Слава Христу
Надеюсь, сентябрьские дождливые денёчки не омрачили Ваших солнечных сердец, и в октябре вы продолжаете надеяться на солнце, сами по-прежнему его излучая…
Папа Францішак: “Не бойцеся служыць!”
«Сярод ночы я прачнулася ад холаду, а потым – каб сустрэць усход сонца. Як прыгожа яно ўставала над акіянам з-за гор! Незабыўная прыгажосць!Перад святой Імшой да нас далучылася моладзь з Віла-Вэлья. Фабіяна, маці Анны-Луізы, якая падарыла мне мядзведзянятка, дала нам значкі з надпісам «у мяне есць сябры ў Бразіліі». І гэта праўда. Дзякую Табе, Божа, за ўсіх сяброў з Бразіліі. Дарэчы, на фэйсбук мне прыйшло больш за 30 прапановаў сяброўства. Маладыя людзі казалі, што кожны дзень чыталі мой дзённік, каб ведаць, як мы жывём.Падчас святой Імшы Папа Францішак, між іншым, казаў, што мы павінны вярнуцца місіянерамі на сваю бацькаўшчыну, а «быць місіянерам – гэта перш за ўсё служыць бліжнім». Папа казаў, што загад Езуса «ісці і служыць» трэба ўспрыняць як словы Таго, хто ставіцца да нас як да сяброў, і трэба Яго несці кожнаму. Ісці і служыць іншым без боязі, але з радасцю і энтузіязмам. «Калі вернецеся дамоў, не бойцеся служыць, не бойцеся несці Евангелле, разбураючы бар’еры непаразумення, эгаізму, нецярпімасці. Касцёл на Вас спадзяецца!», – сказаў Пантыфік.Калі я была яшчэ малая, на адной з катэхезаў у нас пыталіся, кім мы хочам стаць. Ну, вядома: хто ўрачом, хто касманаўтам, хто настаўнікам. А я сказала, што хочу быць місіянерам. Катэхетка вельмі здзівілася такому майму жаданню і пачала распавядаць аб тым, хто такія місіянеры, чым яны займаюцца і якое гэта цяжкае служэнне. Напрыканцы сказала, што я павінна добра падумаць над гэтым і што хутчэй за ўсё гэта нерэальна… Мінула шмат гадоў. Я пра гэта і забылася. Але вось успомніла, і так нечакана… Яшчэ адна мара дзяцінства амаль здзейснілася: я магу быць місіянерам!Пасля таго, як распачалі раздаваць Камунію, нам з Таняй трэба было збірацца, каб паспець у аэрапорт. Мы стаялі ў чарзе за Камуніяй, але яе, на жаль, не хапіла. Прайшоўшы дастаткова шмат да аўтобуса, даехалі на ім да аэрапорта. Хоць, стомленыя, і праспалі прыпынак. Атрымалі смс, што наступная моладзевая сустрэча будзе ў Кракаве! І, нягледзячы на мае страхі, калі ўсё будзе добра, хочу паехаць зноў, можа, нават валанцёрам…І вось мы ў самалёце! Узлятаем! Бывай, Рыа! А можа калі-небудзь яшчэ сустрэнемся, хто ведае. Божыя шляхі заўсёды здзіўляюць».
(Паводле ан-лайн дзённіка, https://catholic.by/2/home/spetials/118594-rio.html)
А как считаешь Ты: в чем Твоя миссия?
E-mail от Бога для Тебя:
Моё дорогое дитя!
Я люблю Тебя. Мне не важно, какой ты. Может, твоя мать лишена родительских прав, может твой отец умер… Это всё не важно. Я тебя люблю. И если ты хочешь служить Мне так, как умеешь, я говорю тебе: «Спасибо»…
Твой Папа, Бог.
cp. C. Cloninger i C. Cloninger “Kolejny e-mail od Pana Boga”, Czêstohowa, 2004)