На Ты-09-2017

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Прывітанне, сябры.
Сёння  мы з вамі працягваем  разважанні  пра веру. І  разважанні гэтыя напісалі для  нас  айцы. Няхай усё будзе на хвалу Пана!
Пішы мне на na-ty@list.ru.

 

 

Адказаць на Божае запрашэнне

 

 

АКТУАЛЬНА

 

а. Рыгор Брадацкі (OCIst), святар Ордэна Братоў Цыстэрсаў, абацтва Енджэюв (Польшча)

а. Рыгор Брадацкі (OCIst), святар Ордэна Братоў Цыстэрсаў, абацтва Енджэюв (Польшча)

Вера – гэта сувязь з Кімсьці,  хто жыве. Гэтую сувязь, як і іншыя, трэба падтрымліваць, бо інакш яна выгасае. Таму галоўны спосаб утрымання сувязі з нашым Богам  – гэта проста быццё з Ім на малітве. Малітва мае розныя формы, а найважнейшай з’яўляецца Літургія і  ажыццяўленне  Сакрамэнтаў, таму што Бог сам выбраў гэтыя знакі, каб дзейнічаць у іх сярод нас…  Людзі маюць розныя любімыя формы малітвы – адарацыя, чытанне Святога  Пісання, медытацыя, літанні, каронкі і г.д.
З другога боку вера з’яўляецца рэчаіснасцю, якая перажываецца ў супольнасці, таму істотным з’яўляецца,  каб сярод нас былі асобы, ад якіх можам вучыцца, як будаваць нашыя сувязі з Панам Богам. З першых гадоў жыцця чалавека гэтую ролю выконваюць бацькі і сям’я. Пасля сустракаем людзей, якія будуюць нас сваёю верай, сваімі паводзінамі, сваім ладам жыцця, нейкім спосабам заражаюць нас сваёй любоўю да Пана Бога: хтосьці мог спаткаць палкага святара, хтосьці другі – харызматычную законную сястру, іншы належыць да супольнасці, у якой усе ўзаемна з’яўляюцца адзін для другога  пад-трымкаю, яшчэ  хтосьці іншы чэрпае з глыбокай духоўнасці сябра ці сяброўкі.
Належыць падкрэсліць, што ўсё нашае жыццё трэба перажываць ў перспектыве веры. Што гэта значыць? Значыць, навучыцца “чытаць” усе, нават найменьшыя здарэнні нашага жыцця ў кантэксце нашай сувязі з Богам. Калі Бог з’яўляецца нашым сябрам, верым, што няўстанна высылае да нас запрашэнне да яшчэ больш сціслага ўваходу ў сувязь з Ім. Чалавек, які глядзіць на сваё жыццё і на свет вачыма веры ў поспехах і радасцях, у клопатах і нават у асабістай грэшнасці, бачыць магчымасць, каб адказаць ТАК на гэтае Божае запрашэнне.

 

Пытанне: ці развіваецца, ці  ўзрастае вера твая?


 

ШЧЫРА

 

 Уладыслаў Сядлецкі, дыякан Ордэна Братоў Меншых  (г. Катавіцы, Польшча):дыякан Уладыслау Сядлецки
– Мая вера няспынна развіваецца дзякуючы пакарму, якім з’яўляюцца Сакрамэнты, разважанне над Святым  Пісаннем, а таксама дзякуючы адносінам з маімі бліжнімі. Гледзячы на шырокі выбар сродкаў, якімі магу ўзмацняць сваю веру, упарадкоўваць адносіны з Богам і бліжнімі, разумею, што гэта ўсё дадзена нам, каб адчуваць, што з’яўляюся  дзіцём любімым праз Бога. Гэты досвед і пачуццё мабілізуюць да таго, каб, нягледзячы на мае слабасці і недасканаласці,  няўстанна ісці наперад і развіваць духоўнае жыццё – жыццё ў Езусе Хрысце.

а. Стэфан Пупейка, святар Ордэна Братоў Меншых (г. Слуцк):а.Стэфан Пупейка
– Аднойчы быў сведкам размовы двух братоў. Адзін з іх пачуў пытанне “Ці можна сказаць, што я ведаю, што Бог ёсць”, на што  адказаў: “Канешне, я сапраўды ведаю, што Бог ёсць”. Гэтыя словы вызвалі хвалю дыскусіі. Я маўчаў, бо для чаго спрэчкі? Вера вельмі істотная для мяне, але і яна знікне, і надзея міне. Вера – гэта сродак, каб любіць, надзея – каб вытрываць у гэтай любові.
Сапраўды цяжка адказаць на гэтае пытанне, цяжка зразумець, ці гэта вера дапамагае быць жывым перад Богам у Сакрамэнтах, асабліва ў Эўхарыстыі, малітве, у спатканнях, здарэннях, наваколлі; ці наадварот – усё пералічанае дапамагае любіць і верыць.
а. Ігнацы Вінярскі, святар Ордэна Братоў Меншых (г. Катавіцы, Польшча):а.Игнацы Винярски
– Прызнаю, для мяне гэтае пытанне крыху не так пастаўленае, бо: ці мая вера ўзрастае? А калі нават так, то адкуль я ведаю аб гэтым?  Веру маю, але ці яна дынамічная? Не так проста адказаць і на гэтае пытанне.  
Толькі выключна да ўзросту і ўзмацнення маёй веры прычыняецца сам Пан Бог. Ён пасылае нам Духа Святога, абуджае нас да дзейнасці і адорвае верай (надзеяй і любоўю). Прымаю Яго Дары, і маё жыццё напаўняецца  Яго Пладамі. Аднак ласкаю, вераю, дарамі Духа, сваёю Любоўю Бог адорвае кожнага, але не кожны развівае іх. Бо на Божы Дар трэба адказаць і гэта хіба найцяжэйшае. Таму стараюся адказваць Богу ТАК і даю яму дзейнічаць, гаворачы “Будзь воля Твая”. 
 а. Бартымэуш Тромбэці, святар Ордэна Братоў Меншых (г.Фрайштад, Германія):а.Бартымэуш Тромбэци
– Калі хтосьці пытаецца ў мяне аб маёй веры  ў Бога, або чаму менавіта такі жыццёвы шлях абраў я, заўсёды прыходзіць думка: гэта –  вялікая таямніца ВЕРЫ! Ведаю… Ніякі  гэта не адказ на пытанне, але так ужо з намі ёсць, што самой гаворкі аб веры нам не хапае! Вера і розум павінны ісці заўсёды ўпары, і дадам яшчэ, што таксама і добрыя ўчынкі! Мая вера без малітвы, без жыцця з Богам, ажыццяўлення Сакрамэнтаў, асабліва Эўхарыстыі, не мела б  сэнсу. Калі жыву, згодна з усталяваным парадкам, калі з’яўляюся чалавекам малітвы і веры – то астатняе прыходзіць само, бо з’яўляецца вынікам майго выбару. Таму чарговым довадам на тое, што я праўдзівы ў маёй веры, будуць і мае ўчынкі! Гэта значыць, іншы  чалавек, мая сям’я, супольнасць, сябры з’яўляюцца тымі, хто будзе адчуваць, як мая вера ўзрастае і ўзмацняецца.

 


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий