На Ты-07-2014

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Прывітанне, сябры! Ведаю, што ўспаміны пра касцёл нашага дзяцінства заўсёды вельмі шчымлівыя і салодкія. А сустрэча з ім заўсёды выклікае радасць, захапленне, дорыць нейкі асаблівы супакой душы. У кожнага з нас ёсць свая асабістая гісторыя, гісторыя, якую стварыў для нас Хрыстос! Запрашаю маладых  чытачоў напісаць сваю гісторыю, звязаную з касцёлам вашага дзяцінства, і накіраваць на na-ty@list.ru

Касцёл майго дзяцінства

АКТУАЛЬНА

Успаміны з дзяцінства пра касцёл, пра яго жыццё вельмі цёплыя. Гэта цеплыня, а менавіта цеплыня Бога, ахоўваючы мяне, спадарожнічае зараз мне  па дарозе жыцця.
У пэўным сэнсе можна сказаць, што я і касцёл роўнагодкі. Крок за крокам будаваўся касцёл, і я “будавалася” разам з ім. Езус увайшоў у маё сэрца менавіта ў дзяцінстве. Першыя мае крокі да Хрыста, каб спазнаць Яго і любіць Яго моцнай, сапраўднай любоўю, дапамог знайсці Сам Бог праз маму, якая прывяла мяне ў касцёл, праз людзей, якія працуюць у касцёле, а менавіта сясцёр Св. Ядзвігі і айца-францішканіна, якія выхоўвалі мяне любоўю Хрыста, сваім добрым прыкладам. Касцёл стаў сапраўднай сям’ёй, а Бог у жыцці Жывым і Дзейсным.
“Дом Бога Айца – Цела Жывога Хрыста. Твае сцены я люблю. Кожнага брата і сястру”, – гэта радкі з песні майго вельмі таленавітага сябра. Езус – Жывы, і калі мы з Ім, толькі тады становімся па-сапраўднаму жывымі, такімі, якімі павінны быць, – шчаслівымі ў Ім. Так бывае, што жывеш, жывеш, робіш якую-небудзь справу, а сам нават не заўважаеш, што гэта толькі са звычкі робіцца і зусім, мабыць, без любові, і сам ты, мабыць, не жывеш, а існуеш. А калі пабудзеш ў касцёле на святой Імшы, калі ў цішыні перад Сакрамэнтам паразмаўляеш са сваім Сябрам, калі адкрыеш Яму ўсе свае таямніцы, апранешся ў Яго Міласэрнасць і Любоў, то раптам адчуваеш “так, я жыву, я жывы”, і хочацца распавесці аб гэтым ўсім, бо гэта перапаўняе цябе, бо неабходна падзяліцца гэтай велізарнай любоўю з іншымі, “заразіць” іх гэтай дзейснай любоўю. Я памятаю, што ў дзяцінстве, мы з маёй сяброўкай збіралі на палянках букеты з дзьмухаўцоў і з іншых палявых кветачак, прыходзілі да сясцёр у кляштар і дарылі ім гэтыя букеты. Менавіта такое праяўленне любові было ў нас, напэўна, да ўсіх.
Без сумневу, для кожнага касцёл дзяцінства – гэта тое месца, дзе нас ахрысцілі, дзе мы першы раз прыступілі да Споведзі і ўпершыню спаткаліся з Езусам у Сакрамэнце Святой Эўхарыстыі. Кажуць, чалавек носіць сваё неба з сабою.  І калі са мной адбыліся гэтыя святыя падзеі, я адчула сваё Неба – Хрыста, якое ад той пары заўсёды са мною, ува мне. Неба, якое ад той пары і назаўжды я імкнуся захаваць у сабе і ў ім трываць.
Мой касцёл – гэта не будынак, мой касцёл – гэта Жывы Бог, гэта людзі, сябры дабраслаўлёныя Богам ў ім.  Маё дзяцінства было шчаслівым. мне пашанцавала, што я ў любы момант магла прыбегчы ў касцёл, бо жыву зусім блізка. І зараз, калі я прыязджаю ў сваё роднае мястэчка, то гэта вяртанне не толькі ў матчыны сцены, але і ў Дом майго Нябеснага Айца.
Успаміны майго дзяцінства, звязаныя менавіта з касцёлам, заўсёды цёплыя і радасныя. Але часам, калі распавядаю сябру аб іх, становіцца і радасна, і адначасова сумна. Радасна, таму што ў мяне было выдатнае, шчаслівае дзяцінства, праве-дзенае ў касцёле, у Хрысце, мая свабода была ў Ім,  а сумна, напэўна, ад настальгіі па тых часах, якія не вернуцца.
Я – Ружа, мой горад – Слуцк, мая парафія – святога Антонія…

А ці памятаеш  Ты касцёл свайго дзяцінства? Які  ўспамін захоўваеш  у  сваім сэрцы?


ШЧЫРАМарыя Буко (г. Браслаў, парафія Найсвяцейшай Панны Марыі):Мария Буко
– Дзяцінства маё прайшло ў браслаўскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі. Парафія вялікая, таму для кожнага ўзросту была свая кампанія. Касцёл быў заўсёды поўны людзей. Добра памятаю, як маладыя бацькі з дзецьмі і ксяндзом выязджалі на прыроду – спявалі святыя песні пад гітару, гулялі. Усе дзеці з нецярпеннем чакалі цёплай вясны, каб гэтыя выязды хутчэй пачаліся. З успамінаў дарослых і пажылых людзей ведаю, што раней былі часы страшэннага ганення на касцёл. Людзі таемна збіраліся маліцца, прымаць сакрамэнты ад святароў, якіх было вельмі мала. Таму магу ўпэўнена сказаць, што жыву ў шчаслівыя часы адкрытай веры.
Елизавета Старос (г. Слуцк, приход св. Антония): Елизавета Старос
– В детстве бабушка привела меня в Костел, и началась моя дорога к Богу. Я ходила на уроки катехизиса, проводила время с людьми, объединёнными Божьей Любовью, нашла хороших друзей. Сейчас это служит своеобразным «дорожным знаком» на моём жизненном пути.  Мне запомнилось весёлое детство в Костёле… танцы, песни — всё это было радостью во Христе.  Рада, что Бог  открыл  мне  Себя. Мой Костёл – моя духовная крепость!
Рафаэль Загорскі  (г. Лагойск, парафія св. Казіміра):Рафаэль Загорский
– У дзяцінстве кожнае лета я праводзіў у в. Даўгінава. Вёска вядомая тым, што многія пешыя пілігрымкі да Маці Божай Будслаўскай прахо-дзяць праз яе. Памятаю, як пайшоў да першай камуніі ў гэтым касцёле, як першы раз прыслугоўваў каля алтара. Днём я са сваімі братамі дапамагаў дзядулі і бабулі па гаспадарцы, а ўвечары ішлі на святую Імшу. Шмат светлых момантоў звязана з вёскай Шэметава. Туды мы ездзілі адпачываць у лагер, які арганізоўвалі духоўныя асобы. Гэта былі найлепшыя часы майго дзяцінства! Калі я вяртаўся дамоў, то адчуваў вялікае жаданне стаць манахам ці святаром.

Виктория Люцко (г. Солигорск,  приход  св. Франциска):Виктория Люцко
– С костелом моего детства связаны самые трепетные и теплые воспоминания. Он вырос на моих глазах в прямом смысле. Помню, как началось его строительство, как постепенно он преображался. С появлением костела начала зарождаться моя вера в Бога. Костел моего детства – это часть моей жизни на пути к Богу.

 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий