Хвала Хрысту!
У цябе атрымоўваецца, каб час для Госпада знаходзіць кожны дзень і каб нішто цябе не адцягвала, і ты змог засяродзіцца? Напішы мне пра гэта, калі ласка, на адрас Dialog-na-ty@tut.bу
Асабісты час з Богам
АКТУАЛЬНА
Як важна правільна расставіць прыярытэты ў сваім жыцці! Але як павінна гэта быць? Спачатку – Бог, потым – сям’я, штосьці яшчэ, а за ім – яшчэ нешта? Але ж бяда з прыярытэтамі ў тым, што непазбежна ўзнікае іерархія, піраміда. Калі паставіць Бога на самым версе яе, што гэта будзе значыць на самой справе? Колькі часу мы павінны будзем удзяліць Богу, перш чым зможам перайсці да астатніх паўсядзённых спраў? А можа, Бог не хоча атрымать толькі частку цябе і частку твайго жыцця? Нават калі б ты мог, а ты не можаш, аддаць Яму большую частку, то і гэта будзе не тое, чаго хоча Бог. Бог хоча цябе ўсяго, цалкам, у кожным імгненні твайго жыцця. Можа, Бог не хоча быць першым у спісе тваіх каштоўнасцей? Можа, Ён хоча быць у цэнтры ўсяго?! У цэнтры твайго асабістага жыцця.
Ён – Святло і хоча быць Святлом на працягу ўсяго твайго жыцця, на працягу кожнага дня. Твая сям’я і сябры, праца і адпачынак, твае хобі, думкі і ўчынкі, – каб усё было злучана ў Ім, каб Яго Святло зіхацела на кожным кроку ў тваім жыцці.
Каб пазнаць чалавека, патрабуецца час. Узгадай таго, адносіны з кім для цябе важныя. Каб даведацца пра гэтага чалавека па-сапраўднаму глыбока, табе спатрэбіўся час, ініцыятыва з твайго боку і імкненне. Зразумець, што ён перажывае і што шануе, за адным кубкам кавы было б немагчыма. Каб пазнаць чалавека, патрэбен час. Дзень за днём, размова за размовай.
Гэты працэс падобны да працэсу пазнання Бога. Мы пачынаем лепш пазнаваць Бога, маючы размовы з Ім дзень за днём.
У штодзённым жыцці, калі кожны дзень напоўнены справамі, абавязкамі і клопатамі, мы часта забываемся пра наш асабісты час з Богам. Мы захопленыя сямейнымі абавязкамі, працай, адносінамі з сябрамі, што прыводзіць да таго, што моманты пакланення і малітвы адсоўваюцца на іншы план.
Заўсёды памятай, што Бог прысутнічае паўсюль увесь час. У любы момант, калі ты будзеш гатовы сустрэцца з Ім, Ён будзе там. І па дарозе з працы, і раніцай, калі зварыў каву…
Без ціхага часу з Богам немагчыма справіцца з шумам свету. Варта знайсці час для Бога, каб пазнаць Яго, каб палюбіць Яго яшчэ мацней.
Пытанне: а ці знаходзіш ты час для Бога?