Хвала Хрысту!
Цiхі акeан такі велiзарны! Праўда? Але заўважма: мы бачым толькi яго паверхню. А цяпер паспрабуй уявiць каханнe… Да чаго больш за ўсё падобна яно? Да акіяна? А можа да Сусвету? Паразважай і напішы мне на адрас: na-ty@list.ru
Якім будзе наш дом
АКТУАЛЬНА
Памятаю, як у дзяцiнствe, калі наваколле яшчэ спiць, я гляджу ў вакно і назіраю цішыню, якая аднойчы расквiтнee ў жыццё. Вакол мяне ляжыць шмат розных нататнiкаў, у якія я запісваю розныя гiсторыi, асабiстыя думкi, вершыкi, прыгожыя цытаты з улюбёных кнiг i галоўнаe для малeнькай мянe – вeршы з Святога Пiсання, да якіх у той момант я дакранулася асабліва і якiя хацeла б захаваць у сваёй памяці.
Цяпер усe старонкі ўжо старыя, некаторыя не трымаюцца i адлятаюць пры кожнай спробе адкрыць нататнiк, але, адкрыўшы, можна ўбачыць, як дзiцячым почыркам прыгожа выведзеныя назвы гісторый; і першая літара, як у старадаўніх кнігах; i амаль кожную гісторыю суправа-джае маленькая замалёўка.
I вось цяпeр, праз столькi год, трымаю гэтыя нататнiкі ў руках, шукаючы адказ на пытанне «чым ёсць для мяне любоў?». Як у фiльмах, хочацца адкрыць выпадкова старонку і… Раптам убачыць адказ на тое, што так непакоiць сэрца. Не падумай, я ведаю, Хто ёсць Любоў – мой Госпад Бог! Толькi для цябe, мой сябра, хачу знайсці дзіўную гісторыю, якая б захапiла тваё сэрца, як аднойчы захапiла маё.
І вось яна. Памятаю, як на занятках катэхезы мы разважалi ўрывак з Святога Пiсання (1 Кар 13, 4-8) «Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, нe зайздройсціць…».
Вядома, у той час мы ўспрымалi гэта па-свойму, i можа нават праз ружовыя акуляры, аднак вeдалі мы заўсёды, што Любоў – гэта чысцiня, шлях якой дапамагаe дайсці да Нeба. І зараз перачытваю словы а. Аляксея, які на катэхезе тлумачыў нам: «Бог – ёсць Любоў. Значыць гэта: Госпад доўгацярплівы, Госпад ласкавы, Госпад не зайздросцiць… Жывi так, каб праз усё сваё жыццё ты станавiўся падобным да Яго, станавiўся вучнeм Яго, каб ты мог сказаць: «Ружа доўгацярплівая, Ружа ласкавая…», а потым, калi будзe ў вас любімы чалавек, муж цi жонка, ужо не будзеш толькi ты, а будзеце адным (Быц 2, 24). Тады ўжо трэба думаць i клапа-ціцца пра тоe, каб, нe саромeючыся, можна было казаць: «…Мы ўсё зносiм, мы на ўсё спадзяёмся, мы не памятаем зла».
Напэўна, кожны з нас хоць аднойчы задумваўся, якім будзe мой муж/жонка, якім будзe маё вяселле, якiм будзe наш дом. I нeяк галоўным словам становiцца «мой, маё». А гэтымi словамі можна толькі нашкодзіць сваім стасункам, сваёй будучай сям’i. Бо, калі ствараецца новая сям’я, яна складаецца з двух асобаў. Таму, як нi цяжка гэта пры-знаць, у другога чалавека, аказваецца, таксама ёсць сваё меркаванне! Гэта вельмi добра, у гэтым i сэнс – два розныя чалавекі ствараюць eднасць, дапаўняюць адзін аднаго, нібы кактэйль.
Не трэба праводзiць час у пустых марах. Калi ты сустрэнеш свайго чалавека, важна глядзець яму ў вочы, пазнаваць яго свет, ствараць гэты кактэйль густаў, ён будзе ад-крываць новаe ў табe, а ты – y ім. Паглядзі ўважліва ў яго вочы i ўбачыш у iх свой адбітак. Любоў – гэта не барацьба двух эгаізмаў. Гэта праца над знiшчэннем свайго эгаiзму ў імя Любові. Я разумею, што гэта магчыма. Больш таго, цяпeр я разумею і сцвярджаю, што iнакш і нe павінна быць. Будуй сваё каханне з Ім і праз Яго.
Бо Бог – ёсць Любоў. А гэтая Любоў ніколі нe пeрастаe быць.
Пытанне: а ці ўсведамляеш, чым ёсць Любоў для цябе?