На Ты-09-2014

 

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

 Хвала Хрысту!

Прывітанне, сябры! Даражэнькiя, дзе мы знаходзім адказы на ўсе нашы шматлікія пытанні? Напэўна, толькі ў Святым Пiсанні, яно можа даць адказы і ўмацаваць нас. Няхай Божае Слова трывае ў нас i прыносiць плён у нашым жыццi. Разважанне на гэтую тэму падрыхтаваў кс. Раман Суша. Ты таксама можаш далучыцца да нас, даслаўшы свае меркаванні на адрас na-ty@list.ru

Мудрасць, якая напаўняе жыццём

АКТУАЛЬНА

Церні заўсёды імкнуцца заглушыць зерне Божага Слова. Недастатковасць сіл і духоўная лянота часта настолькі ахінаюць жыццё вер-ніка, што старцёр іржавее, акумулятар “садзіцца”, а завесціся ён можа толькі «з талкача».

кс.Роман Суша

кс.Роман Суша

Чытанне Святога Пісання і плёны ад духоўнай лектуры падобныя знаёмству  з чалавекам. Адна асоба спрабуе запрасіць на спатканне, вячэру (пар. Лк 14, 16). Аднак часта запрошанаму не хапае часу, іншым разам ён стомлены, неаднойчы мае больш цікавыя заняткі (пар. Лк 14, 18-20). Усё ж воляй-няволяй яны сустракаюцца на агульных спатканнях, мерапрыемствах, занятках (Лк 14, 23). Падчас кароткіх размоў знахо-дзяцца адказы на  хвалюючыя пытанні, высвятляецца ўнутраны боль, агаляюцца маскі, сэрца напаўняецца супакоем. І нешта ўнутры падказвае: «Вось Ён! Ідзі за Ім, каго яшчэ шукаць?», і ў той жа час іншы голас інтэлігентна «натхняе»: «Не губляй маладосці, паспрабуй іншага. Ты ўжо і так зашмат з Ім…». І тут «рэхам» адгукваюцца ўсе прыхільнасці, і нібыта повеззю залежнасці ўсё адцягвае ад Запрашаючага… На жаль, выбіраючы з тых двух  галасоў у сваім сэрцы, чалавек часцей за ўсё ідзе шляхам найменшага супраціву. Таму, калі для сярэднестатыстычнага беларуса хрост – гэта народная традыцыя, якая абмяжоўваецца абрадам, то для сярэднестатыстычнага верніка чытанне Святога Пісання такая ж самая традыцыя, якая абмяжоўваецца святою Імшою. Хрост – гэта абавязак на ўсё жыццё, гэты абавязак – жыццё Евангеллем. Рэалізацыя гэтага дару не можа быць адарваная ад духоўнага чытання. На першы погляд, лектура Святога Пісання можа здавацца нецікавай. Падобна бывае нецікавай сустрэча з Запрашаючым на спатканне, вячэру: яна патрабуе шматлікіх высілкаў, каб палюбіць. У гэтым «абвяшчаецца Валадарства Божае», праз якое кожны «сілком уваходзіць у яго» (Лк 16, 16).
Пакахаць нашмат лягчэй, чым перажыць крызісы і прыняць праўду аб самім сабе, пра якую гаворыць Біблія. Чалавек часта лічыць, што здольны сам разабрацца са сваім крызісам. Таму ён шмат пакутуе і пакідае распачатую працу. Такую сітуацыю можна параўнаць з сям’ёй. Каханне сужонкаў знікае, калі не быў перажыты крызіс пераходу зямной любові ў любоў Божую. Нешта падобнае адбываецца і пры чытанні Святога Пісання. Без Святога Духа   чалавек не заўважыць натхнёных слоў і палічыць, што з Бібліяй «не сышліся характарам». Аднак якраз Дух Святы з’яўляецца тою сілаю, якой не хапае, мудрасцю, якая напаўняе жыццём, і «старцёрам» у чытанні Святога Пісання.
Як каханне падтрымліваецца дзейснай любоўю – размовай, дапамогай, кветкамі – так і чытанне Святога Пісання падтрымліваецца разважаннем, медытацыяй і пастановай. Гэта зерне, якое трэба паліваць, каб атрымаць багаты плён, плён, які трывае (пар. Ян 15, 16).

А Ты заўважыў, што дае табе чытанне Святога Пісання?



ШЧЫРА

Павел Мiцкевiч (г. Гомель, парафiя Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі):Павел Мицкевич
– На жаль, пакуль не ўмею знаходзіць дастаткова часу для чытання Бібліі і духоўных кніг, таму чытаю не так часта, як хацелася б. У большасці выпадкаў адкрываю Біблію спантанна, гэта значыць, пачынаю чытаць з любой выпадкова адкрытай старонкі, і о, цуд: нярэдка Слова дае мне адказы на тыя пытанні, над якімі пакутую ў дадзены момант. У любым выпадку чытанне Бібліі мяне супакойвае і падсілкоўвае, насычае душу. Імкнуся чытаць не шмат, але ўважліва засяроджвацца на кожнай фразе.

Марина Сороговец (г. Слуцк, приход Святого Антония):Марина Сороговец
– Для меня не просто было понять, что Бог хочет сказать мне через своё Cлово. Но дело, как выяснилось, было вовсе не в Библии, а в моём духовном состоянии. После того, как я покаялась перед Богом, все написанное в Библии стало мне понятнее. Библия укрепляет нас в часы уныния, направляет, подсказывает, даёт радость и учит нас любить. Библия – это диалог с Богом.
Ольга Чикун (г. Минск, приход Пресвятой Девы Марии): Ольга Чикун
– Со страниц Библии с нами говорит Бог. Мое очередное размышление касалось поиска смыслов и поиска верной дороги. Большая часть жизни – это быт, работа, учёба, забота о родителях, о ближнем, перемещение в пространстве, посещение заведений разного типа и т.д. Трудно поверить, что это всё имеет важный смысл и  ведет к исполнению призвания. Наше духовное взросление, возрастание прямо пропорционально чтению Святого Писания. Через Писание мы узнаем Бога, делаем шаги к пониманию  Его.
Кацярына Драган (г. Мiнск, парафiя Святых Сымона i Алены):Екатерина Драган-2
– Бiблiя мяне ўразiла, таму я iмкнуся чытаць Святое Пiсанне як мага часцей. Яна дапамагае мне найлепш зразумець Бога, Яго навуку. Яна раскрывае ўсе тайны Божага жыцця. Бiблiя дае мне сiлы змянiць сваё жыццё на лепшае, змянiць свой позiрк на нейкiя абставiны, на адносiны да людзей. Святое Пiсанне – дзейснае, яно дае сапраўдныя плады.

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий