На Ты-10-2017

Хвала Хрысту!

 

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вядучая старонкі – Ружа Міхайлоўская

Вiтаю, сябры! Не памыляйцеся, пакора – гэта не слабасць, як казаў адзiн мудры чалавек, –  хутчэй за ўсё,  гэта уменне ўтаймоўваць сваю сілу. Прымі сёння рашэнне давяраць Богу, а не спадзявацца толькі на сябе. А мне напішы на: na-ty@list.ru.

 

 

Крок за крокам

 

 

АКТУАЛЬНА

 

Усе ведаюць i разумеюць, што пакорлівасць – гэта нешта добрае, высакароднае. Але  што  гэта ў рэчаіснасці?  Можа быць, гэта нейкая асаблiвая форма паводзін  хрысціяніна?  Так. I нават, неад“емная “частка” яго жыцця. Бо хрысціянін  без  пакоры, па сутнасці, не хрысціянін, таму што сам Хрыстус сказаў: ”Прыйдзіце  да  Мяне …  і  навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхi i пакорны сэрцам”(Мц 11, 28-29). Таму чалавеку, якi да Хрыста прыходзiць, а пакоры ад Яго не вучыцца, неабходна вярнуцца назад i пачаць менавiта  з  гэтага, з цярплiвасцю i  любоўю… Бо любоў неаддзельная ад пакоры. У любовi ты  знойдзеш пакору, а ў пакоры – любоў.
Самы  лепшы ўзор пакоры можам  убачыць  у  Хрысце, у Яго паводзінах. Кажучы  пра  пакору, узгадваецца  момант, калi Хрыстус  абмываў  ногi вучням падчас  апошняй  вячэры. Чамусьцi раней мне здавалася, што менавiта  гэты ўчынак вучыць нас  дасканалай  пакоры.  Але не так  даўно, падчас  малiтвы, зразумела… Хрыстус вучыць нас пакоры асаблiва праз свае ўчынкі, праз  тое, з  якой  любоўю Ён прыняў волю Бога, каб прыйсцi  да нас, людзей, якія Яго не  любілі  і  ненавідзелі, здзекаваліся і  распіналі Яго.
Ведаеш, пакорны чалавек – гэта не той, які думае пра сябе, нізка  звесіўшы галаву і кажучы ”я – нішто”. Хутчэй за ўсё, гэта той,  хто цалкам  давярае  ва  ўсім  Госпаду і цалкам  належыць да Госпада, ва  ўсіх  абставінах. Ён ведае, што Гасподзь кіруе  ім, натхняе яго і заахвочвае яго, і што без гэтага ён мёртвы! Сябра, гэта той, хто кажа ” я нічога не буду рабіць, пакуль мяне  не  наставіць на розум Хрыстус. Я не буду дзейнічаць, пакуль  Ён  не загадае! Бо з пакораю хачу прыняць волю Айца”.
Ведаеш, Гасподзь любіць цябе.  Ён хоча, каб ты любіў сябе такім, які ты ёсць, але i хоча, каб ты стаў тым выдатным чалавекам, якім Ён цябе стварыў менавіта для гэтага часу  на  зямлi.  Сваiмi  сіламі  нам не  стаць  дасканалымі, не  стаць пакорнымi, але, ідучы крок за крокам за Богам, гэта магчыма. Ён  пераўтварае  нас  у  цудоўныя пярлiны, у пярлiны пакорнай, але магутнай духоўнай сталасцi. Прыпадабняючыся да Хрыста ў пакоры i любовi, калі мы  мэтанакіравана  рухаемся да Вечнага Шчасця, мы дасягнем  дасканалай  радасці.

 

А зараз пытанне:
ці імкнешся быць  пакорным? Ці імкнешся быць сціплым?


 

ШЧЫРА

 

 Ганна Чубрык (г. Мінск, парафiя Узвышэння Святога Крыжа):Анна Чубрик
– У сучасным свеце людзі ўсё цяжэй дамаўляюцца між сабою, можна заўважыць, як часта  крыўдзяць яны адзін другога.  Для сябе я зразумела, што не трэба абурацца і напаўняцца гневам. Таму я заўсёды малюся,  аддаю ў рукі Бога сябе і тую сітуацыю, якая сталася, і малюся да таго часу, пакуль не знайду супакой у сваім сэрцы. І Бог змяняе маё сэрца, а тым самым і погляд на людзей навокал. Хвала Пану!

Уладзiслаў Шпiлеўскi (г. Жлобiн, парафiя Мацi Божай Каралевы Сусвету):Шпилевский
– Наверное, немного странно отвечать на этот вопрос, ведь Библия говорит прямо: «Блаженны кроткие, ибо они наследуют землю» (Мф 5,5). Значит, ответом любого христианина должно быть уверенное «да». Другой вопрос, что для человека неверующего быть кротким не всегда «удобно и приятно». Надо сохранять покой и мир в сердце, даже когда негативные эмоции переполняют, надо простить, даже когда это кажется невозможным, надо принять любое испытание, которое посылает Бог, каким бы сложным оно ни казалось. Если ты доверяешь себя и свою жизнь Богу, то просто надо открыть Библию и следовать словам: «Возьмите иго Моё на себя и научитесь от Меня, ибо Я кроток и смирен сердцем, и найдете покой душам вашим» (Мф 11, 29).
Дзіяна Пецкелюн (в.Рамуці, парафiя  Божай Мiласэрнасцi):Дина Пецкелюн
– Напэўна, у  гэта цяжка паверыць, але сэнс сапраўды ёсць. У той час, калі іншыя ідуць напралом, сціплы  чалавек сваім спакоем і стрыманасцю робіць жыццё не такім імклівым і жорсткім. Уся моц свету ў людзях разважлівых, памяркоўных, стрыманых… Яны здольныя захаваць сваю лагоднасць пад цяжарам нават самых цяжкіх абставін. І хоць быць такім чалавекам зусім нялёгка, але –  неабходна!
 кл. Уладзіслаў Козел (г. Пружаны, парафія Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі):кл. улад козел
– На мой погляд, сучаснаму свету не хапае лагоднасці, сціпласці. Многія засяродзіліся толькі на сабе, на сваіх патрэбах. А гэта нараджае напружанасць, незадаволенасць, агрэсію. Калі цябе пакрыўдзілі, лічаць некаторыя, трэба “адплаціць” тым самым. Для нас, хрысціян, такая  “канцэпцыя”  жыцця не падыходзіць. Хрысціянін павінен быць сціплым, лагодным і прабачаючым. Але сэнс лагоднасці не ў тым, што мы павінны зносіць здзекі, прыгнёты і рабіць выгляд, што нічога не здарылася. Мы павінны з гэтым змагацца,  толькі  змагацца не са злосцю, а з любоўю, памятаючы, што людзі, якія часам нас  крыўдзяць, – таксама  нашы браты, якія па нейкіх прычынах згубіліся ў жыцці.

Артыкулы, блiзкiя па сэнсу:

Добавить комментарий