На Ты-09-2024

Хвала Хрысту!

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Для большасці маладых вернікаў лета асацыіруецца з цудоўным часам пілігрымкі ў Будслаў. Кожны з нас пражывае яе асабіста. А тое, што нас яднае, – гэта не толькі спёка, дождж і мазалі, а вялікая прага Жывой Вады і падзяка Госпаду і Маці Божай Будслаўскай за вялікія цуды. Не забывайся пісаць мне пра іх на Dialog-na-ty@tut.bу

 

 

Як дзіця ў абдымках Маці

 

 

АКТУАЛЬНО

 

Чаму мы ходзім у пілігрымку ў Будслаў? Магчыма, таму, што шукаем нешта большае за тое, што маем кожны дзень, нешта такое, што не паддаецца тлумачэнню і рацыяналізацыі. Ідзём туды ў пошуках цудаў, якія могуць змяніць нашае жыццё, зрабіць яго поўным любові і нагадаць пра сапраўдны сэнс.

Будслаў стаў святым месцам для кожнага, хто хоць аднойчы быў там. Гэта месца, дзе мы можам сустрэць Госпада твар у твар, праз Марыю – Яго матулю, якая зрабіла для нас шмат дабра і ласкі. Мы верым, што Усявышні любіць нас і праз Маці Марыю,  і што Яна – святая і заступніца наша перад Ім.

Мы ідзём у пілігрымку не толькі за благаслаўленнямі і ласкамі, праслаўленнем і падзякай, але і за суцяшэннем і надзеяй. Мы імкнёмся да Марыі, каб знайсці ў ёй матчыну ласку і разуменне, якое можа даць нам сілы пераадолець цяжкасці і выпрабаванні. Імкнёмся да жанчыны, якая без рэшты даверылася Госпаду і сведчыла вялікія цуды ў сваім жыцці.

У Будславе сапраўды адбываюцца цуды, якія змяняюць жыццё і сэрцы людзей. Але самае галоўнае – вера і любоў, якія напаўняюць гэтае святое месца і робяць яго асаблівым. Там Госпад і Марыя трываюць у любові. Там мы шляхам пілігрымкі прыносім да алтара сваю веру і ўсё, што маем.

Мы ідзём у пілігрымку ў Будслаў – каб адчуць шчаслівую самоту побач з Богам. Не тую самоту, што часам цяжарам ляжыць на сэрцы, а тую шчаслівую самоту, калі ты стаіш на каленях, глядзіш на алтар і адчуваеш Яго прысутнасць. І нават, калі вакол шмат людзей, здаецца, што ты – адзін сярод вялікага благаслаўлення побач з Ім.

Бывае, што чакаем зменаў, цудаў, благаслаўлення пасля пілігрымкі, калі вяртаемся дамоў, калі супакойваемся і прыслухоўваемся да сябе. Некалькі год назад я адкрыла для сябе, што жыццё змяняецца не толькі пасля падарожжа, пасля пілігрымкі, а змяняецца менавіта падчас яе. Менавіта час у пілігрымцы выпрабоўвае нас, а з выпрабаваннем і ёсць благаслаўленне.

Вялікая радасць, калі цуды здзяйсняюцца, калі Бог адказвае на нашыя малітвы. І якое ж неверагоднае шчасце, калі цуд раптам знаходзіць цябе пасярод пустыні, бо ты нават і марыць пра такое не мог, а Бог пра цябе паклапаціўся і цябе знайшоў!

Дзякуй, цудоўная Маці Марыя, што даверылася Госпаду і з’яўляешся для мяне прыкладам.

Дзякуй, Божа, за Тваё міласэрнае сэрца, за благаслаўленне і цуды ў маім жыцці.

 

А зараз пытанне: што дае табе пілігрымка ў Будслаў?


 

ШЧЫРА

 

Ларыса Царова  (г. Мінск, парафія святых Андрэя апостала і Леапольда Багдана Мандзіча):Ларыса царова

–Маці Божая Будслаўская – гэта брама да Неба. Праз сустрэчу з Марыяй адчуваю далучанасць да Боскага вымярэння быцця. Спакой, радасць, надзею. Адчуваю сябе абароненай, як дзіця ў абдымках Маці. За гады пілігрымак я атрымала вельмі шмат ласкаў праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай, можна зборнік сведчанняў складаць. Але тут, на зямлі, заўсёды ідзе барацьба супраць зла, барацьба за душы, таму ўсведамляю, як мала залежыць ад мяне і як многа залежыць ад Бога і дапамогі Панны Марыі! А першы раз я пайшла ў пілігрымку ў 1998 годзе. Можна сказаць – даўно, а можна сказаць – нядаўна…

Святлана  Рафаловіч  (г. Мінск, парафія святых Андрэя апостала і Леапольда Багдана Мандзіча): Святлана рагалевичjpg

– Мая першая пілігрымка была ў 2003 годзе як падзяка Богу і Дзеве Марыі за асаблівую апеку нада мною і пасля вельмі складанай сітуацыі са здароў’ем. Але я дайшла і прынесла Езусу Хрысту праз рукі Ягонай Маці свае збалелыя інтэнцыі. І цяпер, пасля вельмі доўгага перапынку, зноў звязанага са здароўем, я, насуперак усяму, прагну ісці да Маці, каб праз Яе святыя рукі, аддаць Езусу Хрысту маю сям’ю – мужа, сябе і чацвёра нашых дзяцей; хрэснікаў, сваіх блізкіх і сяброў, сваю парафію, беларускі Касцёл і ўвесь сусвет.

Юлія  Казіміровіч  (г. Мінск, парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі):Юлия казимиравич

– На жаль, не лiчыла, колькi разоў я крочыла да Мацi Божай, бо для мяне гэта натуральна – iсцi да яе са сваiмi праблемамi. Здаецца, у Будслаў я пайшла спачатку з роднымi i знаёмымi з Даўгiнава, калi мне было 15 год. Пазней, у 1992 г. мы пайшлi з моладдзю з Залатой Горкi. Гэта была другая пешая пілігрымка з Мiнска. Нас было 28 чалавек. Сярод нас была вядомая Марыя Скуратовiч, аўтарка моладзевых каталiцкiх спеваў, з якой мы разам былi адказныя за музычную афарбоўку нашага вандравання. Гэта быў час асаблiвай рэлiгiйнай «рамантыкi», мараў, малiтваў i чысцiнi намераў. Мацi Божая Будслаўская – гэта заўсёды маладосць, радасць i ўзнёсласць духа.

Марына Слесарчук  (г. Мінск, парафія Св. Яна Евангеліста і Св. Максімільяна Марыя Кольбэ):марына слесарчук

– Впервые ходила в пилигримку в 2002 году, будучи ученицей 10 класса, из Барановичей. В этом году – наша вторая пилигримка, такое духовное путешествие, но уже с семьёй, и для нас оно очень важно. Для меня пилигримка – это духовный путь, невероятное духовное наполнение, углубление веры, освобождение головы от лишних мыслей, общение и одна цель – прийти к Матери Божьей Будславской, побыть с Ней рядом хотя бы несколько дней, чтобы напитаться Её духом.


Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий