На Ты-09-2022

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Даўно, недзе ў інтэрнэце чытала чэшскую казку «Соль». У ёй айцец пытае сваіх дачок пра любоў да яго. Адна з іх адказвае «люблю Вас, айцец, як соль». Раззлаваўся ён, бо як гэта магчыма параўнаць айца з соллю. Параўнанне дачкі зразумеў толькі тады, калі ад недахопу солі ежа стала нясмачнай і з’явіліся хваробы. Як жа цудоўна, што Езус параўноўвае з соллю нас: «Вы – соль зямлі». Соль дае смак. Нашае пакліканне –  «саліць свет», дадаваць яму смаку, захоўваць ад сапсавання, рабіць добрыя ўчынкі. Разважанне на гэтую тэму падрыхтавала Вікторыя Скокава. А ты не забывайся пісаць мне на Dialog-na-ty@tut.bу

 

 

 

Добро возвращается

 

 

 

АКТУАЛЬНО

 

 

Виктория СкоковаХочу поделиться с вами одной из своих жизненных историй, которая случилась со мной в этом году. Я христианка, католичка, мама троих дочерей и уже два года как основательница кофейни в небольшом польском городе. По возможности каждый день хожу в костёл на святую Мессу, и обычно, по окончании, на выходе стоят бедные люди и просят милостыню. Так как я только начала свое маленькое дело и все деньги вкладываю в его развитие, денег у меня нет. И положить милостыню (даже пару злотых) иногда бывает сложно. Поэтому я подхожу к этим людям и предлагаю им покушать у нас в кофейне бесплатно – она всего в нескольких метрах от костёла.

И так однажды я пригласила к нам седого дедушку, который стоял на коленках и шапка с монетками лежала перед ним. Он пришёл, покушал, поблагодарил и ушёл.

На следующий день он снова был возле костёла,  и я снова пригласила его к нам. Он покушал, поблагодарил и ушёл. Через неделю история повторилась. И вот однажды под вечер приходит к нам этот дедушка с большим пакетом, протянул мне и говорит, что думает, что нам в кофейню это очень подойдет… Я открыла пакет, а там – две чудесные подушки, которые прекрасно вписываются в наш интерьер, несколько мягких игрушек и стопка детских книжек! Говорит, что заметил, что нам не хватает этого, а у него как раз было. Подушки просто идеально нам подошли, а игрушки и книжки для моей дочери Владки. Обнял меня крепко, поцеловал мне руки и пошёл…

Я ещё долго сидела с мокрыми глазами и не могла ничего сказать.

Теперь мы стали друзьями. Дедушка приходит к нам в гости, мы угощаем его, разговариваем о жизни, говорим о Боге. У него очень насыщенная и интересная жизнь была, но рано стал вдовцом. И, как оказалось, он не бездомный. А вот почему он просит милостыню, до сих пор не знаю, но,  думаю, это и не важно. Важно, что добро возвращается, и очень часто там,  где его не ждешь. Бог всегда  вознаграждает  своих  верных.

 

Пытанне: ці лічыце сябе добрымі? Ці лічыце, што дабро вяртаецца?


 

ШЧЫРА

 

Аліна Жук  алина жук (г. Нясвіж, парафія Божага Цела):

– Адразу ўзгадваюцца словы Езуса, што ніхто не ёсць добрым, толькі адзін Бог. Вельмі няпростае пытанне, бо патрабуе адвагі стаць у праўдзе і шчырасці перад сабой і Богам. Добры чалавек умее сам заўважыць патрэбу іншага або чалавечую бяду, а таксама не адмаўляе без прычыны тым, хто яго просіць, стараецца дапамагчы хоць чым-небудзь паводле сваіх здольнасцяў і магчымасцяў: дапамагчы канкрэтнай справай ці парадай, служыць талентамі  або аддаць свой вольны час, каб проста паслухаць патрабуючага, усміхнуцца ці суцешыць яго.

Яўгенія  Мядзведзева  (г. Мінск, парафія св. Яна Евангеліства і св. Максімільяна М. Кольбэ): евгения медзведзева

– Цяжка вызначыць пэўныя крытэрыі, па якіх можна пазнаць добрага чалавека. Аднак агульна маё сумленне падказвае, што так, я добры чалавек. Лічу, што Бог стварыў кожнага добрым, але, тое, што мы з гэтым дарам робім, той плён, які ён прыносіць, ужо мае больш канкрэтнае вымярэнне. Вельмі важна здолець гэтае дабро ў сабе распазнаць, канкрэтна ўсвядоміць «я добры», тады і плёны нашага жыцця пачнуць мяняцца, і гэтае ўнутранае дабро выльецца ў канкрэтныя, станоўчыя ўчынкі.

Дар’я  Ермаковіч  (в. Будслаў, парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі):дарья ермакович

   –Так, я лічу сябе добрым чалавекам. Але ж як і ў кожнага, у мяне ёсць свае плюсы і мінусы. Бог вучыць нас дапамагаць людзям, быць міласэрнымі. Жывучы  па запаведзях Божых, не толькі працую над сабой, але вучуся дапамагаць людзям, у кожнай сітуацыі шукаць пазітыў і дзяліцца ім з тымі, хто побач.

Таццяна Канарская  (г. Мінск, парафія св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна  М. Кольбэ):таццяна канарская

– Напэўна, так. Але выказванне “Я — чалавек добры!” гучыць даволі самаўпэўнена. Мне больш падабаецца думаць, што я чалавек, які мае адкрытае на патрэбы іншых сэрца і жаданне дапамагаць без карысці. Ўвогуле, лічыць сябе можна хоць імператарам, іншая справа – тое, што ты робіш цяпер і зараз, у штодзённасці. Таму я выбіраю не лічыць, не разважаць  – я выбіраю рабіць дабро!


 

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий