Хвала Хрысту!
Прывітанне, даражэнькія. 2 кастрычніка – дзень Анёлаў-ахоўнікаў. Анёл – нябачны нам сябра, які заўсёды побач з намі: падтрымлівае нас у барацьбе са злым духам, выклікае ў нашых сэрцах добрыя думкі, моліцца за нас і прыносіць Богу нашыя малітвы. Напэўна, і ты так думаеш… Пішы мне на na-ty@list.ru
Дазвольце Анёлам весці вас
АКТУАЛЬНА
Калі мы хоць зрэдку будзем адкрываць Біблію – знойдзем там шмат цудоўных радкоў аб ролі Анёлаў, якую яны адыгрывалі ў зямным жыцці Езуса Хрыста. Анёлы служаць Езусу пасля Яго саракадзённага посту ў пустэльні, Анёл суцяшае Езуса ў Аліўным садзе і г.д. Роля Анёлаў як дапаможнікаў відавочная. “Але ж гэта Езус”, – можа сказаць хтосьці, – “Ён – Бог, вядома, яму будуць прыслужваць Анёлы”. Але ўзгадаем яшчэ нешта важнае з Бібліі. “Ён (Езус) прыпадобніўся да чалавека ва ўсім, апроч граху” (Габр. 4,15). Ва ўсім! Гэта значыць, што нішто чалавечае не было чужым Езусу. Яго зямное жыццё – гэта прыклад чалавечага ў першую чаргу жыцця, на які мы павінны раўняцца, якім павінны кіравацца ва ўласным жыцці. І калі для дасягнення мэты зямнога жыцця Езуса Бог Айцец даў Яму Анёлаў, значыць, і мы павінны быць упэўненымі ў прысутнасці Божага пасланніка і дапаможніка – Анёла побач з намі, Анёла-ахоўніка.
Папа Бэнэдыкт XVI звяртаўся да моладзі такімі словамі: «Адчуйце прысутнасць Анёлаў побач з вамі, дарагія маладыя людзі, і дазвольце ім весці вас, каб усё вашае жыццё было асветлена Словам Божым».
…Часам бывае, што Бог здаецца нам недзе далёка-далёка, але насамрэч, нам толькі так здаецца, бо часцей за ўсё гэта мы самі робім такую адлегласць. Часам нам сорамна нават перахрысціцца перад тым, як сесці за стол, калі ў кампаніі ёсць незнаёмыя людзі, часам цяжка ўстаць раніцай крыху раней, каб памаліцца Богу з падзякай за ноч, і папрасіць благаслаўлення на дзень. Нам бывае лепей “пасядзець” у сацыяльных сетках, чым пачытаць Святое Пісанне…
Яшчэ горш, калі мы шукаем сабе ў гэтых выпадках апраўданні “… толькі не сёння, трэба выспацца” і г.д. Але ўнутры чуем дзіўны голас. І што ён кажа? “Не забудзься, падзякуй Богу за гэтую добрую ноч, пад Яго апекай…”. Можа, гэта голас Анёла-ахоўніка? Але як шкада, што не заўсёды наш розум і сэрца прагнуць яго чуць, каб дзейнічаць, згодна з Божай воляй.
У кожнага з нас ёсць нябачны сябра, Анёл-ахоўнік, які абараняе нас, які дапамагае нам выконваць волю Бога Айца нашага для ззяння Яго славы!
Малітва да Бога праз заступ-ніцтва Анёлаў-ахоўнікаў некаторымі можа ўспрымацца як праява дзіцячай рэлігійнасці. Аднак жа апека Анёлаў-ахоўнікаў спадарожнічае нам праз ўсё жыццё і не абмяжоўваецца толькі перыядам нашага дзяцінства, таму нішто не перашкаджае і даросламу чалавеку памаліцца:
Анёл-ахоўнік, дружа мой,
Ты заўсёды будзь са мной.
Рана, увечар і ўначы,
Будзь ласкаў мне дапамагчы.
Змагаць духа злога,
Верна служыць Богу.
Душу, цела сцеражы,
Да жыцця вечнага прывядзі.
Амэн.
А зараз пытанне: А ў цябе ёсць Ангел-ахоўнік? Якія у вас з ім адносіны?
ШЧЫРА |
Татьяна Громыко (г. Минск, приход Св. Яна Евангелиста и Св. Максимилиана Кольбэ):
– В моей жизни были разные ситуации – как обыденные, так и совершенно непредсказуемые, в которых не всегда было возможно справиться своими человеческими силами. В такие моменты я чувствовала, что мой Ангел-хранитель рядом со мной, помогает мне и оберегает. Верю, что, живя с любовью к Богу и к ближним, человек никогда не останется без заботы своего Ангела. И нужно не забывать молиться ему и просить о заступничестве, особенно в трудных ситуациях.
Виталий Гришкевич (д. Шерешево, приход Св. Тройцы):
– Ангел-хранитель для меня – это личность, созданная Богом. Ангелы помогают нам созидать добро и избегать зла. Я верю в это. Вся наша жизнь – это борьба с самим собой, все наши решения выходят из сердца, поэтому злые ангелы всеми способами стараются склонить наши сердца ко злу, а наши Ангелы-хранители также пытаются склонить, но к добру. Каким образом это происходит, я не знаю, но верю в силу молитвы к Ангелу-хранителю.
Юлия Шунько (г.Крупки, приход Св. Иосифа):
– Главное, чтобы каждый человек открылся на волю Божью и прислушивался к своему Ангелу-хранителю. ведь Ангел-хранитель желает, чтобы его подопечный жил с Богом и в конечном итоге пребывал со своим Создателем в Царстве Небесном. В моей жизни было очень много случаев, когда я чувствовала поддержку, защиту и заботу своего Ангела-хранителя. Были моменты в моей жизни, когда я опускала руки, когда у меня были проблемы, но со временем они решались. На мой взгляд, ни один человек не должен говорить, что он один, без поддержки, ведь у него есть Ангел-хранитель, который рядом с ним.
Андрей Мисан (г. Минск, приход Матери Божьей Ружанцовой):
– Начну с того, что я недавно познакомился с одним из архангелов – Михаилом. Это было в Гатово, и первое знакомство было через отца Кшиштофа. Мои первые переживания были очень глубокими, но глубоких отношений с архангелом я еще не построил (думаю, все еще впереди); может, он действует скрытно, не говоря мне об этом. Знаю точно, что не единожды я имел ощущение, что меня оберегают, охраняют, ведут… Господь не раз мне помогал, действовал через меня также. И я знаю, что каждое совершенное доброе дело – это было, есть и будет проявлением Его воли, ради Его Славы и нашего спасения. И поэтому к каждому из нас приставлен Ангел-хранитель, функции которого – нас оберегать.