На Ты-06-2018

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Знайдзі час для самага каштоўнага – схіліцца ў малітве перад Госпадам і за ўсё падзякаваць! Малітва… Пeрад справай, падчас і пасля ўсяго. Яе ніколі не бывае занадта шмат! Праблема не ў недахопе часу, а ў прыярытэтах. У нас ёсць час для ўсяго, што ўсталёўвае наш прыярытэт. Падумай пра гэта і пра тое, як ты марнуеш свой час. Разважанні на гэтую тэму падрыхтаваў Уладзіслаў Кудло (г. Ліда, парафія Ўзвышэння Святога Крыжа). А ты не забывайся пісаць мне на адрас: na-ty@list.ru.

 

 

 

Час у тваіх далонях

 

 

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Владислав КудлоНа жаль, таго, чаго ў нас меней за ўсё, мы ўвогуле не цэнім. Заўсёды лічым, што яшчэ паспеем, не зараз, потым, пачакае, а гэтае штосьці можа і недачакацца, мы можам не паспець… Гэта і ёсць самая вялікая памылка чалавека. Мала тых, хто сапраўды цэніць кожную хвіліну, свой час, які яму падарыў Бог, мы трацім яго так бессэнсоўна, што нават не заўважаем, колькі магчымасцей мы згубілі і колькі карысцi маглі б прынесці сабе і іншым.
Я – не выключэнне з гэтага правіла, а можна так сказаць, што з’яўляюся адным з прадстаўнікоў гэтых марнатраўцаў часу. Гле-дзячы ў мінулае, разумею, як шмат мог зрабіць і дасягнуць у разы болей у сваім жыцці. Галоўнай прычынай гэтага, як і ў большай часткі сучаснай моладзі, з’яўляецца лянота.
Зараз я спрабую планаваць свой дзень такім чынам, каб было як можна мeней вольнага часу, бо толькі пачні ленавацца, то адразу ўвесь дзень можа прайсці дарэмна. Кожны дзень стараюся прачнуцца як можна раней, каб адчуваць сябе бадзёрым, а далей – навука, абавязкі, якаясьці праца і так да самага вечара. А вось вечар заўсёды імкнуся правесці разам з роднымі або з сябрамі, бо гэта самыя блізкія людзі для мяне. На жаль, з-за вучобы знаходжуся далёка ад дому і няма магчымасцi быць з імі разам, але дзякуючы гаджэтам і інтэрнэту кантакт з роднымі пастаянны. Таму частку вечара прысвячаю таму, каб патэлефанаваць і запытаць, як у іх справы, расказаць пра свае.
Iнтэрнэт праўдзіва называюць павуцінай, бо, як зацягне, то цэлыя  гадзіны можна ў ім страціць. За сваё жыццё я зразумеў адну вельмі важную рэч – час трэба шанаваць, бо ён вельмі хутка пралятае. Было б вельмі каштоўна, каб праводзіліся якія-небудзь курсы па выкарыстанню часу. Як вынік усяго магу сказаць толькі адно – мы тут часова, і ніхто не ведае, колькі нам засталося і калі нам трэба будзе адыйсці з гэтага свету ў Вeчнасць, таму добра было б, каб мы шанавалі тое, што маем, шанавалi час, які Бог уклаў у нашыя далонi.

 

А зараз пытанне: як выкарыстоўваеш свой час ты?


 

ШЧЫРА

 

 Ксенiя Аскeрка (г. Ліда, парафія Ўзвышэння Святога Крыжа):Ксенiя Аскeрка
– Свой вольны час я прысвячаю таму, што па-сапраўднаму робiць мяне шчаслiвай. Маляванне акварэллю, падарожжы, правядзенне адукацыйных праектаў, валанцёрства i, безумоўна, час, праведзены з Богам сам-на-сам.
Маляванне вучыць бачыць прыгажосць навокал, а таксама заўважаць дробязi.
Падарожжы заўсёды суправаджаюцца новымi знаёмствамi i неспадзяванымi адкрыццямi. Валанцёрства дапамагае развiвацца прафесiйна i спазнаваць цiкавых людзей. А час, прысвечаны Богу, – гэта момант засяроджання на сваiм жыццi,  пошук адказаў на шматлiкiя пытаннi.

Валера Руселевiч (г.Гродна, парафiя Святога Духа):Валeра Руселевiч
– Вольнага часу ў мяне не вельмi шмат, бо вучуся ў дзявятым класе i рыхтуюся да першых экзаменаў. Акрамя школы, наведваю ўрокi польскай мовы. Таксама даволi часта ўдзельнiчаю ў Эўхарыстыi, ужо сем гадоў служу міністрантам пры алтары. Але, калi маю больш-менш свабодны дзень, то люблю бавiць час з сябрамi, часцей за ўсе – гуляем у баскетбол.
Марыя Брыкайло  (Украiна, г. Львоў, парафія св. Юзафата):Марыя Брыкайло
– Дeл так много, что и дня не хватает, чтобы все успеть. Но важно не забывать в это время о Боге. Eсть притча о двух мужчинах: первый целый день молился, чтобы попасть в Царство Небесное, а другой – целый день тяжело работал и благодарил Бога только  вечером. Господь спросил первого человека, кто, по его мнению, больше заслужил попасть на Небо. Он, не сомневаясь, указал на себя. Тогда Бог поменял их местами, и первый мужчина пошел работать целый день. Вечером он был настолько уставший, что уже не в силах был помолиться. Тогда Господь снова его спросил, кто, по его мнению, попадет в Царство Небесное?
Человек молчал. Для нас, христиан, важно, несмотря на будничную рутину, находить время для нашего Отца, который всегда ждет нас.
 Алег Лішко (г. Мiнск, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі):Алeг Лiшко
– Калі адчуеш Бога, тую бясконцую любоў, якой Ён з’яўляецца, бачыш свабоду, якую Ён табе дае, і чуеш прамовы, з якімі Ён да цябе звяртаецца, каб гэтую свабоду не парушыць, –  пачынаеш інакш глядзець на свет, на сябе. У душы прачынаецца тая сапраўдная ўзаемная любоў. Цябе раптам напаўняе бясконцае шчасце. У гэтую хвіліну пачынаеш адчуваць, што Бог не недзе там, далёка, а побач. Калі абуджаецца гэтая ўзаемная любоў – цябе ўжо не турбуе, колькі часу прысвяціць малітве і ці трэба чытаць Пісанне кожны дзень, ці не або, як ставіцца да кагосьці. Калі сапраўды любіш – гэтыя пытанні нават не паўстаюць.

 

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий