клубники, вишни, а затем и  яблок, там же делаем загтовки на зиму. Я благодарна Богу за своих родителей, за то, что они у меня есть.
 Кацярына Кузняцова (г. Мінск, парафія св. Андрэя, апостала і св. Леапольда Багдана Мандзіча):Екатерина Кузнецова
– Для мяне дапамога бацькам – гэта  прысутнасць ў іх жыцці. Прысутнасць у першую чаргу ў размовах: нават распавесці пра сваё, паслухаць пра іх клопаты-турботы, быць шчырай у гэтых размовах. Што датычыцца фізічнай дапамогі, то мне як дачцы важна паклапаціцца пра іхні камфорт: каб дома было і чыста, і смачна, і ўтульна, каб яны маглі адпачыць болей, чым раней.  Таксама праз малітву за маіх бацькоў маю клопат пра іх, і вучуся гэтай любові.

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий