На Ты-10-2015

Хвала Хрысту!  Прывітанне, дружа!

 

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Невялічкая паралель… “Два  манахі вырошчвалі ружы. Першы пагрузіўся ў сузіранне прыгажосці і ў пах сваіх ружаў. Другі зрэзаў самыя прыгожыя кветкі і даваў іх прахожым. «Што ты робіш?» – папракаў  яго першы. – Як  ты  можаш  пазбаўляць сябе радасці ад прыгажосці і паху тваіх ружаў?” “ Ружы пакідаюць пах на руках тых, хто іх дорыць“, –  адказаў яму сябра.
Таму  заахвочваю цябе  падарыць  Езуса,  Ружу свайго сэрца, іншаму.
Разважанні на гэтую тэму падрыхтавала Вікторыя Навасад.
А ты не забывайся пісаць мне na-ty@list.ru

 

Крок наперад

 

АКТУАЛЬНА

 

Виктория Новосад

“Што павінен рабіць малады чалавек, каб быць сапраўдным хрысція-нінам? У чым заключаецца яго місія?” – менавіта такія пытанні стаяць перад сучаснай хрысціянскай моладдзю.
Насамрэч, гэтае пытанне заўсёды было і застаецца актуальным для кожнага чалавека, бо мітусня гэтага свету запаўняе душу вельмі многім, але не Богам. Таму патрэбны сапраўдныя сведкі жывой веры ў Хрыста. І тут паўстае новае пытанне: “ А якой павінна быць сапраўдная ВЕРА? У чым яна  праяўляецца?”.
У Бібліі напісана: “Так і вера, калі не мае ўчынкаў, сама па сабе мёртвая” (Як 2, 17). Пан Бог Сам дае адказ праз Сваё Жывое Слова! І тут няма нічога незразумелага, бо ВЕРА – гэта паняцце вельмі канкрэтнае: яна або ёсць, або яе няма.
Малады хрысціянін, які хоча выканаць місію Бога (“ Ідзіце і навучайце ўсе народы…” (Мц 28,19), які хоча, каб усе людзі былі шчаслівыя ( а гэта значыць і збаўленыя), павінен сваё сведчанне словам паставіць на на-дзейны падмурак уласнага жыцця і ўчынкаў, адпаведных сапраўднаму хрысціяніну.
ККК падказвае, што “Для абвяшчэння Евангелля неабходна маральнае жыццё, таму што сваім жыццём, згодным з вучэннем Пана Езуса, хрысціяне прыцягваюць людзей да веры ў сапраўднага Бога, будуюць Касцёл, фарміруюць свет у духу Евангелля і прыспешваюць прыйсце Божага Валадарства”. Таксама і ў “Дэкрэце Пра Апостальства Свецкіх” падкрэсліваецца: “Усе вызнаўцы Хрыста, дзе б яны ні знаходзіліся, абавязаны сведчаннем слова i прыкладам свайго жыцця паказваць новага чалавека, у якога яны апрануліся праз Хрост i дзеянне Духа Святога, Які ўмацаваў іх у сакрамэнце Канфірмацыі, каб іншыя людзі, бачачы іх добрыя ўчынкі, праслаўлялі Айца i глыбей зразумелі сапраўдны сэнс чалавечага жыцця i паўсюдную лучнасць чалавечай супольнасці”.
Калі вера не мае ўчынкаў, яна знаходзіцца толькі на інтэлектуальным узроўні. А ўсё, што інтэлектуальна, доўга не жыве. Таму жыццё маладога хрысціяніна павінна гарэць сапраўднасцю яго ВЕРЫ і ЛЮБОВІ да Бога і бліжніх. Патрэбна, каб тыя людзі, якія знаходзяцца побач яго, бачылі сапраўды жыццё хрысціяніна, і толькі тады людзі пачнуць задумвацца над сэнсам уласнага жыцця, пачнуць шукаць ПРАЎДЫ, а г. зн. – БОГА.
Паказваючы прыклад шчаслівага прабывання з Богам, прабывання ў супольнасці адной вялікай хрыс-ціянскай сям’і, мы робім крок наперад і засяваем зерне ВЕРЫ і ЛЮБОВІ ў глебу, якая патрабуе тых пладоў, якія прарастуць на ёй з цягам часу.
У гэтым і заключаецца місія маладога хрысціяніна ў сучасным свеце. Учынкі і прыклад уласнага жыцця гавораць нашмат красамоўней, чым нават вельмі прыгожыя словы, за якімі часам нічога не стаіць.

 

    Вікторыя НАВАСАД

Пытанне: як лічыш, у чым твая місія як хрысціяніна?


 

ШЧЫРА

 

 Віталій Шлег (г. Ляхавічы, парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса):Виталий Шлег
– Цяжка адказаць дакладна на гэтае пытанне.  На цяперашні час я не бачу сябе святаром, ці місіянерам. Усё ж такі… Калі Бог захоча, ўсё маё жыццё зменіцца ў адзін момант. Мае жаданні цяпер – толькі ў будучым сям’і. Я жадаю быць з чалавекам і каб нашае жыццё было як ахвяра Богу. Маю ў сэрцы такое правіла: мая сям’я будзе веруючай, іншага нават не разглядаю! Вельмі прыгожа бачыць, калі бацька, маці, дзеці стаяць на Святой Імшы і праслаўляюць Бога спевам, малітвай! Але, чаго б я ні планаваў, ўсё роўна Бог зробіць так, як будзе лепей! А пакуль  мая місія – праслаўляць Бога сваім жыццём!

Анжэліка Фішэр (Польшча, г. Катавіцы, парафія œw. Jacka):Анжелика Фишер
– Місія. Крочыць за Езусам і перад іншымі не баяцца Яго вызнаваць. Даваць сведчанне сваімі паводзінамі і дзеяннямі, каб іншыя людзі маглі зацікавіцца маім Айцом і захацелі Яго пазнаць. Клапаціцца пра тых, хто не ведае Збаўцу, каб мелі магчымасць “пачуць” пра Яго і аддаць Яму сваё жыццё. Малюся за сваіх братоў і сясцёр у розных інтэнцыях.
Мне асабліва важныя мае адносіны з Богам, таму трэба клапаціцца пра іх. Кожны з нас мае пакліканне. Добры Бог мае для кожнага з нас асаблівую дарогу, але мы павінны яе распазнаць і пераследваць гэтую мэту, якая часам бывае цяжкай, але з Ім няма нічога немагчымага.
Валерий Бобровский (г. Минск, приход свсв. Семена  и Елены):Валера Бобровсий
– Свою христианскую миссию я вижу в том, чтобы давать хороший пример своим поведением. Можно быть верующим, исполнять Заповеди Божьи, жить в чистоте и при этом быть современным и интересным.
Нас окружают разные люди, верующие и неверующие. И очень тяжело жить настоящей верой в Бога, когда рядом нет того, кто ею живет. Моя жизнь требует постоянной борьбы, как на соревнованиях, где ты должен дойти до финиша. Ты должен выдержать все эти искушения. Бог говорит, что это реально: «Верен Бог, Который не попустит вам быть искушаемыми сверх сил, но при искушении даст и облегчение, так чтобы вы могли перенести»(1 Кор 10,13).
Вдохновляй молодые сердца ближних своих.
Юлія Шэдзько (г. Мінск, парафія Найсвяцейшай Панны Марыі):Юлия Шедько
– Пакліканне хрысціяніна застаецца нязменным, незалежна ад эпохі і краіны, дзе ён ці яна жыве. Хрысціянін – гэта па вызначэнні “маленькі Хрыстус”, і мы павінны наблізіцца да гэтага вызначэння. Як? Адказы ў Святым Пісанні. Гаварыць з Айцом. Ісці да людзей. Служыць. Любіць. Верыць і давяраць. Выконваць волю Айца і распавядаць пра Яго іншым людзям. Усё вельмі проста, але і вельмі складана, бо магчыма толькі разам з Хрыстом. Аднак цешыць, што разам з Ім гэта магчыма ў любым месцы, у любы час і ў любых жыццёвых умовах: і для студэнта, і для маці траіх дзяцей, і на працы, і дома, а не толькі ў касцёле па нядзелях.

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий