На Ты-07-08-2023

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Quo Vadis? (з лац. — куды ідзеш?)… А ведаеш навошта туды ідзеш? Як толькі знойдзеш свой асабісты адказ на гэтае пытанне – пішы мне на  Dialog-na-ty@tut.bу

 

 

Твая  дарога

 

 

АКТУАЛЬНА

 

З самага дзяцінства кожны з нас мае свой шлях. Некаторыя шляхі паказваюць нам родныя. Спачатку садочак, школа, а пасля наш шлях змяняецца  і  часцей за ўсё мы застаемся  адны. Едзем у іншы горад вучыцца. Пасля ходзім на працу. Часам  адкрываем новыя шляхі для  сябе   і  кожны  дзень маем новую дарогу. І наадварот, бывае так, што некалькі  год  можам  хадзіць на працу і вяртацца дадому той самай дарогай, але гэта не заўсёды дрэнна, бо ўжо наталяешся прыгажосцю  вуліцы, садоў і проста цалкам  гэтым  мястэчкам.

Кожны з нас мае сваю дарогу. Яна можа быць адзінокай, а можа пераплятацца  з  шматлікімі  дарогамі іншых  людзей. І зразумела, што гэта дарога  на  зямлі, якую з вакна можна пабачыць. І ёсць у нас усіх  агульная дарога. Можа здавацца часам, што гэта не аднолькавая дарога, а розныя. Насамрэч – гэта адна дарога. Гэта дарога да Неба. І на ёй мы таксама  сустракаем  іншых людзей: хтосьці ідзе даўжэйшым шляхам, хтосьці – карацейшым, але мэта ў нас  адна.

Калі  мы  вандруем,  трэба ведаць канчатковую мэту – куды імкнемся. Варта, каб гэта ведалі не толькі падчас вандраванняў, а ўвогуле, калі штосьці робім, бяромся за нейкую справу: важна ведаць мэту  і ведаць шлях,  як  гэтай мэты дасягнуць. Часта кажам, што нашае жыццё – гэта  вандроўка. Людзі, якія не клапоцяцца пра сэнс жыцця, якія не ведаюць свайго шляху, што  вядзе да пэўнай мэты, – губляюцца. Я не кажу  пра  тое, што мы  не  памыляемся, робячы  жыццёвы  выбар. Са-праўды, гэта не проста. Але я кажу пра тое, што кожны з нас павінен прагнуць зразумець сэнс таго, што ён  зараз  робіць на сваім шляху, якой мэты ён хоча пры гэтым дасягнуць. Ці ведаеш ты,  да чаго імкнешся? Як гэтай мэты дасягнуць? Езус дае нам адказы на гэтыя пытанні.

Зараз  успамінаю,  як у дзяцінстве першы раз пайшла ў пешую пілігрымку ў Будслаў.

Гэта  быў  2007 год. І з таго моманту год за годам я крочыла ў Будслаў  да  Езуса  і  Яго  Маці. Гэтым  летам  будзе  мая  17-я пешая пілігрымка ў Будслаў. Але ў гэтым годзе  я  прайду яе не цалкам, а толькі апошнія два дні, бо пад сэрцам маю дзіцятка. І столькі год я хаджу не таму, што не атрымоўваю адказ  на  пытанне  або  просьбу, але часцей  таму, што сэрца перапоўнена   ўдзячнасцю Госпаду за тую штодзённую Яго любоў да мяне і маіх  бліжніх.  І  насамрэч… Толькі Ён ведае, што стаіць за простым і ціхім «дзякуй».

…Як  мы  хадзілі  ў  дзяцінстве, так і зараз. Шмат чаго змянілася, толькі  Езус  застаўся  Той  самы. Той самы  Езус,  тая  самая вера, малітва, сакрамэнты, тое самае Святое Пісанне, тое самае Слова Божае. Яно  ўмацоўвала і натхняла мяне тады  і зараз. Галоўнае ў нашым жыцці – гэта  быць  на  адной  дарозе з Езусам. Ніякія вялікія грошы, ніякая  ўлада, ніякія  дасягненні  ў навуцы  не  дадуць  нам такой бяспекі і шчасця, якія дае нам Езус. Верыш у гэта ? Мы пакліканыя да вялікіх спраў, больш вялікіх, чым можам  сабе  ўявіць. Разумееш?

 

А зараз пытанне: а ці ты памятаеш сваю першую пілігрымку? Наогул, што даюць табе гэтыя пешыя вандраванні?


 

ШЧЫРА

 

Ганна Капуста (г. Мінск, парафія Св. Яна Евангеліста і Св. Максімільяна Марыя Кольбэ):ганна капуста

– У гэтым годзе планую пайсці у пілігрымку. Ведаю, што пілігрымка – гэта цяжка, але Тая, да каго я пайду, вышэй за любы боль. Мне пілігрымка можа даць новых сяброў, добрыя моманты і тое, дзеля чаго я іду, – адказ на пытанне, якое хвалюе мяне некалькі гадоў. Я ўжо вельмі яе чакаю, таму што хачу правесці «5 дзён з карысцю». І я ўпэўнена, што будзе класна, таму што так сказалі айцы- хрыстусоўцы.

Марыя Васілеўская  (г. Гомель, парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі):марыя василеўская

– Во время пилигримки, кроме разных служений, я понимаю, что физические возможности человека намного больше, чем кажется на первый взгляд, будь то жара, холод или ливень. Для Божьей Ласки никогда нет преград. Мне пилигримка каждый раз открывает Бога с разной стороны. И это такой непередаваемый опыт, когда есть только ты, Бог, дорога и люди рядом. Все чаще вижу, как сильно вдохновляет этот опыт на новые шаги в жизни. Каждый раз благодарю Его за то, что в мою жизнь посылает новых людей и новые духовные приобретения.

Аляксандра Паталей  (г. Мінск, парафія Св. Яна Евангеліста і Св. Максімільяна Марыя Кольбэ):аляксандра паталей

–У пілігрымку першы раз пайшла ў 9 гадоў, тады для мяне гэта было нейкім высілкам – прайсці некалькі дзён і ні разу не пад’ехаць. Я так ганарылася сабою тады: о, малайчына! Зараз мне 19, гляджу на сябе маленькую і разумею, што ўжо тады пілігрымка пачала мяне фармаваць як хрысціянку. Цяпер для мяне гэта такі час, калі я адкідваю ўсе клопаты і турботы, і ён становіцца часам паляпшэння і паглыблення маіх адносінаў з Богам, заўважаю неперадавальнае пачуццё Яго блізкасці. Сумесная малітва, адарацыя, песні, людзі, з якімі іду, – усё гэта быццам запальвае мяне нанова.

 

Вікторыя Навасад  (г. Ваўкавыск, парафія Св. Вацлава): викторыя навасад

 – Як казаў бл. Ярдан Саксонскі, ОР: «Усе дарогі – частка шляху на Нябёсы». Пілігрымка для мяне – гэта як  дарога ў Эмаўс, на якой хоць і не адразу, але паступова  ўсталёўваюцца больш цесныя адносіны з Богам. Лічу, што пілігрымкі – гэта «рэкалекцыі ў дарозе», падчас якіх  пачынаеш  пераасэнсоўваць і пераацэньваць сваё жыццё, «выкідаць» з яго ўсё непатрэбнае і дазваляеш Богу сцерці ўвесь бруд  з тваёй душы. Пілігрымка –  цудоўны шлях, які мы, хрысціяне, з радасцю праходзім. А калі ўжо пачынае віднецца на гарызонце Санктуарый, то «атрымоўваем арліныя крылы і бяжым нястомна». І пасля, узмоцненыя Святым Духам, пад апекай Божай Маці, крочым па штодзённым жыцці аж да наступнай пілігрымкі, дзе зможам падзякаваць Богу і праславіць Яго.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий