На Ты-09-2021

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Кожны з нас ідзе сваёй пілігрымкай жыцця да Неба. Бываюць моманты, калі мы не бачым Госпада, губляем і не можам распазнаць Яго ў жыццёвай мітусні. І менавіта тады варта скарыстацца прыкладам  Марыі, якая паказвае нам, што пошук Бога – гэта не  пасіўнае чаканне Яго, а штодзённыя намаганні.  Пішы мне на  Dialog-na-ty@tut.bу

   Разважанні аб падарожжы разам з Марыяй падрыхтаваў кс. Яўгеній Эйсмант,   SAC.

 

 

Малітвай ахінуць краіну

 

 

АКТУАЛЬНА

 

кс. Яўгений Эйсмант SACПілігрымка, якую мы здзейснілі гэтым летам, была арганізавана ксяндзом-канонікам Уладыславам Завальнюком, які прагне пашырэння культу Маці Божай у нашай краіне. Пілігрымка мела тры інтэнцыі. Першая інтэнцыя – гэта супакой у нашай краіне, другая – абарона нашай краіны ад хваробы каронавірусу і трэцяя інтэнцыя – аб хутчэйшым адбудаванні Будслаўскай святыні.

У пілігрымцы ўдзельнічалі 16 чалавек і 8 аўтамабіляў. На кожным аўтамабілі была ікона Каранаванай Маці Божай. Гэта былі абразы Маці Божай Гродненскай, Тракельскай, Гудагайскай, Браслаўскай, Бялынічскай, Брэсцкай, Лагішынскай і Маці Божай Будслаўскай.

Распачалася пілігрымка 12 чэрвеня з Гродна і межамі ўсёй Беларусі мы праехалі 3125 км. Усе, хто удзельнічаў у пілігрымцы, прытрымліваліся посту, не спажывалі мясных страў.

Гэта пілігрымка была першай, але ў нашых планах ёсць жаданне арганізаваць пілігрымкі аўтамабільныя – перэгрынацыю. Сэнс у гэтым такі: пілігрымка павінна адбывацца пасля ўрачыстасці Божага Цела. Пан Езус выходзіць у гарады і вёскі, благаслаўляючы Сваёй прысутнасцю, а пасля Божага Цела – Маці Божая выходзіць да ўсіх межаў зямлі, у тыя куточкі Беларусі, дзе людзі і не чулі, што ёсць такія санктуарыі.

У будучым ёсць намер арганізаваць пілігрымку так, каб можна было праводзіць  набажэнствы, каб з’язджаліся людзі з іншых парафій, каб падкрэсліць другую частку радаснай таямніцы

…“Адведзіны Паннай Марыяй святой Альжбеты”. Бачым, што Марыя сама прыходзіць да людзей, прыходзіць, каб выслухаць просьбы і напоўніць сваёй прысутнасцю сем’і, каб людзі сталі бліжэй да Бога.

У Польшчы калісьці адбываўся “ружанец без граніц”. Людзі выйшлі па ўсіх граніцах і, ўзяўшыся за рукі, – маліліся. У нашай краіне хіба не хопіць каталікоў, каб па ўсёй краіне сталі ў малітве. Таму гэта пілігрымка была як спроба ахінуць малітвай усю нашу краіну, каб запанаваў супакой. Не трэба чакаць іншага адпаведнага часу, бо зараз і ёсць адпаведны час для малітвы, каб у нашай краіне быў мір, радасць, каб не было хваробаў, каб людзі гарнуліся да Бога.

 

А зараз пытанне: якія адчуванні вызвала ў цябе гэтае незвычайнае падарожжа Маці Божай?


 

ШЧЫРА

 

Ян Шчарбакоў  (г. Мінск, парафія св. Сымона і св. Алены):Ян шчарбаков

– Для мяне, як для каталіка, гэта, безумоўна, значная падзея. Провід Божы так скіраваў мяне, што мне пашчасціла ўдзельнічаць у асвячэнні абразоў Маці Божай Апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам. Ужо тады на мяне сплывала Яе Хвала і Мацярынская Любоў. Лічу, што ў наш час пілігрымка была проста неабходна, Маці Божая хоча ахапіць кожную сям’ю, кожны дом узяць пад Сваю Апеку.

Кл. Павел Леановіч (г. Бабруйск, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі):павел леанович

– Эта необычная инициатива настоятеля прихода Красного костела была очень интересной. В данный момент, по моему мнению, очень важно в такой форме как паломничество показывать главные опоры нашей веры. А места, где особо почитается культ Божьей Матери, всегда привлекали людей, подчеркивая нашу веру и благочестие, к которым и призывают иконы Божьей Матери с Младенцем.

Марыя Якутовіч (г. Гродна, парафiя Найсвяцейшага Адкупiцеля):Марыя якутович

– Вельмi цяжка перадаць эмоцыi, калi сустракаеш Матулю ў сваёй парафii. Асаблiва, калi гэта адбываецца ва ўспамiн Мацi Божай Нястомнай Дапамогi, якая асаблiвым чынам ўшаноўваецца ў нашай парафii. Не трэба ехаць у iншы канец краiны, каб прытулiцца да Матулi, звярнуцца за дапамогай, цi падзякаваць за ўсе дары i ласкi, якiя Яна выпрошвае для мяне. Таму хочацца падзякаваць арганiзатарам пiлiгрымкi за тое, што  Маці Божая  сама завітала ў кожны куточак нашай краіны.

Галіна Петровіч  (в. Будслаў, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі):Гална пятрович

– Я долго не могла поверить, что за 7 дней я проехала 3200 км. В пилигримке я была самой юной, но, несмотря на разный возраст, статус, –  Мария объединяет всех в молитве. За время пилигримки мы стали одной семьей. Я многое для себя переосмыслила. В Беларуси о Матери Божьей люди, конечно, знают,  тем не менее нам нужно больше таких необычных паломничеств –  это своего рода евангелизация.


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий