На Ты-06-2017

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Хэй! Я табе скажу адну рэч… Няма больш за Тую Любоў! Ці ты думаеш іначай? Пішы мне на na-ty@list.ru

 

 

Няма больш за Тую Любоў!

 

 

АКТУАЛЬНА

 

… Існуе знакамітая карціна, на якой намаляваны Хрыстус у цёмным лесе. У левай руцэ Ён трымае свяцільню, а праваю стукае ў вялікія дзверы. Калі карціна была ўпершыню прадстаўлена на выставе, адзін з наведвальнікаў паказаў мастаку на незразумелую дэталь,  сказаў, што ў карціне памылка – «дзверы без ручкі». Мастак адказаў яму: «Гэта не памылка, гэта дзверы чалавечага сэрца, яны адчыняюцца толькі знутры».
Ці часта табе здаецца, што Бог зусім забыўся пра цябе? Пакінуў цябе адзін на адзін з тваімі праблемамі, страхамі, турботамі. Пакінуў цябе ў той самы момант, калі з усіх бакоў непаразуменне. Вакол цябе  нічога, акрамя адзіноты… Бо, можа быць, няма ўжо сэнсу і маліцца? Усё, што магло здарыцца, – здарылася. І вось ты незаўважна для самога сябе паставіў сцены вакол свайго сэрца і вялікія дзверы, нібы маленькі промень надзеі, для Хрыстуса, на ўсякі выпадак, можа, калі ў Яго для цябе штосьці знойдзецца цудоўнае… Так ёсць. Сябар, якая ж гэта вялікая памылка і твая, і мая. Забываемся, што не Хрыстус адыходзіць ад нас, а мы – ад Яго. Забываемся, што ключ ад «дзвярэй» маем мы. Гэта мы павінны захацець адкрыць сябе для Яго, гэта мы павінны захацець выйсці да Яго. Бачыш, цёмна, а Хрыстус усё ж стаіць і чакае цябе, трымаючы ў руках свяцільню. Ён чакае цябе не першую гадзіну, не першы дзень. Ты сам ведаеш, Ён ніколі не будзе стомлены чакаць цябе. Ен заўсёды цябе прытуліць да Сябе і дасць табе суцяшэнне. Ведаеш чаму?
Хрыстус прыйшоў у гэты свет з адзінай мэтай, Ен прыйшоў прынесцi нам Добрую Навіну, што Бог любіць цябе і мяне, Ен прыйшоў нагадаць, што Яго Міласэрнасць больш за справядлівасць, аддаўшы Сваё жыццё. Ці можна гэта зразумець?
Калі адчуеш сябе адзінокім, пакінутым, успомні, што ты каштоўны для Яго. Ён любіць цябе! Бо Ён ёсць бясконцая крыніца Міласэрнасці! Праяві, у сваю чаргу,  любоў да іншых, бо ў гэтым –  усё, чаму Хрыстус прыйшоў нас навучыць.
«Справы міласэрнасці – гэта выліванне любові Божай, якая павінна намі кіраваць», – кажа Маці Тэрэза.
Каб быць міласэрнымі, як Айцец наш Міласэрны (Лк 6, 31), мы маем патрэбу ў веры, таму што вера – гэта міласэрнасць у дзеянні.
Не закрывайся ў сабе, ключ ад дзвярэй у цябе. Дазволь Яго Міласэрнасці агарнуць цябе. Бо хто супраць цябе, калі з табой Бог! А ты, у сваю чаргу, нясі Яго Міласэрнасць, як служэнне іншым людзям. Каб любоў твая да іншых была плённай, яна патрабуе тваіх намаганняў. Ідзі і служы Міласэрнаму Богу і людзям, а для гэтага «адчыні дзверы».

 

А зараз пытанне: што ёсць дабрыня,  міласэрнасць?


 

ШЧЫРА

 

Гюльнара Ахундава (г. Бабруйск, парафія Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі):Гюльнара Ахунтова
– Што для мяне міласэрнасць? Любоў ёсць прагненнем дабра, казаў святы Тамаш. У сваю чаргу любоў і міласэрнасць заўсёды разам. Значыць, міласэрнасць – даванне дабра іншай асобе. Для мяне міласэрнасць – быць дарам для бліжняга,  без чакання ўзнагароды і ўвагі. Чысты, бескарысны акт любові. На ўзор Уваскрослага Хрыста. Голас міласэрнасці ў свеце  – стаць «ДАРАМ» з любові да чалавека.

Ганна Якавец (г. Іў’е, парафія св. св. Пятра і Паўла):Анна Яковец
– Милосердие – это милость, дар Божий. Это тот канат, держась за который можно спасти свою душу. Милосердие – состояние души. В идеале этот дар для христианина постоянный. Оно не должно колебаться из-за эмоционального состояния или состояния кошелька. Милосердие – это видение Бога в другом человеке. Если человек обладает этой милостью, этим даром, он является спасательным кругом для нуждающихся в бушующих водах жизни.
 Паша Якуць (г. Мінск, парафія Ўзвышэння Святога Крыжа):Паша Якуць
– Дзве рэчы мне прыходзяць у галаву: Крыж и Споведзь. “Бог так палюбіў свет, што аддае Сына на смерць свайго, каб нас уратаваць…” І сакрамэнт пакаяння, які даў нам Бог на доказ таго, што любіць нас такімі, якія мы ёсць, не ідэальнымі, а з ўсімі нашымі недахопамі. Гэта вялікая ласка і любоў, якія простаму чалавеку цяжка зразумець. Трэба адкрыцца на гэтыя дары. Адкрыцца і несці міласэрнасць ва ўсе сферы жыцця: у сем’і, на працу, на вуліцу. Толькі любоў і міласэрнасць могуць атрымаць перамогу у сучасным свеце.
 Яраслаў Новікаў (г. Слуцк, парафія св. Антонія):ЯрославНовиков
– Міласэрнасць –  гэта твар Бога. Ад нараджэння мы адчуваем міласэрнасць Бога ў розных сакрамэнтах. Гэта пэўны знак адносін Бога да чалавека. Міласэрны Бог злітаваўся над намі, заўсёды прабачае тым, хто, заблукаўшы, навяртаецца.

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий